Інструмент або прылада для вымярэння лінейных велічынь.
[Ад грэч. mikrós — маленькі і metréō — мераю.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мікрургі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да мікрургіі. Мікрургічныя інструмент.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мнагастру́нны, ‑ая, ‑ае.
Які мае многа струн. Мнагаструнны музычны інструмент.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазаві́к, ‑а, м.
Інструмент у выглядзе долата, якім робяць пазы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тарба́н, ‑а, м.
Струнны шчыпковы музычны інструмент, блізкі да бандуры.
[Ад іт. tiorba.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трэпа́н, ‑а, м.
Спец.Інструмент для свідравання косці пры трэпанацыі.
[Фр. trépan з грэч.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шпунту́бель, ‑я, м.
Спец. Сталярны інструмент, прызначаны для выстругвання шпунтоў.
[Ад ням. Spundhobel.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАНТРАБА́С (італьян. contrabasso),
1) струнны смыковы муз.інструмент найвялікшага памеру (даўж. каля 2 м) і самага нізкага гучання. 4 метал. струны настройваюцца па квартах (E1—A1—D—G). Дыяпазон 4 актавы (пашыраецца пры дапамозе флажалетаў). Гучанне глухаватае, але густое і мяккае.
Створаны ў сярэдзіне 17 ст.італьян. майстрам М.Тадзіні на аснове віёлы да гамба. Выкарыстоўваўся як ансамблевы, з 18 ст. таксама як аркестравы, з 20 ст. і сольны інструмент. У эстр. практыцы пашыраны электра-К. На Беларусі К. вядомы з 2-й пал. 18 ст. (прыдворныя капэлы Нясвіжа, Слоніма, Гродна; кантрабасісты Райскі, В.Блажэўскі, П.Станкевіч, Л.Шышкоўскі, Ф.Янкоўскі). Творы для К. пісалі бел. кампазітары А.Багатыроў, Л.Шлег, П.Падкавыраў, Я.Дзягцярык і інш. У Бел. акадэміі музыкі і муз. вучылішчах Беларусі існуюць класы К.
2) Самы нізкі па гучанні інструмент адной сям’і (балалайка-кантрабас, кларнет-кантрабас і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІ́ЛА, кляпайла,
старажытны муз.інструмент класа ідыяфонаў. Мае выгляд прадаўгаватай драўлянай або метал. пласціны розных памераў. Вял. біла падвешваюць да слупа («білніцы»), малое трымаюць у руцэ. Пры ўдарах па біле палкай або малатком узнікае паслядоўнасць гукаў рознай тэмбравай афарбоўкі (рэзкай сухаватай у драўляных, працяглай гулкай у металічных) і рытмічнай арганізацыі, часам з прыкметным вышынным адхіленнем і фразіроўкай. Пашырана ў многіх народаў свету (славянскіх, фіна-угорскіх, азіяцкіх). З 1-га тыс. вядомы як сігнальны інструмент: выкарыстоўваецца і цяпер у хрысц.царк. практыцы, старажоўстве, вясковым і гар. побыце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАЗГО́ТКІ, бразгуны, бразгаўкі,
агульная назва многіх нар. інструментаў класа ідыяфонаў: шархуноў, званкоў, талерачак (састаўных частак бубна), трашчотак і ўласна бразготак. Уласна бразготкі напачатку служылі дзіцячай цацкай, выкарыстоўваліся як сігнальны інструмент у начным старажоўстве. Маюць выгляд драўлянага корпуса з ручкай. Унутры корпуса на прымацаванай да яго адным канцом нітцы нанізана жменя высушанага насення бабовых. На Беларусі пашыраны таксама ў выглядзе звычайнай скрыначкі з некалькімі каменьчыкамі або невял. шарыкамі ўнутры, замацаванымі пасярэдзіне свабодна нацягнутай ніткай. У наш час вядомы як ансамблевы рытмічна-каларыстычны інструмент.