klarowny

1. празрысты, светлы, чысты, ясны;

klarowny sok — празрысты сок;

2. зразумелы, празрысты;

klarowny wykład — зразумелая лекцыя

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

апра́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Вызваліць, ачысціць ад усяго непатрэбнага; надаць чысты, прыбраны выгляд; абмыць. Гэтая [жонка] неяк апратала, улагодзіла.. [Адама], і нават яе двое дзяцей ад першага мужа.. нібы і не замінаюць гаспадару. Сабаленка. [Марыля:] — Скідай з сябе ўсё. Апратаю цябе трохі ды пойдзеш. Прыняла б я цябе, Амелька, ды сыны не захочуць. Вялікія ўжо хлопцы параслі. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

snow​1 [snəʊ] n.

1. снег;

a heavy fall of snow мо́цны снегапа́д

2. comput. снег на экра́не (дэфект адлюстравання)

♦

as clean as the driven snow чы́сты як снег;

as white as snow бе́лы як снег

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

пуры́зм

(фр. purisme, ад лац. purus = чысты)

1) залішне суровае імкненне захаваць чысціню мовы, культуры і інш.;

2) барацьба супраць запазычанняў і новаўвядзенняў (у мове, норавах і г. д.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

pur a чы́сты, сапра́ўдны;

~es Gold чы́стае зо́лата;

~е Wáhrheit чы́стая пра́ўда;

aus ~er Néugier з чы́стай ціка́ўнасці

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Паві́дла ’густая салодкая маса з працёртых ягад або фруктаў, звараная з цукрам’ (ТСБМ). Рус. пови́дло, укр. пови́дло, польск. powidło, чэш. povidla. Адзначана яшчэ ў ст.-чэш. і, на думку Махэка, можа быць даволі старажытным. Брукнер (433) лічыць роднасным слав. viti (гл. віць), г. зн. po‑vi‑dlo. Інакш Махэк (476), які параўноўвае са ст.-інд. pavitra, лац. pūrus ’чысты’. Ва ўсходнеслав. запазычанне з польск. (Трубачоў, гл. Фасмер, 3, 294), мяркуючы па суфіксацыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чарнавы́, ‑ая, ‑ое.

1. Напісаны, зроблены начарна; неканчатковы. Чарнавы чарцёж. □ І на самай справе, як аб гэтым сведчаць даты на лістах чарнавога рукапісу паэмы, некаторыя дні прыносілі па 30 і больш вершаваных радкоў. У. Калеснік. У асобе Міколы Аўрамчыка беларуская літаратура якраз мае вельмі патрабавальнага паэта, які .. не спяшаецца друкаваць яшчэ чарнавыя накіды вершаў. Бугаёў. // Прызначаны для запісаў начарна, з такімі запісамі. Чарнавы сшытак. □ — Вось, малады чалавек, — сказаў інжынер Блок, — тут два аркушы — чарнавы і чысты. На чысты аркуш вы перан[есяце] папраўленыя лічбы... Колас.

2. Дапаможны, падсобны; цяжкі, брудны (пра работу). Рабочых сцэны не было, артысты самі выконвалі ўсе чарнавыя работы. Сабалеўскі. Купала не цураўся ніякай чарнавой работы, толькі б падтрымаць маладых пісьменнікаў. Ярош.

3. Звязаны з першапачатковай стадыяй вытворчасці. Чарнавая апрацоўка.

4. Спец. Са значнай колькасцю прымесей (пра каляровыя металы). Чарнавы цынк. Чарнавая медзь.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

niepokalany

niepokalan|y

1. бездакорны, беззаганны, незаплямлены;

2. бязгрэшны, чысты, нявінны;

~e poczęcie рэл. Святое зачацце; Беззаганнае зачацце

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

drzewostan, ~u

м. дрэвастой; лес;

drzewostan czysty — чысты лес;

drzewostan mieszany — мешаны лес;

drzewostan panujący — пануючая парода дрэў

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

дабяла́ прысл.

1. (чысты) weiß; rein; bis es weiß ist;

адмы́ць бялі́зну дабяла́ Wäsche weiß wáschen*, Wäsche wáschen*, bis sie weiß ist;

2. (распаліць жалеза) Éisen bis zur Wéißglut erhítzen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)