Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
mögen*
1.мадальны дзеяслоў (звычайна з адмоўем) жада́ць, хаце́ць;
ich mag das nicht hören я не жада́ю гэ́тага слу́хаць
2) у impfconj выражае ветлівую просьбу, пажаданне:
ich möchte Sie bítten я хаце́ў бы прасі́ць Вас;
ich möchte schwímmen lérnen мне хаце́лася б навучы́цца пла́ваць
3) (без inf) vt каха́ць, любі́ць, упадаба́ць;
die béiden ~ sich яны́ каха́юць [лю́бяць] адзі́н аднаго́;
ich mag ihn nicht ён мне не падаба́ецца;
er mag díese Spéise nicht яму́ не падаба́ецца гэ́тая стра́ва
4) з уступным значэннем і значэннем пажадання, ускоснага загаду, часам пагрозы: (ня)ха́й…;
möge kómmen*, was da will (ня)ха́й бу́дзе, што бу́дзе;
möge er kómmen! няха́й ён пры́йдзе!
5) выражае няўпэўненае меркаванне:
es mag sein мо́жа быць;
er mag bald kómmen ён, пэўна, ху́тка пры́йдзе
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
грош, гроша; мн. грошы, ‑аў; м.
1. Даўнейшая медная манета (да 1838 г. двухкапеечная, а пасля паўкапеечная) у Расіі з 1657 да 1917 г. Хай грошай ні гроша, абы слава хароша.Прыказка.//зб. Грошы. І грош стаў лішні завадзіцца, Было што есці, чым акрыцца, І быў парадак, лад у хаце.Колас.
2.звычайнамн. (грашы́, ‑эй). Зусім нязначная сума грошай. Атрымаць грашы. Купіць за грашы.
3. Сучасная разменная манета ў Польскай Народнай Рэспубліцы, роўная 1/100 злотага, і ў Аўстрыі, роўная 1/100 шылінга.
•••
Гроша ломанага не вартыгл. варты.
Грош цана (у базарны дзень)каму-чамугл. пана.
Ні за грош (капейку) — зусім дарэмна, без патрэбы (загінуць, прапасці і пад.).
Ні ў грош не ставіцьгл. ставіць.
Уваткнуць (уставіць) свае тры грошыгл. уваткнуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
доўг, ‑у, М доўгу і даўгу, м.
1. Тое, што і абавязак. Грамадзянскі доўг. □ Верныя даўгу свайму, Сябры, ідучы на заданне, Здубелыя рукі яму [кастру] Працягвалі на развітанне.Кляўко.— Перадай, Як нашыя спытаюць, Скажы ім — доўг байца Я выканаў, хай знаюць, Як трэба, да канца.Куляшоў.
2.мн.даўгі, ‑оў. Тое, што ўзята ў пазыку, пазычана (пераважна грошы). Вярнуць доўг. Вялікі доўг. Разлічыцца з даўгамі.
3.мн.даўгі, ‑оў. Запазычанасць па абавязковых плацяжах. Даўгі па падатку.
•••
Аддаць свой (апошні) доўггл. аддаць.
Залезці (улезці) у даўгі (у доўг)гл. залезці.
Не вылазіць з даўгоўгл. вылазіць.
Не застацца ў даўгугл. застацца.
У даўгах па вушы — мець многа даўгоў.
У даўгуперадкім — быць абавязаным каму‑н.
У доўг — з умовай звароту.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
tam
1. там;
tu i tam — тут і там;
kto tam — ? хто там?;
2. туды;
tam i z powrotem — туды і назад;
jak tam idzie? — як справы?;
co (mi) tam! — што мне да таго!, ну і хай сабе!;
gdzie tam! — дзе там!;
jakiś tam aktor — нейкі там актор
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
дарма́іда́рма, прысл.
1. Бескарысна, дарэмна, марна. Сцёпка сваё вядзе: чытае, піша, думае, разважае. Ні адзін вечар вольны не прападаў дарма.Колас.// Без дастатковых падстаў, беспрычынна. [Вярхоўскі:] Дарма, грамадзянін, злуяцеся.Маўзон.
2. Бясплатна, за нішто. У Ксавэра Блецькі цяпер толькі клопату ў галаве, каб Антон не еў дарма хлеба.Чорны.// Незаслужана, беспадстаўна. Наш сябра тытул атрымаў. Ну што ж, насі, такая справа. Ці па заслугах, ці дарма — Не так, прызнацца, і цікава.Гілевіч.
3.узнач.часціцы. Хай, так і быць. Не хопіць ці хлеба, ці бульбы? — Дарма! Дадасі яшчэ бобу.Дубоўка.
4.узнач.вык. Дробязь, не мае значэння. Баіцца — будзе ёй адплата — Чакаць дабра з таго дарма.Колас.
•••
Дарма што (уступальнызлучнік) — хоць; нягледзячы на тое, што. Сядзіць Андрэйка з татам. Добра так умасціўся, дарма што трасе трохі.Юрэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ахво́та, ‑ы, ДМ ‑воце, ж.
1. Жаданне задаволіць якія‑н. свае патрэбы, імкненні, схільнасці, захапленні. У нашай цудоўнай Савецкай Айчыне шлях у жыццё ім шырока адчынен і да навукі, да усякай работы, абы ты здольнасці меў і ахвоту.Дубоўка.З гулам, з грукатам страшэнным Яна [маланка] рухае машыны. Хутка бегае па дроце (Не па ўласнай хоць ахвоце).Крапіва.Іліко плёскаўся ў вадзе, колькі было ахвоты.Самуйлёнак.Дзе няма ахвоты, там няма работы.Прыказка.
2.безас.узнач.вык. Ёсць жаданне што‑н. рабіць. Хай глядзіць ён [звярок] на людзей І на іх работу... Бор грыміць, звініць, гудзе, Мне спяваць ахвота!Бялевіч.
3.Разм. Пара цечкі, жаданне да спарвання ў самак.
•••
Адбіць ахвотугл. адбіць (у 5 знач.).
Ахвота бярэ — ёсць жаданне да чаго‑н.
Паддаць ахвотыгл. паддаць.
Сагнаць ахвотугл. сагнаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ляту́чы, ‑ая, ‑ае.
1. Які лятае, носіцца ў паветры. Лятучыя воблакі.// Здольны лятаць, насіцца ў паветры. Лятучае насенне. Лятучыя пяскі. □ Там-сям серабрылася ў паветры лятучае павуцінне.Караткевіч.//перан. Здольны хутка перамяшчацца з месца на месца, мяняць месца. Лятучы партызанскі атрад.
2.перан. Які хутка праходзіць, кароткачасовы (пра час, з’яву і пад.). Хай час пралятае лятучы, Усмешка заўжды, як вясна.Зарыцкі.// Мімалётны, які хутка мяняецца, няўлоўны. У часе прыязнай гамонкі, Лятучых жартаў і прыкрае Ускочыў хлопчык з крыкам звонкім, Каханак Богутаў, Адась.Колас.
3. Які праводзіцца раптоўна і хутка (пра сходы, мітынгі і пад.). Лятучы рэйд. Лятучы мітынг.
4. Які раптоўна пачынаецца і хутка праходзіць (пра хваробы). Лятучая ліхаманка. Лятучы рэўматызм.
5.Спец. Які хутка выпараецца. Лятучы эфірны алей. Лятучыя кіслоты.
•••
Лятучая мыш — гл. мыш.
Лятучая поштагл. пошта.
Лятучыя рыбыгл. рыба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падсы́паць, ‑плю, ‑плеш, ‑пяе; зак.
1.што і чаго. Насыпаць дадаткова, насыпаючы, падбавіць. Падсыпаць вугалю ў топку. Падсыпаць солі ў суп./убезас.ужыв.Цяпер, пры марозіку, усё тут сцвярдзела, зраўнялася, потым яшчэ сняжку нядаўна падсыпала.Кулакоўскі.// Усыпаць, насыпаць употай, з пэўным намерам. Падсыпаць атруты.
2.што і чаго. Насыпаць пад каго‑, што‑н. Я выпраг з калёс, [каня], завёў яго ў стайню. Падсыпаў пад пысу аўса.Сачанка.Суддзя круціўся на крэсле, нібы пад яго падсыпалі жменю іголак.Лынькоў.
3.што. Зрабіць крыху вышэйшым, насыпаўшы дадаткова пяску, зямлі і пад. [Мацей:] — Эй, гаспадар! Не лянуйся, прызбу падсып, лавачку змайструй...Краўчанка.