крыжано́сец, ‑носца, м.

1. Гіст. Удзельнік крыжовых паходаў, які першапачаткова насіў на адзенні крыж з чырвонай тканіны.

2. Жук, шкоднік злакаў, з чорным крыжападобным рысункам на жоўтых надкрылах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ві́кінг

(ст.-сканд. vikingr)

старажытнаскандынаўскі марскі воін, удзельнік нападаў на еўрапейскія краіны.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

інтэрве́нт

(рус. интервент, ад лац. interveniens, -entis)

удзельнік або арганізатар інтэрвенцыі, захопнік.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

тарэадо́р

(ісп. toreador)

удзельнік бою быкоў (карыды); гл. таксама бандэрыльера, матадор, пікадор.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

чарнасо́ценец, ‑нца, м.

Гіст. Удзельнік рэакцыйна-манархісцкіх пагромных банд — чорных соцень у царскай Расіі. // Крайні, зацяты рэакцыянер. Ясна было для Андрэя, што ў карчме сядзеў самы сапраўдны чарнасоценец. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інсурге́нт

(лац. insurgens, -ntis = які паўстае)

уст. удзельнік узброенага паўстання супраць урада, паўстанец.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

крыжа́к

(польск. krzyżak)

удзельнік крыжовых паходаў заходнееўрапейскіх рыцараў у 11—13 ст.; крыжаносец.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

kombinator

м.

1. камбінатар; махляр; спрытнюга; дзялок;

2. спарт. удзельнік двубор’я

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

касмана́ўт

(ад гр. kosmos = Сусвет + nautes = мараплавец)

удзельнік палёту ў космас.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Вайтовіч М. (удзельнік Давыд-Гарадоцкага паўстання 1648) 4/110

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)