БЕЛЬЦЮКО́ВА (Ангеліна Пятроўна) (н. 10.12.1924, г. Кіраў, Расія),
бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыла Маскоўскі тэкстыльны ін-т (1949). Выкладала ў Львоўскім ін-це прыкладнога і дэкар. мастацтва, у 1964—79 у Бел.тэатр.-маст. ін-це. Працуе ў галіне маст. афармлення тканін, распрацоўвае эскізы дэкар. і манум. габеленаў. Сярод работ: ворсавы дыван «Скалярыі» (1967), габелены «Спадчына» (1979) і «Айчына», габелен-заслона для тэатрамуз. камедыі Беларусі (абодва 1980, усе з А.М.Кішчанкам); «Ружы» (1987), «Світанне» (1988), «Летні дзень» (1989), трыптых «Абпаленая Белая Русь» (1993) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБСУ́РДУ ДРА́МА,
плынь зах.-еўрап. авангардысцкай драматургіі і тэатра 1950—60-х г., дзе паняцце «абсурд» з’яўляецца асн. атрыбутам рэчаіснасці, якая ў выніку агульнага крызісу ідэалогіі постіндустрыяльнага грамадства часам траціць унутр. сэнс і становіцца ірацыянальнай. Тэрмін «абсурду драма» ўзнік пасля парыжскіх прэм’ер п’ес Э.Іанеска «Лысая спявачка» (1950) і С.Бекета «У чаканні Гадо» (1952). У іх выявіліся асн. рысы абсурду драмы: гратэскна-камічная дэманстрацыя бессэнсоўнасці формаў (у т. л. моўных), у якіх праходзіць паўсядзённае жыццё «сярэдняга» чалавека, а таксама метафарычная перадача яго шокавага стану, калі ён разумее, што вырвацца з гэтых жорсткіх ціскоў немагчыма.
азербайджанскі драматург. Адзін з заснавальнікаў нац.тэатра. Скончыў Пятроўскую с.-г. акадэмію ў Маскве (1878). Вывучаў рус. і зах.-еўрап. л-ру. Аўтар п’ес пра жыццё і норавы азерб. сялян, памешчыкаў, бурж. дзялкоў канца 19 — пач. 20 ст. (камедыі «Мяса табе, а косці мне», 1873; «З-пад дажджу ды ў лівень», 1895; «Героі нашых дзён», 1898; трагедыя «Гора Фахрэдзіна», 1896, і інш.). Вял. ўплыў на яго творчасць зрабілі п’есы А.М.Астроўскага. У фельетонах, публіцыст. артыкулах выкрываў коснасць, рэліг. фанатызм, прапагандаваў навуку і асвету.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕРТ (Зіновій Яфімавіч) (21.9.1916, Масква — 18.11.1996),
расійскі акцёр тэатра і кіно. Нар.арт.СССР (1990). З 1945 у Цэнтр. т-ры лялек пад кіраўніцтвам С.Абразцова, з 1988 у Маскоўскім т-ры імя М.М.Ярмолавай. Вострахарактарны, пераважна камедыйны акцёр. Майстар эпізоду. У яго творчасці спалучаліся сумны гумар, іронія і скептыцызм з тонкай лірыкай. З 1958 у кіно. Здымаўся ў фільмах: «Фокуснік», «Залатое цяля», «Печкі-лавачкі», «Аўтамабіль, скрыпка і сабака Клякса», «Уцёкі містэра Мак-Кінлі», «Казкі, казкі... казкі старога Арбата», «Ключ без права перадачы», «Біндзюжнік і кароль», «Фауст» і інш. Аўтар п’есы «Пацалунак феі» (разам з М.Львоўскім).
рускі скрыпач. Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1866, кл. Г.Вяняўскага). Выступаў з 1852. У 1864—90 канцэртаваў у Пецярбургу і правінцыяльных гарадах Расіі. З 1893 канцэртмайстар і саліст аркестра Мінскага гарадскога тэатра, з 1894 адначасова выкладчык Мінскай муз. школы. Часта ўдзельнічаў у канцэртах Мінскага муз.літ. т-ва. З сярэдзіны 1890-х г. саліст аркестра опернага т-ра, выкладчык муз. школы ў Вільні, з 1895 выкладчык муз. вучылішча Рас.муз.т-ва ў Саратаве. Яго ігра вылучалася высакароднасцю і чысцінёй гуку, шырынёй і спеўнасцю тону, вытанчанасцю адценняў, эмацыянальнасцю, высокім тэхн. майстэрствам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ННІКАЎ (Алег Канстанцінавіч) (14.9.1928, г. Гомель — 27.8.1983),
бел. літаратуразнавец і тэатразнавец. Сын К.М.Саннікава. Канд.філал.н. (1961). Скончыў БДУ (1952). З 1957 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, з 1971 гал. рэдактар рэпертуарна-рэдакцыйнай калегіі Мін-ва культуры Беларусі, з 1975 заг. кафедры тэорыі і гісторыі культуры Мінскага ін-та культуры. Даследчык бел. драматургіі і тэатра.
Тв.:
Сатырычныя характары беларускіх камедый. Мн., 1961;
Беларускі народны тэатр батлейка. Мн., 1962 (разам з Г.І.Барышавым);
Беларускі народны тэатр «батлейка» і яго ўзаемасувязі з рускім «вяртэпам» і польскай «шопкай». Мн., 1963 (з ім жа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САПЕ́ГАЎ ТЭА́ТР У ДЗЯРЭ́ЧЫНЕ.
Існаваў у 1786—91 у в. Дзярэчын Зэльвенскага р-на Гродзенскай вобл. Праект т-ра быў створаны Я.С.Бекерам. Будынак быў крыжападобны ў плане, разлічаны на драўляныя канструкцыі, меў сцэну з чатырма планамі куліс і заднікам. Зала мела 7 радоў у партэры і 9 лож. Аўтарам дэкарацый да спектакляў таксама быў Бекер. У т-ры працавала капэла. Для т-ра мастак К.Атасельскі стварыў славутую заслону «Купанне Дыяны» (пасля 1776), якую пазней набыў антрэпрэнёр Д.Мараўскі для новага т-ра ў Вільні.
Праект Сапегаў тэатра ў Дзярэчыне. Арх. Я.С.Бекер. 1780-я г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
фанаты́чны, ‑ая, ‑ае.
Уласцівы фанатыку, прасякнуты фанатызмам. Алік зразумеў, што мастацтва, музыка, спорт — гэта не яго стыхія, бо там трэба фанатычная бязлітаснасць да сябе.Быкаў.Сягоння.. нас не можа не здзіўляць гэткая высокая і шматгранная таленавітасць Уладзіслава Галубка, гэткая фанатычная адданасць яго мастацтву тэатра, мастацтву глыбока народнаму.«Маладосць».// Які дзейнічае, думае, як фанатык. Па аскетычнай сухасці, што ішла ад .. вачэй [жанчыны], і па паводзінах я адразу разгадаў у ёй фанатычную каталічку.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
энтузія́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Чалавек, ахоплены энтузіязмам, натхнёны чым‑н. Няхай мне даруе лёс мой учынак, але я адразу надумаў выкарыстаць энергію гэтых юных энтузіястаў на карысць агульнае справы.Дубоўка.//чаго. Чалавек, які ўсе сілы аддае якой‑н. справе, шчыры прыхільнік чаго‑н. Будучы сапраўдным энтузіястам навукі, ён [Скарына] імкнуўся асвоіць яе ў самых розных галінах.Алексютовіч.Адным з кіраўнікоў тэатра быў юны літаратар і энтузіяст аматарскай сцэны Юрый Тарых.«ЛіМ».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МАГІЛЁЎСКІ АБЛАСНЫ́ ТЭА́ТР МУЗЫЧНАЙ КАМЕ́ДЫІ.
Існаваў у 1965—70 у Бабруйску. Створаны на базе Бабруйскага муз.-драм.тэатра. Меў муз. і драм. трупу, аркестр. У аснове рэпертуару аперэты класічныя і сав. кампазітараў, муз. камедыі, драм. спектаклі. Пасля расфарміравання тэатра большасць артыстаў перайшла ў Дзяржаўны тэатр музычнай камедыі Рэспублікі Беларусь і Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі. З тэатрам звязана дзейнасць засл. артыстаў Беларусі А.Аркадзьева, Дз.Івановай, Н.Калаптур, Г.Лаўрова, К.Лосева, П.Масцерава, В.Фаменкі, Л.Федчанка, В.Шаўкалюка, засл. артысткі Расіі Н.Равінскай, а таксама Р.Курлыковай, А.Прыходзькі і інш. Рэжысёры: нар. артыст Тадж. ССР Л.Іцкоў, засл. артыст Каз. ССР У.Ажарэльеў, У.Амельчанка, Б.Заўгародні; дырыжоры: В.Віткоўскі, М.Лапцеў, В.Ражкоўскі, У.Шастапалаў; мастак І.Чумакоў; балетмайстары: Я.Шваро, Ю.Волкаў; хормайстар Г.Палянкова.
Сярод муз. пастановак: «Каламбіна» А.Рабава, «Рамэо — мой сусед» Р.Гаджыева (1965), «Лятучая мыш» І.Штрауса, «Вяселле ў Малінаўцы» Б.Аляксандрава (1966), «На світанні» А.Сандлера, «Нядзеля ў Рыме» Г.Крамера, «Прынцэса цырка» І.Кальмана, «Дзяўчына з блакітнымі вачамі» В.Мурадэлі (1967), «Чорны дракон» Д.Мадуньё, «Пацалунак Чаніты» Ю.Мілюціна, «Цыганскае каханне» і «Вясёлая ўдава» Ф.Легара (1968), «Пяе «Жаваранак» Ю.Семянякі, «Баядэра» Кальмана, «Халопка» М.Стрэльнікава (1969); з драм. спектакляў «Позняе каханне» А.Астроўскага (1965), «Так і будзе» К.Сіманава (1966), «Прызнаю сябе вінаватым» А.Мітрафанава (1968).
Л.В.Доўнар-Запольская.
Магілёўскі абласны тэатр музычнай камедыі. Сцэна са спектакля «На світанні».