Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
захма́раны, ‑ая, ‑ае.
Зацягнуты, пакрыты хмарамі. Сіні дымок сцелецца над кустамі, не паднімаецца ў захмаранае неба.Асіпенка.Макоўчык, .. гледзячы ў бок захмараных гор, прамовіў раздумліва: — Глядзі ты, там лье, як з прорвы, а тут — ціха...Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эле́ктрык, ‑а, м.
Спецыяліст у галіне электратэхнікі, электрапрамысловасці. Мантажнікі, электрыкі і машыніст устанаўлівалі турбіны, генератары.«Беларусь».// Электратэхнік, электраманцёр. Электрык рамантаваў праводку і пробкі.
электры́к, нескл.прым.
Блакітны ці сіні колер з шэрым адценнем. Сукенка колеру электрык.
[Фр. électrique.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ліло́вы ’светла-фіялетавы’ (ТСБМ). Запазычана з рус. мовы, у якой лексема лиловый прыйшла праз ням.lila ці франц.lilas ’бэзавы, ліловы’ з араб.lilâk < ст.-інд.nílas ’цёмна-сіні’ (Фасмер, 2, 497).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АНТАЦЫЯ́НЫ (ад грэч. anthos колер + kyanos блакітны),
фарбавальныя рэчывы (пігменты з групы флаваноідаў) клетачнага соку раслін. Паводле хім. саставу — гліказіды, у якіх рэшткі глюкозы або інш. цукру звязаны з афарбаваным нецукрыстым рэчывам. Колер антацыянаў залежыць ад хім. прыроды апошняга і рэакцыі асяроддзя (напр., чырвоны — у кіслым, сіні, фіялетавы — у шчолачным). Наяўнасцю антацыянаў абумоўлена фіялетавая, сіняя, карычневая, чырв., аранжавая і інш. афарбоўка пялёсткаў кветак, пладоў, лістоў, сцяблоў, чырв. колер вінаў і фруктовых сокаў. Мяркуюць, што антацыяны — ахоўны сродак ад шкоднага дзеяння ультрафіялетавых прамянёў і перагрэву тканак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАСО́ЎСКІ (Анатоль Міхайлавіч) (н. 14.9.1935, в.Сіні Калодзеж Навазыбкаўскага р-на Бранскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне тэхналогіі металапалімерных матэрыялаў. Д-ртэхн.н. (1984), праф. (1990). Скончыў Бел.ін-т інжынераў чыг. транспарту (1958). З 1963 у Ін-це механікі металапалімерных сістэм Нац.АН Беларусі. Навук. працы па даследаванні фізіка-хім. працэсаў плёнкаўтварэння ў вакууме пры ўздзеянні на палімеры і металаарган. злучэнні плазмы эл. разраду, лазернага і электроннага выпрамяненняў.
Тв.:
Получение тонких пленок распылением полимеров в вакууме. Мн., 1989 (разам з Я.М.Таўстапятавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
на́мітка, ‑і, ДМ ‑тцы; Рмн. ‑так; ж.
1. Доўгі вузкі кусок кужэльнага палатна, звычайна з каймой або вышыўкай. Здавалася,.. што іконы ў залачоных рамах, ахінутыя белымі льнянымі наміткамі і ручнікамі, вось-вось не вытрымаюць хістання цяжкага, гарачага духу хаты і ўпадуць.Паўлаў./уперан.ужыв.Лёгкай наміткай слаўся па балоце шызы туман.Шчарбатаў.Поле было заслана наміткай сіняватай смугі, а лес за ім стаяў сіні-сіні.Навуменка.
2. Даўні галаўны ўбор замужніх жанчын. На яе галаве красуецца намітка з вышытымі канцамі.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
блакі́т
(польск. blękit, ад с.-в.-ням. blanc-heit)
1) светла-сіні колер;
2) перан. чыстае яснае неба.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
цыяні́ны
(ад гр. kyanos = сіні)
арганічныя злучэнні, фарбавальнікі, якія характарызуюцца яркім і чыстым колерам; выкарыстоўваюцца ў каляровай фатаграфіі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)