спалучэнне 2 літар, што ўжываецца для абазначэння на пісьме пэўнага гуку. Уласцівы кірыліцы (Д. «оу» абазначаў просты гук «у»). У помніках старабел. мовы 14—17 ст. ужываліся Д. «кг» на месцы «г» (кгузикъ), «іо» — «ё» (ліонъ), «хв» — «ф» (Тимохвѣй), «дж» (дроджи), «дз» (дзедзіч). Сучаснай бел. мове ўласцівы Д. «дз» і «дж». Спалучэннямі з 2 і больш літар перадаюцца ў некат. зах.-еўрап. сістэмах пісьма зычныя гукі, блізкія да ўсх.-слав. «х», «ч», «ш», «щ» (ням. ch, tsch, sch, schtsch; польск. ch, cz, sz, czcz).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАРДАРА́Н Аганес Мкртычавіч (н. 20.1.1918, г. Карс, Турцыя),
армянскі жывапісец. Нар. мастак Арменіі (1963). Чл.-кар.АНСССР (1958). Аўтар гіст. карцін («Заложнікі фашызму», 1943), лірычных пейзажаў («Армянскі пейзаж», 1944, «Бераг Севана», 1947, «Бюракан восенню», 1959), а таксама пейзажаў з жанравымі матывамі («Вясна», 1956, трыпціх «Абуджэнне», 1971), партрэтаў, нацюрмортаў. Творам характэрна дэкар.спалучэнне гучных, святланосных колеравых плоскасцей. Афармляў спектаклі «Гаянэ» А.І.Хачатурана ў Армянскім акад. т-ры оперы і балета ў Ерэване (1971) і інш., аўтар артыкулаў па пытаннях выяўл. мастацтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́НЬЯ (Cunha) Эўклідыс да (20.1.1866, г. Кантагалу, Бразілія — 15.8.1909),
бразільскі пісьменнік. Чл.Браз. акадэміі л-ры (з 1903). Па адукацыі ваен. інжынер. Удзельнічаў у выступленнях рэспубліканцаў супраць манархіі. Кн. «Сертаны» (1902) — спалучэнненавук. даследавання, публіцыстыкі з дакумент. апавяданнем пра задушэнне сял. паўстання 1896—97 у Канудусе. Аўтар кнігі аб збіральніках каўчуку «Страчаны рай» (1904, не завершана), зб-каў артыкулаў і нарысаў «Кантрасты і супастаўленні» (1907), «На палях гісторыі» (1909). Паўплываў на развіццё рэгіяналізму і крытычнага рэалізму ў браз. і лацінаамер. л-ры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕСЕ́ТА (Meseta),
Кастыльскае пласкагор’е. У цэнтр.ч. Пірэнейскага п-ва, у Іспаніі і Партугаліі. Займае б.ч. Пірэнейскага п-ва. Складзена пераважна з герцынскіх крышт. парод. Уяўляе сабой спалучэнне плато, невысокіх масіваў і міжгорных упадзін, на З моцна расчлянёна тэктанічнымі разломамі. Пераважаюць выш. 600—1200 м. Хрыбтом Цэнтр. Кардыльера (выш. 2592 м) падзелена на Старакастыльскае і Новакастыльскае пласкагор’і. Клімат пераважна субтрапічны, міжземнаморскі, на Пн Галісіі — умераны, марскі. Асн. рэкі — Дуэра, Таха, Гвадыяна. Ксерафітныя хмызнякі і стэпы, на ПнЗ — разрэджаныя шыракалістыя і хваёвыя лясы. Вырошчваюць збожжавыя. Сады, вінаграднікі. Пашавая жывёлагадоўля. Найбуйнейшы горад — Мадрыд.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́ЗЕРАЎ Уладзіслаў Аляксандравіч (11.10.1769, с. Боркі Зубцоўскага р-на Цвярской вобл., Расія — 17.9.1816),
рускі драматург. Скончыў Сухапутны шляхецкі корпус (1787). Друкаваўся з 1794 (вершы, вольныя пераклады). Першая п’еса — трагедыя «Яраполк і Алег» (1798). У вершаваных трагедыях «Эдып у Афінах» (1804), «Фінгал» (1805), «Дзмітрый Данскі» (паст. 1807), «Паліксена» (1809) спалучэнне рыс класіцызму і сентыменталізму. П’есы О. садзейнічалі фарміраванню рус.нац. школы акцёрскай ігры.
Тв.:
Трагедии. Стихотворения. 2 изд. Л., 1960.
Літ.:
Вяземский П.А. О жизни и сочинениях В.А.Озерова // Соч.М., 1982. Т. 2;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́ЛЬБРЫХ (Olbrich) Іозеф Марыя (22.12.1867, г. Опава, Чэхія — 8.8.1908),
аўстрыйскі архітэктар; прадстаўнік венскага мадэрну. Вучань О.Вагнера. Адзін з заснавальнікаў аб’яднання «Венскі Сецэсіён» (1897) і Дармштацкай калоніі мастакоў (1899). Пабудовам О. ўласцівы смеласць канстр. вырашэнняў, спалучэннефункцыян. і дэкар. элементаў, выразнае супастаўленне манум. аб’ёмаў з каменю з лёгкімі формамі са шкла, гладкіх і расчлянёных плоскасцей сцен, выкарыстанне паліхроміі, геам. ці схематызаванага расл. арнаменту. Асн. творы: будынак «Венскага Сецэсіёну» (1897—98) у Вене, дом Э.Людвіга (1900—01), выставачны будынак і «Вясельная вежа» (1907—08) у Дармштаце (Германія) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМО́ЛЬСКІ Аляксандр Браніслававіч (н. 25.5.1952, Мінск),
бел. кампазітар. Сын Б.С.Смольскага. Скончыў Бел. кансерваторыю (1977, кл. Я.Глебава), у 1972—81 працаваў у ёй. З 1991 у Бел. ун-це культуры. Працуе ў розных жанрах. Музыцы ўласцівы меладызм, экспрэсіўнасць, яркасць аркестроўкі, арган.спалучэннефалькл. пачатку з сучаснымі выразнымі сродкамі. Сярод твораў: опера «Крэпасць» (1990), аперэта «Вясенняя серэнада» (канцэртнае выкананне 1987), творы для сімф. аркестра, нар. аркестра, у т. л. «Канцэрт-паэма для цымбалаў і аркестра» (1986), творы для фп., вак. цыклы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́ХАНЬ (Suchoń) Эўген (25.9.1908, г. Пезінак, Славакія — 1993),
славацкі кампазітар, адзін з заснавальнікаў сучаснай славацкай музыкі. Нар.арт. Чэхаславакіі (1958). Вучань В.Новака. З 1933 выкладаў у Муз.-драм. акадэміі (з 1941 кансерваторыя), у 1948—74 ва ун-це, адначасова ў 1954—59 у пед. ін-це ў Браціславе. Для твораў характэрна арганічнае спалучэнненар.муз. традыцыі з навейшай кампазітарскай тэхнікай; оперы «Водаварот» (паст. 1949), «Святаплук» (паст. 1959), кантата «Псалом зямлі Падкарпацкай» (1938), арк. творы, хоры і інш. Аўтар муз.-тэарэт.прац.Дзярж. прэміі Чэхаславакіі 1951, 1954, 1973.
мексіканскі кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр. Па паходжанні індзеец. З 1928 здымаўся ў кіно, пісаў сцэнарыі. Яго фільм «Марыя Кандэлярыя» (1944, гал. прыз Міжнар. кінафестывалю ў Канах) сведчыў пра нараджэнне новай самабытнай кінашколы. Выкарыстанне індзейскага нац. фальклору, спалучэнне прыгажосці і трагедыйнасці, пластычная выразнасць і жывапіснасць выяўлення ўласцівы яго фільмам «Пакінутыя» і «Бугамбілья» (1944), «Пепіта Хіменес» (1945), «Закаханая» (1946), «Жамчужына» (1946, прыз Міжнар. кінафестывалю ў Венецыі), «Рыо Эскандыда» (1948), «Сельская дзяўчына» (1949), «Дзень жыцця» (1950), «Чока» (1974), «Чырвоная зона» (1975), «Эротыка» (1978) і інш.