службоваяасоба, якая з’яўляецца дакладчыкам або кансультантам па пэўных пытаннях (напр. р. міністра).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
каптэна́рмус
(рус. каптенармус, ад фр. capitaine d’armes)
службоваяасоба малодшага каманднага саставу ў арміях некаторых краін, якая адказвае за ўлік і выдачу харчавання, абмундзіравання, зброі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
прако́нсул
(лац. proconsul)
службоваяасоба ў Стараж. Рыме, якая спачатку выконвала вайсковыя даручэнні за межамі Рыма, пазней — намеснік правінцыі, што прызначаўся з ліку колішніх консулаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
юрыско́нсульт
(лац. iurisconsultus = правазнавец)
службоваяасоба юрыдычнай службы міністэрства, ведамства, прадпрыемства, установы, арганізацыі па практычных пытаннях права і абароны інтарэсаў гэтай арганізацыі ў юрыдычных органах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Ста́раста ‘выбраны або прызначаны ў абшчыне, арцелі; адказны класа, гурту і пад.’ (ТСБМ, Бяльк., Рам. 3), ‘сват на вяселлі’ (пін., Шатал.), ста́руста ‘тс’ (Сл. Брэс.), ст.-бел.староста ‘службоваяасоба, якая кіравала паветам у ВКЛ’ (Ст.-бел. лексікон). Укр.ста́роста, рус.ста́роста ‘тс’, польск., в.-луж.starosta ‘стараста абшчыны’, славац.starosta ‘тс’, чэш.starosta ‘правадыр, начальнік’. Параўн. яшчэ стараж.-рус.староста ‘стары; старшыня; стараста; кіраўнік, эканом’. Прасл.*starosta. Да стары; гл. Фасмер, 3, 747; Брукнер, 514; Махэк₂, 574; Борысь (575) мяркуе, што першапачаткова гэта быў абстрактны назоўнік на ‑ostь: *starostь, які потым перайшоў у катэгорыю назоўнікаў на ‑а тыпу слуга, ваявода.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
інстру́ктар
(лац. instructor = арганізатар)
1) службоваяасоба, якая інструктуе падведамасныя ўстановы, грамадскія арганізацыі;
2) спецыяліст, які вучыць і дапамагае правільна наладзіць якую-н. справу (напр. і. фізкультуры).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
афіцыя́л
(лац. officiallis = урадавы, службовы)
1) чыноўнік, які загадваў урадавай канцылярыяй у Стараж. Рыме;
2) службоваяасоба пры епіскапе, якая ў сярэдневяковы перыяд выконвала царкоўна-судовыя функцыі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
рэгістра́тар, ‑а, м.
1.Службоваяасоба ва ўстанове, якая праводзіць рэгістрацыю каго‑, чаго‑н. «Кінь, дачушка, — кажа [маці], — галаву скруціш. Лепш ідзі да нас у бальніцу за рэгістратара».Грахоўскі.// Той, хто рэгіструе каго‑н., адзначае яўку каго‑н. Адзначыцца ў рэгістратара.
2.перан. Той, хто адзначае, канстатуе бягучыя з’явы, падзеі. Наш друк, радыё і тэлебачанне не павінны быць толькі рэгістратарамі новых станоўчых з’яў жыцця.«Звязда».
•••
Калежскі рэгістратар — першы, ніжэйшы цывільны чын у дарэвалюцыйнай Расіі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адміністра́тар
(лац. administrator = распарадчык, кіраўнік)
1) службоваяасоба, якія кіруе прадпрыемствам, установай, арганізацыяй (напр. а. гасцініцы);
2) адказны распарадчык (напр. а. выстаўкі).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
servant
[ˈsɜ:rvənt]
n.
1) слуга́ -і́m, служа́нка f.; servants, coll. чэ́лядзь f.
servants’ quarters — чаля́дня f.
2) службо́вец -ўца m., службо́ўка f.
civil servant — дзяржа́ўны службо́вец, урадо́вец -ўца m., урадо́ўка f.
public servant — службо́ваяасо́ба
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)