afiszować

незак. афішаваць, дэманстраваць;

afiszować swoje uczucia — афішаваць (дэманстраваць) свае пачуцці

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ганара́р

(лац. honorarium = узнагароджанне, ганаровы дар)

грашовае ўзнагароджанне, якое па дагавору атрымліваюць аўтары за свае творы.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

ВАСІ́ЛЬЕВЫ,

рускія акцёры, браты.

Сяргей Васілевіч (19.9.1827, Масква — 17.6.1862). Скончыў Маскоўскае тэатр. вучылішча (1844), працаваў у трупе Малога т-ра. Да 1853 выступаў пераважна ў вадэвілях. Новы этап у творчасці пачаўся са з’яўленнем п’ес А.​Астроўскага: Бародкін («Не ў свае сані не садзіся»), Разлюляеў («Беднасць не загана»), Ціхан («Навальніца») і інш. Павел Васілевіч (1832, Масква — 10.4.1879). Скончыў Маскоўскае тэатр. вучылішча (1850). Працаваў у Маскоўскай балетнай трупе імператарскіх тэатраў, у правінцыі. З 1860 у Александрынскім т-ры (Пецярбург). Асабліва ўдаваліся яму ролі ў п’есах Астроўскага: Любім Тарцоў («Беднасць не загана»), Падхалюзін («Свае людзі — паладзім») і інш., выступаў таксама ў камедыях А.​Грыбаедава, М.​Гогаля, А.​Сухаво-Кабыліна, вадэвілях.

Васільевы — яркія прадстаўнікі рус. акцёрскай школы, вызначаліся прастатой і натуральнасцю выканання.

т. 4, с. 27

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

why​1 [waɪ] n. : the whys and the wherefores прычы́ны і падста́вы;

Every why has a wherefore. На ўсё ёсць свае прычыны.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Síebensachen pl усе́ рэ́чы [мана́ткі];

séine ~ pácken разм. збіра́ць [пакава́ць] усе́ свае́ мана́ткі [пажы́ткі]

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Aes partum scelere solet aera decem removere

Грошы, набытыя злачынным шляхам, звычайна прыносяць дзесяцікратныя страты.

Деньги, приобретённые преступным путём, обычно приносят десятикратные убытки.

бел. На чужое дабро нясі слёз вядро. Не працягвай рукі на чужое, бо свае згубіш. Чужое ўзяць ‒ свае згубіць. Не бяры чужога: аддасі свае. Не ганіся за чужым, не трэба будзе плаціць свае.

рус. Чужая денежка впрок не идёт: как придёт, так и уйдёт. От чужих нажитков не нажить пожитков. За чужим погонишься ‒ своё потеряешь. Чужое взять ‒ своё потерять. Чужое добро берёт за ребро. Чужим добром не построишь дом. Чужим добром не разживёшься. Чужое добро впрок нейдёт. Чужая одёжа не надёжа. Чужим богат не будешь. Чужой хлеб петухом в горле запоёт.

фр. Argent d’autrui nul n’enrichit (Деньги других никого не обогащают). Mal gagné mal dépensé (Плохо заработано, плохо растрачено).

англ. Ill gotten, ill spent (Худо получено, худо потрачено). Ill gotten wealth never thrives (Худо нажитое добро не впрок).

нем. Böser Gewinn fährt bald dahin (Худой выигрыш быстро уходит). Fremdes Brot, herbes Brot (Чужой хлеб ‒ тяжёлый хлеб).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

друкава́цца (друкаваць свае творы) séine Wérke drúcken lássen*;

ён друку́ецца ў ро́зных часо́пісах séine Wérke erschéinen in verschíedenen Zéitschriften

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

effusive

[ɪˈfju:sɪv]

adj.

1) шчы́ры, адкры́ты; які́ бурлі́ва выяўля́е свае́ пачу́цьці

2) Geol. эфузі́ўны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ахво́та, -ы, ДМ -во́це, ж., да чаго або з інф.

Жаданне, імкненне задаволіць якія-н. свае патрэбы, імкненні, схільнасці, захапленні.

А. вучыцца.

Дзе няма ахвоты, там няма работы (прыказка). Мне спяваць а.

◊

Ахвота бярэ (разм.) — ёсць жаданне да чаго-н.

Сагнаць ахвоту (разм.) — задаволіць жаданне, нацешыцца, здаволіцца чым-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разабра́цца, -збяру́ся, -збярэ́шся, -збярэ́цца; -збяро́мся, -збераце́ся, -збяру́цца; -забра́ўся, -ра́лася; -збяры́ся; зак.

1. Прывесці ў парадак свае рэчы, уладкавацца (разм.).

Р. з дарогі.

2. у кім-чым і (разм.) з кім-чым. Унікнуўшы ў падрабязнасці, добра зразумець каго-, што-н.

Р. ў чарцяжах.

Р. ў абставінах.

|| незак. разбіра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)