2.‑ая, ‑ае; узнач.прым. Які нядаўна распачаў якую‑н. дзейнасць. Пачынаючы паэт. Пачынаючы ўрач. □ Якую індывідуальную афарбоўку не мела б творчасць мастака, пачынаючага ці масцітага, спевака ці танцора, усё-такі шчырасць размовы дабратворна ўплывае на любы характар.«Маладосць».
3.узнач.наз.пачына́ючы, ‑ага, м.; пачына́ючая, ‑ай, ж. Той (тая), хто пачынае што‑н. Дапаможнік для пачынаючых. □ Кабінет атрымліваў штодзень больш дзесятка твораў пачынаючых.Хведаровіч.
4.Дзеепрысл.незак.ад пачынаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сагрэ́цца, ‑грэюся, ‑грэешся, ‑грэецца; зак.
1. Стаць цёплым, гарачым; нагрэцца. Вада сагрэлася. Зямля сагрэлася.// Сагрэць сябе, сваё цела. Сцёпка сагрэўся пад коўдраю і заснуў моцным сном.Колас.Ломячы лёд, рушыў [Міхал Тварыцкі] назад к берагу, вылез наверх і ўжо, каб сагрэцца, пабег.Чорны.
2.перан. Падабрэць ад спагадлівых, сардэчных размоў, адносін. Хацелася трохі сагрэцца Цяплом размовы, Ды дзядзька — маўчун...Арочка.Сама Волька, заўважаючы ў сабе гэту змену, не магла не дзівіцца, як яе жаночае сэрца адтала, сагрэлася і само пачало грэць.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вэль ’вуаль, вэлюм у маладой’ (Малчанава, Мат. культ., 167). Гэтага слова няма ні ў польск., ні ў рус., ні ва ўкр. мовах, і ў зах.-еўрап. мовах не знаходзіцца нічога, што б магло быць крыніцай бел. слова. Таму можна меркаваць, што яно ўтворана на беларускай глебе: відавочна, гэта скарачэнне або слова вэ́люм або ж вэ́лян (можа, не без уплыву ідэнтычнай па семантыцы лексемы вуа́ль). Толькі выпадкова бел. слова супадае з серб.-харв.ве̏о (род. ве̏ла) і славен.vel ’пакрывала, вуаль’ (паўдн.-слав. лексемы ўзяты з іт.velo < лац.vēlum), таму што аб запазычанні бел. мовай з серб.-харв., славен. або іт. не можа быць размовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раздаба́рваць ’размаўляць, балбатаць’ (Нас., Сержп. Казкі), раздабе́рваць ’балбатаць’ (слуц., Бел. дыял.), раздабы́раваць ’гаварыць шмат непатрэбнага, лішняга’ (Мат. Маг. 2), раздаба́рыцца ’разгаварыцца’ (Нас.), раздаба́ра ’балбатун’, раздаба́ры ’доўгая размова пра пустое’ (Нас., Чач.), у дзіцячай фальклорнай рыфмоўцы: «Шарыбары‑расдабары / Белы сняжкі выпадалі…» (Рам. 2), укр.роздоба́рювати, рус.дыял.раздаба́ривать, раздаба́рывать ’весці пустыя размовы’, ’размаўляць’, ’спрачацца’, ’доўга і нудна гаварыць’, раздоба́ривать, растоба́ривать ’балбатаць’. Зыходным з’яўляецца ст.-яўр.daßar (dābhār) ’слова, звестка’, ’рэч, справа’, dibber ’гаварыць’, адкуль яўр.-ням.dabbern, dibbern ’гаварыць’ (Нас., 548; Фасмер, 3, 434; Горбач, Арго, 18). Трубачоў (Дополн., там жа) лічыць самастойным утварэннем з прыстаўкамі раз‑до‑, pac‑то‑ ад асновы бар‑ у рыфмоўцы тары-бары, што падаецца верагодным.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Tapétn:
etw. aufs ~ bríngen*разм. пача́ць размо́ву пра што-н., паставі́ць яко́е-н. пыта́нне на абмеркава́нне;
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
матэ́рыя, ‑і, ж.
1. Аб’ектыўная рэальнасць, якая існуе паміма і незалежна ад свядомасці чалавека. Матэрыя ёсць філасофская катэгорыя для абазначэння аб’ектыўнай рэальнасці, якая дадзена чалавеку ў адчуваннях яго, якая капіруецца, фатаграфуецца, адлюстроўваецца нашымі адчуваннямі, існуючымі незалежна ад іх.Ленін.
2.Спец. Рэчыва, з якога складаюцца фізічныя целы прыроды. Будова матэрыі.
3.Разм. Тканіна; матэрыял. Чысценькае, хоць і з простай матэрыі, адзенне [дзяўчыны] гэтак прыемна кідалася ў вочы.Нікановіч.
4.перан.Разм. Прадмет размовы; тэма. [Валасны пісар:] — Ну што, гаспадзін настаўнік, аб высокай матэрыі з мужыкамі гутарыце?..Чарот.
[Лац. materia.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
о́пера, ‑ы, ж.
1. Музычна-драматычны твор, у якім выканаўцы спяваюць у суправаджэнні аркестра. Оперы С. Манюшкі. Оперы П. І. Чайкоўскага. Оперы Ю. Семянякі.// Такі твор, пастаўлены на сцэне. Скончыўся другі акт оперы, абвясцілі перапынак.Шамякін.
2. Тэатр, дзе выконваюць такія творы. Пайсці ў оперу. □ У канцы.. інфармацыі паведамлялася, што сёння ў тэатры Оперы ў гонар гасцей адбудзецца ўрачысты канцэрт.Самуйлёнак.// Оперная трупа. Міланская опера.
•••
З другой (не з той) оперы (жарт. або іран.) — аб тым, што не мае дачынення да справы або размовы.
[Іт. opera.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спага́длівыіспага́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Уважлівы да людзей, чулы, сардэчны. [Ярына:] — Балазе, хоць людзі ў нас спагадлівыя, хату, бачыш, памаглі паставіць, сені перасыпалі і так не забываюцца заглянуць да мяне.Бажко.Мележ імкнуўся паказаць Тураўца як чалавека чулага і спагадлівага да людзей.Дзюбайла.// Які выяўляе спачуванне, спагаду. Ідзе Ядзя на заданне, а свае людзі праводзяць яе спагадлівымі позіркамі.Новікаў.Ніна ўбачыла над сабою незнаёмы, спагадлівы твар жанчыны і ціха, прыглушана застагнала.Мележ.
2. Які выяўляе падтрымку, добразычлівасць, літасцівасць. У спакойнай паўдрымоце .. [Мікалай Аляксеевіч] слухаў спагадныя размовы бабулек.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
hold1[həʊld]n. утрыма́нне, захо́п
♦
catch/get/grab/take (a) hold of smb./smth. схапі́ць, ухапі́цца за каго́-н./што-н.;
get hold of smb. заспе́ць каго́-н., нала́дзіць канта́кт з кім-н;
get hold of smth. даста́ць; даве́дацца, зразуме́ць што-н.;
put on hold адкла́дваць;
be on hold быць заня́тым, недасту́пным (для тэлефоннай размовы);
take (a) hold ахапі́ць;
The disease took a hold. Хвароба наступала.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
му́зыка
[польск. muzyka < лац. musica, ад гр. musike (techne) = музычнае мастацтва]
1) мастацтва, якое адлюстроўвае рэчаіснасць у гукавых вобразах, а таксама творы гэтага мастацтва;
2) выкананне твораў гэтага мастацтва (напр. м. і спевы);
3) перан. прыемнае для слыху гучанне чаго-н. (напр. м. размовы, м. ручая).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)