няўхільнае выкананне законаў і адпаведных ім іншых прававых актаў усімі органамі дзяржавы, службовымі асобамі, грамадзянамі і грамадскімі арг-цыямі; адзін з элементаў дэмакратыі і прававой дзяржавы. Прынцып З. дэкларуе Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, паводле якой дзяржава, усе яе органы і службовыя асобы дзейнічаюць у межах Канстытуцыі і прынятых у адпаведнасці з ёю актаў заканадаўства. Прававыя акты або асобныя палажэнні, прызнаныя ва ўстаноўленым законам парадку супярэчнымі Канстытуцыі, не маюць юрыд. сілы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́ЛЬВІНА ШКАЛА́,
пашыраная назва тэрмадынамічнай тэмпературнай шкалы. Назва ад імя У.Томсана (лорда Кельвіна), які ў 1848 прапанаваў прынцып пабудовы гэтай шкалы.
К.ш. — абс. шкала т-р, якая не залежыць ад уласцівасцей тэрмаметрычнага рэчыва. Пачаткам адліку мае абсалютны нуль. Пабудавана на аснове другога закону тэрмадынамікі, у прыватнасці на незалежнасці ккдзКарно цыкла ад прыроды рабочага цела. Адзінка т-ры — кельвін (К), вызначаецца як 1/273,16 частка тэрмадынамічнай т-ры трайнога пункта вады. Гл. таксама Абсалютная тэмпература.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЮЎЕ́ ((Cuvier) Жорж) (23.8.1769, г. Манбельяр, Францыя — 13.5.1832),
французскі прыродазнавец. Чл. Парыжскай АН (1795), Франц. акадэміі (1818). Скончыў Каралінскую акадэмію ў Штутгарце (1788). Навук. працы па параўнальнай анатоміі, палеанталогіі, сістэматыцы жывёл, гісторыі прыродазнаўчых навук. Вызначыў прынцып карэляцыі органаў, на яго аснове распрацаваў метад рэканструкцыі выкапнёвых жывёл. Прапанаваў метад вызначэння ўзросту геал. пластоў Зямлі па выкапнёвых рэштках арганізмаў і наадварот. Адмоўна ставіўся да эвалюц. ідэі ў біялогіі, прытрымліваўся поглядаў нязменнасці відаў. Прапанаваў катастроф тэорыю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛАНІМЕ́ТР (ад лац. planum плоскасць + метр),
механічная прылада для вымярэння плошчы плоскіх фігур адвольнай формы. Адрозніваюць П. палярныя (найб. пашыраны; прапанаваны ням. вучоным Я.Амслерам у 1854), лінейныя і радыяльныя. Прынцып дзеяння палярнага П. заснаваны на аднакратным абходзе абвадным штыфтам уздоўж контуру фігуры. Плошча фігуры роўная рознасці паказанняў лічыльніка да і пасля завяршэння поўнага абходу. Дакладнасць вымярэння залежыць ад дакладнасці выканання вымяральных аперацый (ад 5 да 10%).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Зако́н ’устанаўленне’. Рус., укр.зако́н, польск.zakon ’царкоўная арганізацыя’, уст. ’закон’, серб.-луж.zákon ’закон’, чэш., славац., славен.zákon, серб.-харв.за́кон, балг.зако̀н, макед.закон ’тс’. Ст.-слав.законъ ’закон, парадак’. Ст.-рус., ст.-бел.законъ ’закон, парадак, устанаўленне’. Прасл. імя, суадноснае па чаргаванню галоснага ў корані з začęti < *za‑ken‑li — za‑kon‑ъ (параўн. кон, канец, пачатак). Копечны, Zákl. zásoba, 421; Мейе, Études, 218; Фасмер, 2, 75; Шанскі, 2, З, 38. Не зусім ясны семантычны ход спрабаваў тлумачыць Махэк₂, 709: «ад нейкага za‑kon‑ati ’станавіць’», што можна прыняць. Іншая версія, БЕР, 1, 592: прасл.zakanъ > ’пачатак, аснова, прынцып’. С.-грэч., рум., алб. запазычылі слова zakon у знач. ’звычай’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
канфлі́кт
(лац. conflictus = сутыкненне)
1) рэзкае сутыкненне процілеглых поглядаў, імкненняў, сіл у прыродзе і грамадстве (напр. сацыяльныя канфлікты, пагранічны к.);
2) супярэчнасць як прынцып узаемаадносін паміж персанажамі літаратурнага твора (напр. драматургічны к.).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
узае́мнасцьж.
1. Gégenseitigkeit f -, Béiderseitigkeit f;
пры́нцып узае́мнасці Gégenseitigkeitsprinzip n -(e)s, -i¦en;
2. (сімпатыя) Gégenliebe f -, gégenseitige Sympathíe [Néigung];
адка́зваць узае́мнасцю die Líebe erwídern;
каха́ць без узае́мнасціúnglücklich líeben, kéine Gégenliebe fínden*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
да́а
(кіт. dao = шлях, закон, прынцып)
паняцце старажытнакітайскай філасофіі, якое абазначала ў тэорыі пазнання заканамернасць прыроды, у этыцы — сэнс жыццёвага шляху чалавека, этычную норму, у логіцы — падставу, аснову, аргумент.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
тальён
(лац. talio, -onis = помста)
прынцып у крымінальным праве рабаўладальніцкіх і раннефеадальных дзяржаў, паводле якога асобе, што ўчыніла злачынства, прысуджалі такую самую шкоду («вока за вока, зуб за зуб»).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
А́ЛЬДЭР ((Alder) Курт) (10.7.1902, г. Хожаў, Польшча — 20.6.1958),
нямецкі хімік-арганік. Скончыў Кільскі ун-т (1926). У 1936—40 навук. кіраўнік аддзела канцэрна «І.Г.Фарбэніндустры» ў Леверкузене, з 1940 дырэктар хім. ін-та Кёльнскага ун-та. Адкрыў у 1928 сумесна з О.Дзільсампрынцып і распрацаваў асновы дыенавага сінтэзу, даследаваў яго заканамернасці (правіла Альдэра) і стэрэахім. асаблівасці, выкарыстаў гэту рэакцыю для вывучэння хім. саставу рэчываў прыроднага паходжання (тэрпенаў, эргастэрыну і вітаміну D). Нобелеўская прэмія 1950 (разам з Дзільсам).