франтальны, ‑ая, ‑ае.

1. Накіраваны ў бок фронту; лабавы. Франтальны ўдар. Франтальны агонь. // Які ажыццяўляецца па ўсяму фронту (у 2 знач.); агульны. Франтальнае наступленне.

2. Які знаходзіцца ў пярэдняй частцы чаго‑н. Франтальная сцяна. // У выяўленчым мастацтве — звернуты тварам да гледача. Франтальная пастава фігуры. // У архітэктуры — сіметрычна размешчаны (пра фасад).

3. Спец. Размешчаны пярэднім бокам паралельна чаму‑н. Франтальная турбінная камера.

4. У метэаралогіі — звязаны з фронтам (у 6 знач.). Франтальная воблачнасць.

5. перан. Які распаўсюджваецца на ўсіх, адбываецца адначасова; агульны. Франтальная праверка дамашняга задання. ▪ Асноўны метадычны прынцып на ўроку, як і раней, франтальная работа з класам. Барсток.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)