2.у знач.наз.ездавы́, -о́га, мн. -ы́я, -ы́х, м. Салдат, які кіруе коннай запрэжкай.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
стало́вы, -ая, -ае.
1.гл. стол.
2. Які выкарыстоўваецца ў час яды.
С. прыбор.
Сталовая соль.
3. Які мае адносіны да сталовай, прызначаны для яе.
С. гарнітур.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
то́ня, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.
1. Участак вадаёма, прызначаны для лоўлі рыбы закідным невадам.
2. Адзін закід невада, а таксама ўлоў ад аднаго закіду.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
транзі́стар, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Паўправадніковы прыбор, прызначаны для ўзмацнення, пераўтварэння і генерыравання электрычных сігналаў.
2. Партатыўны радыёпрыёмнік, пабудаваны на паўправадніках.
|| прым.транзі́старны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
des. = designatus (vorgesehen) – які прызначаны на пасаду; які атрымаў права на вучоную ступень
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
СПЕЦЫЯЛЬНЫЯ ВОЙСКІ.
Вайсковыя часці і падраздзяленні для забеспячэння баявой дзейнасці ўзбр. сіл і вырашэння ўласцівых ім задач. Уключаюць злучэнні, вайск. часці, арганізацыі: сувязі, інжынерныя, радыяцыйнай, хім. і біял. абароны, чыгуначныя, аўтамабільныя, дарожныя, тэхн. забеспячэння і інш.Войскі сувязіпрызначаны для разгортвання і эксплуатацыі сістэм сувязі і забеспячэння кіраўніцтва войскамі (сіламі) ва ўсіх відах іх баявой дзейнасці. Уваходзяць у склад відаў і родаў войск. На іх ускладзены задачы па разгортванні і эксплуатацыі на пунктах кіравання сродкаў сувязі і аўтаматызаванай сістэмы кіравання (АСУ), па тэхн. забеспячэнні сувязі і АСУ, правядзенні арганізац. і тэхн. мерапрыемстваў па бяспецы сувязі і радыётэхн. забеспячэння, па радыёлакацыйным і радыёсвятлотэхнічным забеспячэнні палётаў авіяцыі. Інжынерныя войскіпрызначаны для выканання найб. складанага інж. забеспячэння баявых дзеянняў аб’яднанняў, злучэнняў і вайск. часцей родаў войск, спец. войск відаў Узбр. Сіл, а таксама для выкарыстання інж. боепрыпасаў супраць праціўніка. Яны ўключаюць злучэнні, вайск. часці і падраздзяленні інж. разведкі, інж.-сапёрныя, інж. загарод, інж.-пазіцыйныя, пантонна-маставыя, інж.-маскіровачныя, інж.-тэхн. і інш.Войскі радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароныпрызначаны для хім. забеспячэння баявых дзеянняў. Складаюцца з часцей і падраздзяленняў, якія выконваюць задачы па радыяцыйнай, хім. і неспецыфічнай біял. (бактэрыял.) разведцы, дэзактывацыі, дэгазацыі і дэзінфекцыі ўзбраення, ваен. тэхнікі, транспарту, абмундзіравання, інш. матэрыяльных сродкаў, а таксама дэгазацыі і дэзактывацыі мясцовасці. У склад іх уваходзяць таксама падраздзяленні для выкарыстання агнямётна-запальных сродкаў і маскіровачных дымоў. Чыгуначныя войскіпрызначаны для тэхн. прыкрыцця, аднаўлення, буд-ва і эксплуатацыі чыг. ліній з мэтай забеспячэння баявой дзейнасці ўзбр. сіл у ваен. час; у мірны час выкарыстоўваюцца для тэхн. прыкрыцця і павелічэння прапускной здольнасці існуючых ліній. Створаны ў студз. 1992 паводле пастановы СМ Рэспублікі Беларусь, складаюцца з часцей, прызначаных для збудавання землянога палатна, мастоў, рамонту чыг. тэхнікі і інш., а таксама інш.спец. падраздзяленняў. Аўтамабільныя войскіпрызначаны для падвозу матэрыяльных сродкаў для забеспячэння баявой дзейнасці і штодзённага жыцця войск, перавозкі асабовага складу, эвакуацыі параненых і хворых, маёмасці і трафеяў. Складаюцца з органаў кіравання, аўтамаб. брыгад, батальёнаў, рот, узводаў і інш. падраздзяленняў. Дарожныя войскіпрызначаны для выканання задач дарожнага забеспячэння. Складаюцца з дарожна-каменданцкіх і Мостабудаўнічых часцей і падраздзяленняў.
А.Л.Самовіч, В.А.Юшкевіч.
Воіны 14-га асобнага палка ўрадавай сувязі КДБ Рэспублікі Беларусь на аператыўна-тактычным вучэнні «Бярэзіна-2002».