(«Archiwum Jana Zamoyskiego kanclerza i hetmana wielkiego koronnego»),
зборнік дакументаў за 1553—84 канцлера Польшчы і вял. кароннага гетмана Я.Замойскага. Выдадзены ў 1904—13 у Варшаве ў 3 тамах. Пісьмовыя крыніцы выяўлены выдаўцом В.Сабескім у б-цы ардынацыі Замойскіх. Змешчана перапіска Я.Замойскага з Радзівіламі, Алелькавічамі, Валовічамі, Кішкамі і інш. магнатамі, уплывовымі паліт. і дзярж. дзеячамі ВКЛ. Адлюстраваны ваенна-паліт. і царк.-рэліг. адносіны Польшчы з ВКЛ, Расіяй, Турцыяй, Валахіяй і інш, дзяржавамі, сямейна-бытавыя справы магнатаў.
Засн. ў 1984 у г. Гайнаўка (Польшча) па ініцыятыве Гал. праўлення Беларускага грамадска-культурнага таварыства. Буд-ва пачата ў 1986 на ахвяраванні мясц. насельніцтва, бел. эміграцыі, датацый дзярж. і грамадскіх устаноў Беларусі і Польшчы. Першая экспазіцыя адкрыта 27.10.1990 (300 экспанатаў). Музейны комплекс (агульная пл. 2700 м², 3 будынкі) мае 6 экспазіцыйных залаў. Аснову экспанатаў музея складаюць с.-г. прылады працы, творы нар. мастацтва і культ. здабыткі беларусаў у Польшчы. Мае кіназалу, б-ку, кафэ-бар, атэль.
В.Луба.
Будынак Гайнаўскага музея помнікаў беларускай культуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КАСЦЕ́ША»,
прыватнаўласніцкі герб, якім карысталіся больш за 200 родаў у Беларусі, на Украіне, у Літве і Польшчы, у т. л. Барэйкі, Верашчакі, Дарагастайскія, Дольскія, Пілсудскія, Сланчэўскія, Статкевічы, Хадкевічы, Шымковічы. У Польшчы вядомы з пач. 14 ст., у ВКЛ — з 15 ст. На чырв. фоне выява стралы, накіраванай угору і перакрыжаванай пасярэдзіне, з раздвоеным канцом. Клейнод — над прылбіцай з шляхецкай каронай 3 страусавыя пёры. Існуе шмат варыянтаў герба: страла з двума перакрыжаваннямі або без іх, з шасціпрамянёвымі зоркамі па баках і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КОТ ((Kot) Станіслаў) (22.10.1885, в. Руда Падкарпацкага ваяв., Польшча — 26.12.1975),
польскі гісторык культуры, паліт. дзеяч. Чл. Польск. АН (1928). Вучыўся ў Львоўскім ун-це. У 1920—23 праф. Кракаўскага ун-та. Уваходзіў у кіраўніцтва партыі «Стронніцтво людовэ». З 1939 у Францыі, блізкі супрацоўнік ген. У.Сікорскага. У 1941—42 пасол Польшчы ў СССР, у 1942—43 дзярж. міністр урада Польшчы на Б. Усходзе, у 1943 міністр інфармацыі, у 1945—49 пасол у Італіі. Застаўся ў эміграцыі. Даследаваў гісторыю паліт. і грамадскай думкі Рэчы Паспалітай, яе культ. сувязі з краінамі Еўропы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕНГЛІ́-ГІРЭ́Й, Менглы-Герай (?—1515),
крымскі хан [1468—1515]. З дынастыі Гірэяў, сын Хаджы-Гірэя, заснавальніка Крымскага ханства. Пры М.-Г. адбылося канчатковае аддзяленне ханства ад Залатой Арды. З 1473 у саюзе з Маскоўскай дзяржавай супраць ВКЛ і Польшчы, ажыццявіў шэраг набегаў на іх тэрыторыю (гл.Клецкая бітва 1506). У 1475 прызнаў васальную залежнасць ад Турцыі. Вёў войны з Залатой Ардой, у 1502 нанёс ёй канчатковае паражэнне. Рэарганізаваў дзярж. апарат, у 1502—03 перанёс сталіцу ханства з Салхата (Стары Крым) у Бахчысарай. З 1512 саюзнік ВКЛ і Польшчы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАДКАРПА́ЦКІ СЕРАНО́СНЫ БАСЕ́ЙН,
адзін з найбольшых сераносных басейнаў у свеце ўздоўж паўн. і паўн.-ўсх. падножжа Карпат у Польшчы, Львоўскай, Івана-Франкоўскай і Чарнавіцкай абл. Украіны і паўн.-ўсх.ч. Румыніі. Даўж. 1000 км, шыр. 20—50 км, пл. 40 тыс.км². Прагнозныя рэсурсы ацэньваюцца ў некалькі мільёнаў тон серы. Радовішчы прымеркаваны да карбанатна-сульфатных адкладаў міяцэну; руды маюць да 25% серы. Дробныя радовішчы на ПдПольшчы вядомы з 15 ст. П.с.б. распрацоўваецца з 1958. Здабыча адкрытым і свідравінным спосабам. Цэнтры — г. Новы Раздол і г.п. Шкло (Украіна).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ґе́ґа1 ’крэмень’ (гродз., таксама ў бел. гаворках Польшчы; гл. Лекс. балтызмы, 40–41), ’камень’ (Сцяшк.). Мяркуюць, што гэта магчымае запазычанне (з варыянтам дзе́га) з літ. мовы. Параўн. літ.dẽgti, dẽginti ’паліць’, dẽgas, dẽgalas ’галавешка, кнот’ (гл. Смулкова, Лекс. балтызмы, 40–41; Смулкова, Z polsk. stud. slawist., ser. 2, 1963, 215–221). Параўн. яшчэ Сл. паўн.-зах., 439.
Ґе́ґа2 ’парода гусей’ (Сл. паўн.-зах.). Паводле Сл. паўн.-зах., запазычанне з літ.gẽgalas ’нырок’, gẽgė ’зязюлька’. Але, магчыма, і самастойнае ўтварэнне (ад ге́гаць, ґе́ґаць, гл.). Параўн. польск.gęga ’гусь’ (< gęgać ’гегаць’). Гл. Слаўскі, 1, 272.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
społeczeństwo
społeczeństw|o
н. грамадства; грамадскасць;
~o polskie — польскае грамадства; грамадскасць Польшчы;
nauka o ~ie — грамадазнаўства;
ogół ~a — шырокая грамадскасць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
во́йскі
(ст.-польск. wojski)
службовая асоба ў Польшчы (13—18 ст.) і Вялікім княстве Літоўскім (16—18 ст.), чыноўнік, які ахоўваў маёнткі шляхціцаў-апалчэнцаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
філама́ты
(гр. philomathes = аматар ведаў)
члены тайнага студэнцкага таварыства Віленскага універсітэта, якое існавала ў 1817—1823 іт. і аб’ядноўвала моладзь Беларусі, Літвы і Польшчы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)