вздува́ться разг.

1. (подниматься кверху — о волнах) узніма́цца; (о парусах) надзіма́цца;

2. (набухать) набрака́ць; (о тесте) падыхо́дзіць; (раздуваться, вспухать) успуха́ць, напуха́ць; (разносить) разно́сіць; (распухать) распуха́ць; (о животе) успу́швацца; (о льде) узніма́цца; см. взду́ться 2;

3. перен. (о ценах) узніма́цца;

4. страд. узніма́цца; раздзьму́хвацца; наганя́цца; см. вздува́ть 1, 3, 4.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прыпада́ць1 ’нізка нахіляцца, апускацца; прыціскацца’, ’даставацца, выпасці каму-небудзь; здарыцца, аказацца’, ’прыйсціся’ (ТСБМ, ТС), ’апускацца’ (ТС), ’спадабацца на смак’ (паст., Сл. ПЗБ), ’здарацца, выпадаць’ (Бяльк.). Рус. припада́ть ’прыхіляцца, прыціскацца; нахіляцца’, ’здарацца, адбывацца’, ’нечакана з’яўляцца’, ’шчыльна прылягаць’, ’кульгаць’ і да т. п., укр. припада́ти ’падаць, класціся на што-небудзь’, ’нахіляцца’, ’падыходзіць; пасаваць’, ’кульгаць’, ст.-рус. прыпадати ’схіляцца, прыгінацца’, ’падаць, здыхаць’, польск. przypadać ’прытуляцца’, ’пазбягаць, падскокваць’, ’здарацца’, чэш. připadati ’прыходзіцца (на долю); наставаць’, славац. pripadať ’прыходзіцца; прыпадаць (на долю)’, в.-луж. připadać ’прыналежаць; прыходзіцца’, серб.-харв. при́падати ’належаць; даставацца на долю’, ’прыхіляць, прыціскаць’, славен. pripádati ’даставацца на долю’; ’належаць’, балг. припа́дам ’схіляцца, падаць’, ’страчваць прытомнасць’. Прасл. *pripadati з першасным значэннем ’упасці да ног’, захаваным у ст.-слав. припасти (Сной₂, 577). Прэфіксальны дэрыват ад *padati.

Прыпада́ць2 ’прыставаць (пра хваробу)’ (смарг., Сл. ПЗБ). Рус. дыял. з Латвіі і Літвы припада́ть ’хварэць, хілець’, польск. przypadłość ’хвароба, недамаганне’. Да прыпада́ць1; параўн. Мяркулава, Этимология–1967, 164. Параўн. яшчэ рус. пасть (аб скаціне) ’здохнуць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

То́кма ’толькі, столькі’: не токма пець, ён слова сказаць не можа (Мат. Гом.), насыпалі токма (пры продажы гаршкоў за збожжа, г. зн. за гаршчок давалі столькі зерня, колькі ў яго ўлазіла) (Вярэн., Арх. Вяр.), ст.-бел. токмо ’толькі’ (Ст.-бел. лексікон). Параўн. укр. дыял. то́кма ’тым больш, больш за тое; без прыдачы’, рус. то́кмо ’толькі’, дыял. то́кма ’тс’, стараж.-рус. тъкъмо, тъкъма, тъкма ’тс’, славен. tekma ’спаборніцтва’, дыял. tekmà ’аднолькава, якраз’, харв. takmo, takmu ’толькі’, балг. ъ́кмо ’дакладна, роўна, якраз, менавіта’, макед. токму ’дакладна, якраз, своечасова, менавіта’, ст.-слав. тъкъмо, токъмо, токмо ’толькі’. Прасл. *tъkъmo звязана з *tъknǫti (параўн. тыкнуць, ткаць2), гл. ESSJ SG, 2, 712–714. Паводле Фасмера (4, 70), параўнанне з літ. tìkti ’надаецца, падыходзіць’, tiktaĩ ’толькі’ фанетычна недакладнае. Сной (у Бязлай, 4, 163) мяркуе пра прыслоўе ад *tъknǫti па тыпу міма (гл.), якое семантычна супадае з рус. то́чно ’дакладна’, што ўзыходзіць да таго ж дзеяслова (параўн. точ у точ ’дакладна’, гл. точ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

устра́ивать несов.

1. (сооружать, строить) устро́йваць, рабі́ць; (мастерить) майстрава́ць; (приспосабливать для чего-л.) прыстро́йваць, прыла́джваць;

2. (организовывать) арганізо́ўваць, нала́джваць; (справлять) спраўля́ць;

3. (производить, учинять) разг. устро́йваць, учыня́ць;

4. (приводить в порядок) упарадко́ўваць; (налаживать) нала́джваць, ула́джваць;

5. (помещать, определять) устро́йваць, ула́джваць, уладко́ўваць;

6. разг. (оказываться подходящим) падыхо́дзіць; (удовлетворять) задаво́льваць; см. устро́ить;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

trafiać

незак.

1. трапляць;

trafiać do szpitala (na posterunek policji) — трапляць у шпіталь (у паліцэйскі ўчастак);

2. na kogo/co натыкацца на каго/што; сустракаць каго/што;

trafiać do gustu — падыходзіць да густу, адпавядаць густу

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

приста́ть сов.

1. прыста́ць; (о липких и красящих веществах) узя́цца (за што); (прилипнуть) прылі́пнуць;

2. (о болезни) разг. прыста́ць;

3. (обратиться с назойливой просьбой) разг. прыста́ць; прычапі́цца;

4. (присоединиться) прыста́ць, далучы́цца;

5. (причалить) прыста́ць, прыча́ліць; см. пристава́ть;

6. (остановиться, расположиться) прост., уст. спыні́цца;

7. (быть к лицу) уст. прыста́ць, быць да тва́ру;

ей не приста́л э́тот наря́д ёй не да тва́ру гэ́ты ўбор;

8. (приличествовать) падыхо́дзіць, пасава́ць;

э́то ему́ не приста́ло гэ́та яму́ не падыхо́дзіць (не пасу́е);

9. (устать, утомиться) прыста́ць, стамі́цца;

как ба́нный лист приста́ть прылі́п як смала́; прычапі́ўся як п’я́ны да пло́ту;

с ножо́м к го́рлу приста́ть з нажо́м да го́рла прыста́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыда́тны, ‑ая, ‑ае.

Такі, які мае патрэбныя для чаго‑н. якасці; прыгодны. Прыдатны для яды. Прыдатная для апрацоўкі зямля. □ Па яго [дзеда] выходзіла, што кожнае дрэва прыдатнае на што-небудзь адно: вось з гэта[й] сасны вокны б сухія былі. Мыслівец. Іван Маслуда сярдзіта накінуўся на Ігната: — А табе нечага пад’язджаць. Не да усякай справы прыдатны твае жарты. Лынькоў. // Які падыходзіць для каго‑, чаго‑н., адпаведны. Прыдатная кандыдатура. Прыдатны для работы час. □ Каб я зусім не заглух у вёсцы, сябры пачалі клікаць мяне ў Мінск, абяцаючы падшукаць прыдатную работу. Крапіва. Месяцы са два я не вылазіў з дому. Стукацеў на машынцы, кідаўся з кутка ў куток па пакоі, шукаючы прыдатнага слова. Сабаленка. // Здольны, здатны да чаго‑н., на што‑н. Дзед Сёмка маленькі, вяртлявы, Бародка як моху касмык, Прыдатны на смешныя справы. Вядомы дзівак-жартаўнік. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

годи́ться несов.

1. быць ва́ртым; быць прыда́тным;

э́та вещь ни на что не годи́тся гэ́тая рэч ніку́ды не ва́рта;

2. (быть подходящим, быть впору) падыхо́дзіць;

э́ти боти́нки мне годя́тся гэ́тыя чараві́кі мне падыхо́дзяць;

3. / так поступа́ть не годи́тся так рабі́ць нядо́бра (нямо́жна, не ва́рта);

никуда́ не годи́тся ніку́ды не гадзі́цца, ніку́ды не ва́рта.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

kres, ~u

м.

1. канец; мяжа;

położyć kres czemu — пакласці канец чаму;

u ~u życia — на мяжы чалавечага жыцця;

co dobiega ~u — што падыходзіць да канца;

kres wytrzymałości — мяжа трываласці;

2. ~y мн. крэсы; ускрайкі; ускраінныя рэгіёны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

га́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; незак.

Разм.

1. Адчуваць агіду да каго‑, чаго‑н.; брыдзіцца. Тараска гадзіўся жаб. Юрэвіч.

2. Псавацца ад забруджвання. Адзенне гадзіцца.

гадзі́цца 1, ‑джу́ся, ‑дзі́шся, ‑дзі́цца; незак.

Разм. Быць прыгодным, падыходзячым для чаго‑н., адпавядаць якім‑н. патрабаванням. — Я вывучаў дакументы і думаў: вось гэта для маёй дысертацыі падыходзіць. І гэта гадзіцца. Арабей. // безас. (звычайна з адмоўем). Варта, трэба, к месцу. Сцёпка перамог сябе; не, спаць не гадзіцца! Колас.

•••

Гадзіцца ў бацькі (у маці, сыны і пад.) каму — адпавядаць па ўзросту чыйму‑н. бацьку (маці, сыну і пад.).

Куды гэта гадзіцца; нікуды не гадзіцца — вельмі дрэнна, дрэнны.

гадзі́цца 2, гаджу́ся, го́дзішся, го́дзіцца; незак.

Разм. Канчаць спрэчку; згаджацца, пагаджацца. Рэдкія выпадкі лаянкі толькі на кароткі час раскідалі іх дружбу, і хлопцы скора зноў гадзіліся. Колас. Слугі князя з дарам князевым прыйшлі, З Вялем-волатам, з дружынаю гадзіцца. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)