фр. Pierre qui roule n’amasse pas (de) mousse (Катящийся камень не собирает мох).
англ. A rolling stone gathers no moss (Катящийся камень мхом не обрастает). The wheel that turns gathers no rust (Вращающееся колесо не ржавеет).
нем. Wälzender Stein wird nicht moosig (Обработанный камень не покрывается мхом). Am rollenden Stein haftet kein Moos (К катящемуся камню не пристаёт мох).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
Но́жны, ну͡ожны, но́жні ’нажніцы, звычайна вялікія’ (Касп., Сл. ПЗБ, Гарэц., Дэмб., ТС, Мат. Гом., Сержп. Грам., Шатал., Сцяшк.; нясвіж., Нар. словатв., Сл. ЦРБ, Ян.), но́жна ’тс’ (шчуч., Сл. ПЗБ; навагр., Нар. сл., Сцяшк.), сюды ж но́жніцы ’тс’ (Яруш., Бес., Др.-Падб., Сл. ПЗБ, ТС), но́жынкі ’тс’ (Шат.), но́жанцы (Сл. ПЗБ), укр.но́жні, но́жниці ’тс’, рус.но́жны, но́жны, но́жницы ’тс’, славац., чэш.nožnice ’тс’, н.-луж.дыял.nožnice ’тс’, балг.но́жницы ’тс’. Вытворныя ад нож, гл. нажні́цы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
jade
I[dʒeɪd]
n.
1) жадэі́т, нэфры́т -у m. (мінэра́л)
2) зялёны ко́лер
II[dʒeɪd]1.
n.
кля́ча f.
2.
v.
1) заяжджа́ць (каня́); стамля́ць, змо́рваць
2) тупі́ць (нож); перанасы́чваць (раство́р)
3.
v.i.
змары́цца, стамі́цца; ступі́цца
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
пама́цаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1.каго-што. Распазнаючы, даследуючы, пакратаць каго‑, што‑н. Нупрэй памацаў рукою Панаса. — Ён жывы яшчэ. Ён толькі абамлеў.Колас.Карніцкі нахіліўся, памацаў дрот рукою, прамовіў здаволена: — Будуць свае цвікі!Паслядовіч.[Валя] падышла, памацала замок і невядома колькі часу стаяла каля дзвярэй, стомленая і спустошаная...Шамякін.
2.чым і без дап. Пашукаць некаторы час вобмацкам. Юрка памацаў рукой на паліцы і ўзяў кухонны нож.Курто.Сеў [Віця] у трамвай, памацаў у кішэнях — грошай ні капейкі.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыско́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.
1. Скокнуўшы, наблізіцца да чаго‑н., скачкамі дасягнуць чаго‑н.; падскочыць. Прыскочыць з кулакамі. □ — Я і нажом магу парнуць! — схапіўшы са стала нож, прыскочыў Ціток.Лобан.// Хутка прыехаць, прыбегчы. А пасля .. прыскочыў Шпулькевіч, кінуўся ў сані і пагнаў як толькі мог каня.Чорны.Тут начальнік з раёна прыскочыў: — Чаго ж ты ляжыш, Абібоча?Крапіва.
2. Падскочыць у такт чаму‑н. То прыскочыць, то прыгнецца, То рукою павядзе, Плечы ўскіне, засмяецца.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
садо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да саду. Садовая агароджа. □ [Алёша] чуў.. частыя таропкія крокі [Рэні] па садовай сцежцы.Лынькоў.// Прызначаны для догляду саду. Садовы нож. Садовая піла.
2. Які расце ў садзе; культурны. Садовыя дрэвы. □ Садовых кветак, красак з поля Ахапкі! Поўныя збаны! Пакой у гэтакім убранні — Замры! Рукамі развядзі...Бялевіч.// Які знаходзіцца ў садзе. Садовая лаўка.
3. Які мае адносіны да садаводства, звязаны з ім. Садовы раён. Садовыя насаджэнні. Садовай справе вучыцца.
•••
Садовая галавагл. галава.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Зано́за ’туга, жаль, сум’ (Нас.), ’прут для замацавання ярма; кіёк для замацавання века на кубле’, ’палачка для пляцення лапцей’, ’стрэмка’ (Сл. паўн.-зах.). Рус.зано́за ’стрэмка’, раст., дан., кур., арл., паўд.-зах. ’частка ярма’, укр.зано́за ’кіёк для замацавання ярма’, польск.дыял.zanoza ’затычка ў ярме’, zanozka, zanoże ’тс’. Бязафіксны назоўнік ад дзеяслова zanoziti ’праткнуць, пракалоць’ са спецыялізацыяй значэнняў; Шанскі, 2, З, 50. Значэнне ’туга’ < ’тое, што баліць, трывожыць’ < ’стрэмка’. У za‑noz‑iti той жа корань, што ў нож, нізка (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
За́раз ’цяпер’, дыял.за́ра, за́рэ (Сл. паўн.-зах.). Рус.дыял.за́ра́з, укр.за́раз, польск.zaraz ’тс’, н.-луж.zaraz ’сабля, кінжал, нож’, в.-луж.zaraz ’удар’, чэш.zaráz, славац.zaraz ’цяпер’, чэш., славац.záraz ’удар; уражанне’. Ст.-рус.заразъ ’адразу’ (Курбскі). Націск указвае на магчымасць запазычання з польск., паколькі ў асноўным слова пашырана ў зах.-слав. мовах, дзе ўтворана з прыназоўніка za і назоўніка raz (гл. раз). Зыходнае значэнне ’за адзін удар, узмах’ (Брукнер, 645). Параўн. яшчэ і польск.teraz ’зараз’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
во́стрыв разн. знач.о́стрый; (на вкус — ещё) пря́ный; (о боли — ещё) сверля́щий; (о речи — ещё) хлёсткий;
в. нож — о́стрый нож;
в. зрок — о́строе зре́ние;
в. пах — о́стрый за́пах;
в. боль — о́страя (сверля́щая) боль;
~рыя сло́вы — о́стрые (хлёсткие) слова́;
в. ву́гал — геом.о́стрый у́гол;
◊ в. на язы́к — о́стрый на язы́к; за сло́вом в карма́н не ле́зет;
~рая размо́ва — кру́пный (о́стрый) разгово́р;
~рае во́ка — о́стрый глаз;
згла́дзіць ~рыя вуглы́ — сгла́дить о́стрые углы́;
~рае пяро́ — о́строе перо́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
накляпа́ць1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.
1. Прыкляпаць што‑н. да чаго‑н. Накляпаць плешку на болт.
2. Кляпаннем зрабіць пэўную колькасць чаго‑н.
3. Ударамі малатка навастрыць (касу, нож і інш.). Тая [каса], што касіў Мішка залетась, была нядрэннаю. Каб яшчэ накляпаць яе.., мянташкай правесці, то працаваць можна.Кандрусевіч.
накляпа́ць2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Нагаварыць на каго‑н., узвесці паклёп. Папракнуў [Самарос] сябе за тое, што праз меру накляпаў на Каршукова, расказваючы Галаю пра гаворку з ім.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)