ПАЎДНЁВЫЯ АРКНЕ́ЙСКІЯ АСТРАВЫ́ (South Orkney Islands),
група астравоў на ПдЗ Атлантычнага ак., у Антарктыцы. Складаецца з 4 буйных (Каранейшэн, Лоры, Поўэл, Сігні) і каля 40 дробных а-воў. Пл. 621 км². Выш. да 1266 м. Складзены ў асн. з моцна метамарфізаваных асадкавых парод. Б.ч. ўкрыта снегам і лёдам. Расліннасць — пераважна імхі і лішайнікі. Лежбішчы цюленяў, калоніі марскіх птушак. Адкрыты ў 1821 англ. і амер. прамыслоўцамі Дж.Поўэлам і Н.Палмерам і названыарх. Поўэла. На астравах англ. і аргенцінская навук. станцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎДНЁВЫЯ СА́НДВІЧАВЫ АСТРАВЫ́ (South Sandwich Islands),
група вулканічных астравоў на Пд Атлантычнага ак., у Антарктыцы. Складаецца з 8 буйных і вял. колькасці дробных астравоў і скал. Пл. каля 300 км². Выш. да 1372 м (г. Белінда на в-ве Монтаг’ю). Складзены ў асн. з маладых вулканічных парод: базальтаў, туфаў, попелу. Укрыты снегам і лёдам. Дзеючыя вулканы. Лежбішча цюленяў. Адкрыты ў 1775 экспедыцыяй. Дж. Кука, памылкова былі прыняты за выступ вялізнай сушы і названы Зямлёй Сандвіча, у гонар першага лорда Адміралцейства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛАВЕ́Й-РАЗБО́ЙНІК,
персанаж былін і чарадзейных казак; пачварны змей, які сваім свістам губіў падарожных на шляху да Кіева. Перамог яго Ілья Мурамец. Паводле некат. былін, дарога, дзе жыў С.-р., праходзіла праз бранскія лясы і «гразі смаленскія». У стараж. Беларусі, калі меркаваць па пісьме 1574 аршанскага старосты Ф.Кміты-Чарнабыльскага, С.-р.наз. Будзімеравым сынам. Так ён названы і ў рукапіснай «Аповесці пра слаўнага асілка Ілью Мурамца» 18 ст. Нярэдка ў бел. казках пра Ілью Мурамца замест С.-р. выступае Змей (Цмок).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЕ́РДРУПА АСТРАВЫ́ (Sverdrup lslands),
група астравоў на ПнКанадскага Арктычнага архіпелага, у групе а-воў Каралевы Елізаветы. Найб. а-вы: Аксель-Хейберг (пл. 40,7 тыс.км²), Элеф-Рынгнес (10,8 тыс.км²), Амунд-Рынгнес (6,1 тыс.км²). Агульная пл. каля 75 тыс.км². В-аў Аксель-Хейберг гарысты (выш. да 2140 м), укрыты ледавікамі; астатнія — раўнінныя або ўзгорыстыя. На в-ве Элеф-Рынгнес — метэастанцыя Ісаксен, аэрапорт. Названы ў гонар нарв. палярнага даследчыка О.Свердрупа, які адкрыў шэраг астравоў у 1898—1902.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІСАКЯ́Н (Нарайр Марціросавіч) (25.1.1907, г. Аштарак, Арменія — 12.3.1966),
расійскі біяхімік. Акад.АНСССР (1960, чл.-кар. 1953). Акад.АНАрм. ССР (1965). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію імя К.А.Ціміразева (1932). З 1935 у Ін-це біяхіміі АНСССР. Навук. працы па вывучэнні ролі ферментаў у працэсах абмену рэчываў, біяхіміі засухаўстойлівасці і глебавым жыўленні раслін, тэхн. біяхіміі, касм. біялогіі. Дзярж. прэмія СССР 1952. Яго імем названы кратэр на Месяцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
імя́, імя́і імені, Д імю і імені, мн. імі і імёны, імяў, імён і імёнаў, н.
1. Асабістая назва чалавека, якая даецца яму пры нараджэнні.
Уласнае і.
Яго і. — Сяргей.
2. Поўная асабістая назва чалавека з імем па бацьку, а таксама яго прозвішчам.
Завуць Раман, а і. па бацьку Пракопавіч.
3. Спадчыннае афіцыйнае найменне, якое паказвае на прыналежнасць чалавека да пэўнай сям’і, напр., у беларусаў: Брыль, Гарэцкі, Дубоўка, Карскі, Мележ, Насовіч, Шырма, Янчук.
4. Асабістая вядомасць, рэпутацыя.
Вучоны з сусветным імем.
5. Назва прадмета, з’явы.
Расліна альяс вядома пад імем сталетнік.
6. У выразе: у імя́каго-чаго — у памяць, у гонар каго-, чаго-н. (высок.).
У і. дружбы.
7.у знач.прыназ. з Р. Названы ў гонар каго-, чаго-н.
Тэатр і.
Янкі Купалы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
А́РМСТРАНГ ((Armstrong) Ніл) (н. 5.8.1930, г. Уапаканета, штат Агайо, ЗША),
касманаўт ЗША. Першы чалавек, які ступіў на паверхню Месяца. Скончыў ваенна-марское вучылішча лётчыкаў (1949), ун-т Перд’ю ў г. Лафеет (1955). З 1962 у групе касманаўтаў НАСА. Як камандзір карабля здзейсніў касм. палёты: 16.3.1966 з Д.Скотам на караблі «Джэміні-8», 16—24.7.1969 з М.Колінзам і Э.Олдрынам на Месяц на караблі «Апалон-11». На паверхні Месяца (21.7.1969) правёў 21 гадз 36 мін 21 с, у космасе 8,6 сут. Імем Армстранга названы кратэр на Месяцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́ФІНАВА ЗЯМЛЯ́ (Baffin Island),
в-аў на ПнУПаўн. Амерыкі, самы вял. ў Канадскім Арктычным архіпелагу, тэр. Канады. Пл. 476 тыс.км². Выцягнуты з ПнЗ на ПдУ амаль на 1350 км, аддзелены ад Грэнландыі Дэвісавым пралівам.
Берагі фіёрдавыя. Усходняя ч. гарыстая (выш. да 2591 м), значныя ледавікі (83 тыс.км²); заходняя — узгоркавая раўніна (выш. 150—200 м) са шматлікімі балотамі і вял. азёрамі. Складзены з крышт. парод, пераважна гнейсаў і сланцаў. Расліннасць мохава-лішайнікавай і хмызняковай тундры. Нац. парк Аўюітук. Асн. населены пункт — Фробішэр-Бей. В-аўназваны ў гонар У.Бафіна.
рускі хімік-арганік. Акад. Пецярбургскай АН (1886). Працаваў ва ун-тах Германіі (1859—66). З 1866 праф. Пецярбургскага ун-та. Навук. даследаванні злучэнняў араматычнага шэрагу: сінтэз рэчываў і правілы замяшчэння ў іх. Адзін з першых даследчыкаў каўказскай нафты. Прапанаваў рэакцыю выяўлення хлору ў арган. злучэннях (проба Бельштэйна). Складальнік шматтомнага даведніка па арган. злучэннях. З 1951 у Германіі выдаецца даведнік па арган. хіміі, названы яго імем.
Літ.:
Шмулевич Л.А., Мусабеков Ю.С. Ф.Ф.Бейльштейн, 1838—1906. М., 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́РЫНГ ((Bering) Вітус Іонасен) (1680, г. Хорсенс, Данія — 19.12.1741),
дацкі і рускі мараплавец. Запрошаны на рус. флот у 1703. Капітан-камандор. Кіраўнік 1-й (1725—30) і 2-й (1733-43) Камчацкіх экспедыцый, разам з памочнікам А.І.Чырыкавым абследаваў берагі Камчаткі, Чукоткі, прайшоў паміж Азіяй і Амерыкай, адкрыў некаторыя з Алеуцкіх а-воў, дасягнуў узбярэжжа Паўн. Амерыкі. Імем Берынга названы мора на Пн Ціхага ак., праліў, мыс на ўзбярэжжы Ахоцкага м., востраў з групы Камандорскіх а-воў, на якім Берынг памёр ад цынгі ў час вымушанай зімоўкі.