Ся́ўрана ’суха і ветрана (пра надвор’е)’, ся́ўрыць ’сушыць на сцюдзёным ветры’ (Ласт.), сяўрёнка ’мяса, вытрыманае на халодных веснавых вятрах’, сяўрёный ’высіверачы (пра кумпяк, каўбасы, мяса)’ (віц., Нар. лекс.). Да север, сівер (гл.), параўн. рус. северя́к ’сцюдзёны паўночны вецер’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смех ‘праяўленне весялосці, радасці і пад.’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк., Бяльк., ТС, Сл. ПЗБ), ‘тс’ і ‘жарт, забава’ (Яўс.), смеў (сьмеў) ‘тс’, мн. л. сме́вы: смевы ды перасьмеўкі (Ласт.). Параўн. укр. сміх, рус. смех, польск. śmiech, в.-луж., н.-луж. směch, чэш. smích, славац. smiech, серб.-харв. сми̏јех, славен. smẹ̑h, балг. смях, макед. смев, ст.-слав. смѣхъ. Прасл. *směchъ утворана з дапамогай суф. ‑chъ ад *smьjati sę ‘смяяцца’; гл. Слаўскі, SP, 1, 70; узыходзіць да і.-е. *smoi̯sos ‘тс’ (Фасмер, 3, 684 з літ-рай; Сной₁, 584; Борысь, 617). Формы з в (ў) у выніку фанетычных змен. Гл. смяяцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таласа́ ’дробныя хвалі на вадзе, зыб’ (слаўг., Яшкін, Слоўнік), ’дробныя зморшчыш, хвалі на вадзе’ (Ласт.), тало́сіцца ’злёгку хвалявацца, зыбацца (пра ваду)’, таласі́ць ’мігацець, мітусіцца (у вачах)’ (Ласт.). Нягледзечы на наяўнасць у гаворках некаторых міжземнаморскіх тэрмінаў (параўн. трымуктан, гл.), наўрад ці звязана з балканскім тэрмінам, параўн. макед. талас ’хваля, вал’, серб.-харв. та̏лас ’вал’, што ўзыходзіць да грэч. θάλασσα ’мора’ праз тур. talaz/talas/tales ’хваля, вал’, параўн. таксама харв. talàsati ’пералівацца (пра ваду, збожжа на полі)’, гл. Скок, 3, 438; Зайкоўскі, Слов. етим., 183; спец. пра грэчаскае слова гл. Ньюман, Arctos (Helsinki), 14, 51–78. Хутчэй звязана з наступным словам, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тоежса́масьць ’тоеснасць’ (Ласт.), тоеса́масьць, тожса́масць ’тоеснасць, ідэнтычнасць’ (Байк. і Некр.), тожса́масць ’ідэнтычнасць, саматоеснасць’ (Некр. і Байк.), сюды ж тоежса́мы ’тоесны’ (Ласт.), тоеса́мы, тожса́мы ’тоесны, ідэнтычны’ (Байк. і Некр.). Утворана для перадачы лац. identitās ’ідэнтычны’ ад īdem ’той самы, той жа’, па тыпу польск. tożsamość, у аснове спалучэнне то́е са́мое ’адно і тое ж’ (вілен., Сл. ПЗБ), то́я‑са́мая ’тое, што было’ (Варл.), формы н. р. суадносныя з той са́мы ’той жа’ (Некр. і Байк.), той‑са́мы ’тс’ (Байк. і Некр.), тоj сам ’тс’ (Вруб.), гл. той, тое, самы. Формы з тож, мажліва, непасрэдныя запазычанні з польскай мовы. Гл. таксама тож.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тыке́ля ‘толькі’ (Ласт., Гарэц., Сцяшк.), ‘столькі’ (воран., Сл. рэг. лекс.), таке́ля ‘так, гэтак’: каб ты такеля жыў, як гэто праўды (Васільковая сп.), тыкеле ‘толькі, аднак’ (Ф. Багушэвіч), сюды ж, відаць, тыке́ль ‘цяпер’ (Сцяшк.). Няясна. Ластоўскі (Ласт., 706) падае разам з ткале ‘толькі, адно’ (Сержп.), гл. Гутшміт (ZfSl, 19, 2, 270) адносіць да балтызмаў разам з тыкі ‘толькі’, параўноўваючы з літ. tik ‘тс’; аналагічна Санько, Kryu̯ja, 1966, 1, 93. Літоўскае слова разглядаецца як скарочаная форма літ. tíek ‘столькі’, што адпавядае пытальнаму kíek ‘колькі’ (Смачынскі, 675). Канец слова можа ўзыходзіць да часціцы *‑lě/*‑le (параўн. ЭССЯ, 14, 171–173).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сцэ́на ’падмосткі для прадстаўлення’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк.), ’відовішча’ (Гарэц. 1). Ст.-бел. сцена ’тс’ (XVII ст.) запазычана са ст.-польск. scena ’тс’, якое, у сваю чаргу, з лац. scaena ад грэч. σχηνή ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 166).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сінаго́га ‘яўрэйскі малельны дом’ (ТСБМ), сынаго́га ‘тс’ (Ласт.), ‘важная асоба’ (Байк. і Некр.). Ст.-бел. синагога (синакгогия, сынакгокга, пал. XVIII ст.) з ст.-польск. synagoga, якое з XV ст. праз лац. synagóga ад грэч. συναγωγή (Булыка, Лекс. запазыч., 181).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трыко́ ‘шарсцяная тканіна ўзорнага пляцення для верхняга адзення’, ‘трыкатажнае адзенне’, ‘жаночая бялізна з трыкатажу’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), трыко́т ‘тканіна, падобная да робленых пруткамі матэрый’ (Ласт., Пятр.). З франц. tricot ‘плеценая тканіна’, запазычанага праз рус. трико або польск. trykot.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыту́ліца ’жаўтазель фарбавальны, Genista tinctoria L.’ (Ласт., Кіс.). Магчыма, адаптаванае польск. przytulia ’павіліца, Galium aparine’, якое ад przytulić się па ўласцівасці расліны прыхіляцца, чапляцца, прытуляцца да чаго-небудзь (Махэк, Jména, 219). На жаўтазель назва была перанесена з-за той жа ўласцівасці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыхі́льны ’схільны да чаго-небудзь; добразычлівы; спагадлівы’ (Байк. і Некр., Ласт., ТСБМ; астрав., Сл. ПЗБ), ’той, хто лёгка ўваходзіць у кантакт з людзьмі; кампанейскі’ (воран., ЛА, 3). Укр. прихи́льний ’тс’. З польск. przychylny ’тс’, або самастойнае ўтварэнне ад прыхілі́ць < хілі́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)