ПЕРФАРА́ЦЫЯ (ад лац. perforatio пранікненне, прасвідроўванне),
1) у батаніцы — скразныя адтуліны ў клетачных абалонках сасудаў і сітападобных трубак раслін (на бакавых і папярочных клетачных сценках). Праз П. па сасудах свабодна праходзяць пажыўныя растворы. Бывае простай (у многіх кветкавых раслін), эфедроіднай (у гнетавых), множнай (у папарацей).
2) У медыцыне — скразное парушэнне цэласнасці сценкі полага ці трубчастага органа (напр., сценкі страўніка на месцы язвы); стварэнне адтуліны ў тканцы або органе, часцей у косці, хірург. шляхам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІГМАЛІЁН,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі скульптар, цар в-ва Кіпр, які закахаўся ў выразаную ім са слановай косці статую дзяўчыны-прыгажуні Галатэі. У адказ на маленне П. багіня Афрадыта ажывіла статую. У пераносным сэнсе П. — чалавек, закаханы ў свой твор. Сюжэт «П. і Галатэя» неаднаразова выкарыстаны ў л-ры (Ж.Ж.Русо, Б.Шоу і інш.) і мастацтве (Ф.Бушэ, Э.М.Фальканэ і інш.).
Пігмаліён і Галатэя. Скульптар Э.М.Фальканэ. 1763.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САСТАЎНА́Я РЫ́ФМА,
рыфма, у якой рыфмуюцца не адно, а два і больш слоў, што стаяць у канцы радка. Узнікла ў фальклоры, найб. пашырана ў гумарыстычных творах:
Як зваліўся камар з высакосці —
Паламаў, пакрышыў свае косці.
С.р. часта ўжываецца ў сучаснай бел. паэзіі («Перад падарожжам» А.Куляшова, «Роздум» і «Казка» С.Дзяргая, «Хочаш, вымыю кашулю, адзінокі хлопец?» Д.Бічэль-Загнетавай, «Зазімак у Юрмале», «Кашуля Паўлюка Труса», «Нібы раўчук...» Р.Барадуліна і інш.).
Мець пачуццё ўпэўненасці ў верагоднасць чаго‑н. [Адзін з чырвонаармейцаў:] — Зусім не верыцца.., што ёсць яшчэ дзесь на свеце паны і здзек чалавека над чалавекам.Чорны.Руды наш стаў дабёр і гладак, Не верыцца, што ёсць і косці.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бранзале́т, ‑а, М ‑леце, м.
Упрыгожанне ў выглядзе вялікага кольца з высакародных металаў, слановай косці і пад., якое носяць на руцэ вышэй кісці. Пятро Іванавіч націснуў кнопку, аддаў загад і праз некалькі хвілін у кабінет.., ззяючы завушніцамі, каралямі і бранзалетамі, увайшла высокая пышная бландзінка.Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
касцяны́, ‑ая, ‑ое.
1. Выраблены з косці (у 3 знач.). Касцяныя гузікі. Касцяная ручка нажа. □ Анатоль прайшоў у будан, моўчкі сагнуўся і падняў з коўдры белую касцяную расчоску з ручкай накшталт рыбінай галавы.Ваданосаў.
2. Здабыты, прыгатаваны з касцей жывёлы. Касцяная мука. Касцяны клей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
антры́т
(ад лац. antrum = пячора, поласць)
запаленне слізістай абалонкі і касцявых сценак пячоры — найбольш буйной поласці соскападобнага адростка скроневай косці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
піктагра́фія
(ад лац. pictus = маляўнічы + -графія)
старажытная форма пісьма пры дапамозе ўмоўных малюнкаў на дрэве, косці, камені і іншых матэрыялах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АСАВЕ́Ц,
5 стаянак эпохі неаліту і бронзавага веку каля в. Асавец Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобласці. Даследаваны ў 1934, 1960—80-я г. Выяўлены рэшткі жытлаў слупавой канструкцыі, агнішчы, апрацаваныя косці, гліняны посуд мясц. варыянта нарвенскай культуры і паўночнабеларускай культуры, крамянёвыя і касцяныя наканечнікі коп’яў і стрэл, крамянёвыя прылады працы, рэшткі драўляных чаўноў і вёслаў, упрыгожанні, а таксама самыя стараж. на тэр. Беларусі драўляныя і касцяныя мініяцюрныя фігуркі людзей, жывёл, птушак і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГОРНАКРЫ́МСКАЯ КУЛЬТУ́РА,
археалагічная культура эпохі мезаліту (8—5 тыс.г. да н.э.) на тэр. Горнага Крыма (Украіна). Насельніцтва займалася паляваннем на высакародных аленяў, дзікоў і збіральніцтвам, жыло ў пячорах, а таксама на высокіх пласкагор’ях. Для ранняга этапу горнакрымскай культуры характэрны разцы, касцяныя вастрыі для стрэл і інш., у познім пераважалі крамянёвыя скрабкі, пласціны з рэтушшу, геаметрычныя мікраліты (трапецыі), гарпуны і дроцікі з косці і рогу. У пячорах выяўлены пахаванні — скурчаныя трупапалажэнні, пасыпаныя вохрай.