Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
квадрырэ́ма
(лац. quadriremis, ад quattuor = чатыры + remus = вясло)
баявы карабель у Стараж. Рыме з чатырма радамі вёсел з кожнага борта.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
рэ́йдэр
(англ. raider, ад raid = нападаць)
ваенны карабель, які мае заданне самастойна весці баявыя аперацыі, гал. ч. знішчаць варожыя судны.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
pirate1[ˈpaɪrət]n.
1. піра́т;
a pirate crew піра́цкая кама́нда;
a pirate ship/flag піра́цкі карабе́ль/флаг
2. паруша́льнік а́ўтарскага пра́ва
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Frenchman
[ˈfrentʃmən]
n., pl. -men
1) францу́з -а m.
2) францу́скі карабе́ль
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ark
[ɑ:rk]
n.Bibi.
а́рка f., вялі́кі карабе́ль
Noah’s ark — Но́ева а́рка
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
БЕРАГАВО́Й (Георгій Цімафеевіч) (15.4.1921, с. Фёдараўка Карлаўскага р-на Палтаўскай вобл., Украіна — 30.6.1995),
савецкі касманаўт. Ген.-лейт. авіяцыі (1977), двойчы Герой Сав. Саюза (1944, 1968), лётчык-касманаўт СССР (1968), засл. лётчык-выпрабавальнік СССР (1961). Скончыў Ваенна-паветр. акадэмію (цяпер імя Ю.А.Гагарына; 1956). У 1964—69 у атрадзе сав. касманаўтаў. 26—30.10.1968 пілатаваў касм.карабель «Саюз-3», адпрацоўваў збліжэнне з беспілотным касм. караблём «Саюз-2». Працягласць палёту 3,95 сут. У 1972—87 нач. Цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.А.Гагарына. Залаты медаль імя К.Э.Цыялкоўскага АНСССР, залаты медаль імя Ю.А.Гагарына. Дзярж. прэмія СССР 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫ́САМ ((Grissom) Вірджыл) (3.4.1926, г. Мітчэл, штат Індыяна, ЗША — 27.1.1967),
касманаўт ЗША. Скончыў ун-т у г. Лафеет (штат Індыяна, 1950), Тэхнал.ін-тВПС (1955), школу лётчыкаў-выпрабавальнікаў (1956). З 1959 у групе касманаўтаў НАСА. 21.7.1961 здзейсніў субарбітальны палёт на касм. караблі «Меркурый», 23.3.1965 з Дж.Янгам — палёт на касм. караблі «Джэміні-3» (як камандзір), у час якога ўпершыню касм.карабель пераведзены з адной арбіты на другую. Загінуў з Э.Уайтам і Р.Чафі пры наземных выпрабаваннях першага касм. карабля «Апалон». У космасе правёў 5,14 гадз. 2 залатыя медалі НАСА «За выдатныя заслугі». Імем Грысама названы кратэр на Месяцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРО́ЗАЎ (Вячаслаў Мікалаевіч) (н. 4.4.1929, г. Іванава, Расія),
бел. пісьменнік. Засл. работнік культуры Беларусі (1978). Скончыў БДУ (1953). Да 1989 працаваў уласным карэспандэнтам газ. «Пионерская правда» па Беларусі. Друкуецца з 1952. Піша на рус. мове для дзяцей і юнацтва. Аўтар дакумент. аповесцей «У разведку ішоў хлапчук» (1959), «Хто запаліў касцёр» (1962), «Валодзеў фронт» (1975), «Бачу бераг» (1980), сцэнарыяў дакумент. кінафільмаў «Пакараны ў 41-ым» (1967), «На краі свету на сваім караблі» (1970), «Карабель прыняў імя» (1977, усе «Беларусьфільм») і інш.
Тв.:
Ты откуда и куда? Мн., 1998 (разам з І.В.Марозавым).