САЛАЎЁЎ Юрый Уладзіміравіч (10.8.1940, С.-Пецярбург — 12.1.1977),
расійскі артыст балета. Нар.арт.СССР (1973). Скончыў Ленінградскае харэагр. вучылішча (1958). З 1958 саліст Ленінградскага т-ра оперы і балета імя Кірава. Класічны танцоўшчык лірыка-драм. плана, майстар дуэтнага танца, валодаў фенаменальным скачком. Першы выканаўца партый: Юнак (паводле «Ленінградскай сімфоніі» Дз.Шастаковіча), Бог («Стварэнне свету» А.Пятрова), Чалавек («Далёкая планета» Б.Майзеля), Ясны Сокал («Краіна цудаў» І.Шварца), Ікар («Ікар» С.Сланімскага) і інш. Сярод інш. партый: Зігфрыд, Дэзірэ, Блакітная птушка («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Жан дэ Брыен («Раймонда» А.Глазунова), Салор («Баядэрка» Л.Мінкуса) і інш. Зняўся ў кінафільме-балеце «Спячая прыгажуня» (1964), тэлефільмах-канцэртах, у т. л. ў «Сімфоніі фантанаў» (1966), «Канстанцін Сяргееў. Старонкі харэаграфіі» (1976). Прэмія «Залатая зорка» на Міжнар. фестывалі танца (Парыж, 1965).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРУ́САЎ Баляслаў Канстанцін Данілавіч (1832 ці 1833, г. Барысаў Мінскай вобл. — пасля 1866),
удзельнік вызв. руху 1860-х г. Брат А.Д.Трусава. Скончыў Мінскую гімназію, Маскоўскі пед.ін-т (1853). Настаўнічаў у Маскве. Быў блізкі да рэв.т-ва М.І.Ішуціна, чл. польск. падп.к-та ў Маскве, які дапамагаў удзельнікам паўстання 1863—64. У 1866 арыштаваны і зняволены ў Петрапаўлаўскую крэпасць па т.зв. «каракозаўскай справе» (замах на цара Аляксандра II). На следстве выявілася дачыненне Т. да ўцёкаў Я.Дамброўскага з-пад варты ў Маскве (1864) і да планаў рэвалюцыянераў арганізаваць уцёкі М.Г.Чарнышэўскага з Сібіры. Аднак у поўным аб’ёме сувязі Т. з падполлем не былі раскрыты. У снеж. 1866 вызвалены пад нагляд паліцыі. Далейшы лёс невядомы.
Літ.:
Кісялёў Г. Сейбіты вечнага. Мн., 1963;
Русско-польские революционные связи. Т. 2. М., 1963.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЧКО́ЎКанстанцін Афанасьевіч (н. 25.9.1950, г. Ельск Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне аўтаматыкі і тэлемеханікі на чыг. транспарце. Д-ртэхн.н. (1993), праф. (1994). Скончыў Бел.ін-т інжынераў чыг. транспарту (1973, Гомель), дзе і працуе. У 1987—89 і 1993—2001 заг. кафедры, адначасова ў 1994—97 дэкан электратэхн. ф-та, з 2001 прарэктар па навуч. рабоце — дырэктар Ін-та павышэння кваліфікацыі Бел.дзярж. ун-та транспарту. Навук. працы па выпрабаваннях на бяспеку функцыянавання і эл.-магн. сумяшчальнасці сістэм кіравання адказных тэхнал. працэсаў.
Тв.:
Микропроцессорные информационно-управляющие системы в железнодорожной автоматике и телемеханике. Методы обеспечения безопасности функционирования. Гомель, 2002 (разам з С.М.Харлапам);
Методы проведения испытаний микроэлектронных систем СЦБ на безопасность и ЭМС (у сааўт.) // The 7-th intemational scientific conference of railway experts. Vmjacka Banja, 2000.
савецкі парт. дзеяч. У Кастр. Рэвалюцыю 1917 і грамадз. вайну старшыня Пскоўскага губвыканкома, сакратар Пскоўскага губкома РКП(б). З 1922 заг.арганізац. аддзела Паўн.-Зах. бюро ЦК РКП(б). З 1923 сакратар Свярдлоўскага губкома, з 1925 заг.арганізац. аддзела ЦКВКП(б), чл. Выканкома Прафінтэрна. З 3.1.1930 да 18.1.1932 1-ы сакратар і чл. Бюро ЦККП(б)Б. З 1932 сакратар Маскоўскага к-таВКП(б). З 1934 упаўнаважаны Камісіі сав. кантролю пры СНКСССР па Узбекістане, з 1937 — па Горкаўскай вобл.Канд. у чл.ЦКВКП(б) у 1924—34. Чл.ЦВКБССР у 1930—32. На пасадзе 1-га сакратара ЦККП(б)Б прымаў актыўны ўдзел у барацьбе супраць т.зв. нацдэмаўшчыны, пры ім быў сфальсіфікаваны працэс па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны ў 1956.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАСЛО́НАЎКанстанцін Сяргеевіч (партыз. мянушка Дзядзька Косця; 7.1.1910, г. Асташкаў Цвярской вобл., Расія — 14.11.1942),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў парт. падполля і партыз. руху ў Віцебскай вобл. ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў прафес.-тэхн. школу ў Вял. Луках (1930). З 1939 нач. паравознага дэпо ст. Орша. У вер. 1941 у Маскве сфарміраваў з чыгуначнікаў партыз. атрад, у кастр. перайшоў з ім лінію фронту, уладкаваўся на працу ў Аршанскае дэпо. Стварыў і ўзначаліў некалькі дыверс. груп, якія разам з падп. групамі Аршанскага патрыятычнага падполля паралізавалі работу чыг. вузла. З лют. 1942 камандзір партыз. атрада, з ліп. 1942 — брыгады. Арганізоўваў дыверсіі на чыгунцы, узначальваў баявыя дзеянні супраць ворага на тэр. Аршанскага, Багушэўскага, Лёзненскага, Сенненскага і інш. раёнаў. Загінуў у час Купавацкага бою 1942. У Оршы створаны мемар. музей З., у Оршы, Сянно і на месцы гібелі З. пастаўлены помнікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУДРА́ЎЦАЎ Барыс Канстанцінавіч (28.7.1913, г. Разань, Расія — 20.10.1983),
бел. і расійскі акцёр. Засл. арт. Беларусі (1944). Скончыў Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва ў Маскве (1936). Працаваў у Бел. т-ры рабочай моладзі, з 1937 у Бел. т-ры імя Я.Купалы. З 1960 у Маскоўскім драм. т-ры на Малой Броннай. Мастацтву К. былі ўласцівы натуральнасць і псіхалагізм. Лепшыя ролі ў т-ры імя Я.Купалы: Левановіч, Паланевіч («Хто смяецца апошнім», «Пяюць жаваранкі» К.Крапівы), Піліп («Палешукі» Я.Рамановіча), Корань («Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона), Калеснікаў, Лагута («Цытадэль славы», «На крутым павароце» К.Губарэвіча), Луконін («Хлопец з нашага горада» К.Сіманава), Аляксандр, Анціпа («Апошнія», «Зыкавы» М.Горкага), Тэадора («Сабака на сене» Лопэ дэ Вэгі), Фердынанд («Каварства і каханне» Ф.Шылера); у т-ры на Малой Броннай: Сцяпан («Брацкая ГЭС» Я.Еўтушэнкі), Бераст («Платон Крэчат» А.Карнейчука), Бірук («Алёнушка» Л.Лявонава). Здымаўся ў кіно.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛОРДКІПАНІ́ДЗЕКанстанцін Аляксандравіч (7.1.1905, с. Дыды Джыхаішы, Грузія — 30.7.1986),
грузінскі пісьменнік. Скончыў Кутаіскі гуманітарны тэхнікум (1924). Друкаваўся з 1924. Раннім вершам уласцівы сац. скіраванасць тэматыкі, грамадз. пафас (зб. «Выбраныя вершы», 1926; паэма «Сценька Разін», 1927, і інш.). Перамены ў жыцці груз. вёскі адлюстраваны ў раманах «Далоў кукурузную рэспубліку» (1931) і «Водаварот» (1940; перапрацаваныя ўвайшлі ў раман «Зара Калхіды», 1931—52). Гераізму народа ў Вял.Айч. вайне прысвечаны цыкл навел «Смерць яшчэ пачакае» (1968, Дзярж. прэмія Грузіі імя Ш.Руставелі 1971). Аўтар рамана «Чароўны камень» (ч. 1—2, 1955—65), сцэнарыяў фільмаў і інш. У 1935 наведаў Беларусь. Прысвяціў ёй цыкл апавяд. «Бяссмерце» (1938). На бел. мову асобныя творы Л. пераклалі К.Чорны, М.Гіль і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ЛЬНІКАЎКанстанцін Сцяпанавіч (3.8.1890, Масква — 28.11.1974),
расійскі архітэктар. Засл. архітэктар Расіі (1972). Д-р архітэктуры (1967). Скончыў Маскоўскае вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства (1917). З 1925 выкладаў у Маскве ў Вышэйшых маст.тэхн. майстэрнях, маст.-тэхн., арх. і інж.-буд. (з 1951 праф.) ін-тах. Чл.Асацыяцыі новых архітэктараў. Адзін з аўтараў генплана «Новая Масква» (1921—23). Распрацоўваў для Масквы новыя тыпы грамадскіх будынкаў і буд. канструкцый, адметныя экспрэсіяй форм, функцыян. мэтазгоднасцю кампазіцыі; адзін з першых увасобіў ідэю трансфармацыі адзінай унутр. прасторы з дапамогай перасоўных перагародак. Сярод твораў: драўляны павільён «Махорка» на 1-й Усерас.с.-г. і саматужна-прамысл. выстаўцы (1923, не захаваўся); клубы імя І.Русакова (1927—29), з-да «Каўчук» (1927), ф-кі «Буравеснік» (1929); уласны дом-студыя (1927—29).
Літ.:
Хан-Магомедов С.О. К.Мельников. М., 1990.
Р.Л.Раманаў.
К.Мельнікаў Клуб імя І.Русакова ў Маскве. 1927—29.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАПКО́ Эдуард Пятровіч (13.6.1903, г. Ліепая, Латвія — 28.10.1977),
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1946). У 1922—59 у Бел. т-ры імя Я.Купалы, дзе сфарміраваўся як акцёр пад кіраўніцтвам Е.Міровіча. Характарны і камед. акцёр. Яго мастацтва вылучалася сакавітасцю сцэн. фарбаў, дэталёвай распрацоўкай паводзін і знешняга аблічча персанажа, дакладнасцю сац. характарыстык вобразаў. Сярод лепшых роляў: Шмігельскі, Праменны («Партызаны», «Мілы чалавек» К.Крапівы), Прыстаў («Бацькаўшчына» К.Чорнага), Лейтэнант («Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона), Кругляш («Гута» Р.Кобеца), Дароднаў, Лыняеў, Мілаўзораў, Барабошаў («Позняе каханне», «Ваўкі і авечкі», «Без віны вінаватыя», «Праўда добра, а шчасце лепш» А.Астроўскага), Сімяонаў-Пішчык («Вішнёвы сад» А.Чэхава), Мантэкі («Рамэо і Джульета» У.Шэкспіра), Настаўнік філасофіі, Жак («Мешчанін у дваранах», «Скупы» Мальера), фон Кальб («Каварства і каханне» Ф.Шылера), Пера Каленіч («Пані міністэрша» Б.Нушыча), Вернер («Рускія людзі» К.Сіманава), Рэдзька («У стэпах Украіны» А.Карнейчука) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УГЛЯНІ́ЦАКанстанцін Мікалаевіч (н. 9.10.1949, в. Дзятлавічы Драгічынскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне клінічнай і эксперым. анкалогіі. Д-рмед.н. (2002). Чл. і ганаровы акад. Рымскай АН (1996). Чл. Нью-Йоркскай АН (1998). Скончыў Гродзенскі мед.ун-т (1976), дзе і працуе з 1980 (з 1993 заг. кафедры). Навук. працы па метабалічных працэсах у арганізме хворых на злаякасныя новаўтварэнні і іх карэкцыі, анкагенет. даследаваннях хворых на рак малочнай залозы і яечнікаў.
Тв.:
Механизмы регуляции метаболического баланса: результаты и перспективы применения аминокислот и их композиций в качесгве универсальных биологически активных природных регуляторов направленного действия и эффективных лекарственных препаратов (у сааўт.) // Весці Нац.АН Беларусі. Сер. біял.навук. 1998. № 4;
Ukrain: a novel antitumor drug (у сааўт.) // Drugs Exptl. Clin Res. 2000. Vol. XXVI, № 5/6;
Ukrain (механизмы реализации противоопухолевой активности и результаты лечения онкологических заболеваний). Гродно, 2000.