Ску́раць ‘здабыць, атрымаць з хітрасцю’ (ТС), ску́ратэ ‘быць пабітым’ (брэсц., Нар. лекс.). Зпольск.skórać, skurać, wskórać ‘дабіцца, атрымаць, выстарацца’, у тым ліку ‘атрымаць (пакаранне)’, якое Брукнер (634) выводзіць ад kory — korzyści (гл. карысць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
лікм.
1.матэм. Zahl f -, -en;
цэ́лы лік gánze Zahl;
дро́бны лік Brúchzahl f;
про́сты лік Prímzahl f;
2. (колькасцьчаго-н.) Ánzahl f -, -en;
3.грам. Zahl f -, -en, Númerus m -, -ri; Záhlform f - (катэгорыя);
адзіно́чны лікÉinzahl f, Síngular m -s, -e;
мно́жны лік Méhrzahl f, Plúral m -s, -e;
без ліку záhllos;
у тым ліку darúnter;
4.спарт. Spíelstand m -(e)s; (вынік) Spíel¦ergebnis n -ses, -se;
пры ліку 2:3 beim Spíelstand 2 zu 3;
які́ лік? wie steht es?;
адкры́ць лік den érsten Treffer erzíelen;
лік … начыю-н.кары́сць das Spíel¦ergebnis láutet … für (A);
лік 2:0 на на́шу кары́сць 2 zu 0 für uns;
вы́йграць з лікам 2:1 (mit)zwei zu eins gewínnen*;
нічы́йны лікспарт. Púnktgleichheit f -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
«ПАД СЦЯ́ГАМ КАМУНІ́ЗМУ»,
заходнебеларускі часопіс. Орган ЦККПЗБ. Выдаваўся ў 1927—30 у Вільні на бел. мове (рэдакцыя часопіса знаходзілася ў Мінску). Выходзіў 1 раз у 3 месяцы. Ставіў за мэту ўзброіць камуністаў ленінскім вучэннем, распрацоўваць новыя ідэалаг. і паліт. пытанні для парт. актыву, знаёміць з дзейнасцю Камінтэрна, ВКП(б), КПП, КП(б)Б і КПЗБ Шмат увагі аддаваў сацыяліст. будаўніцтву ў БССР. Асвятляў найб. важныя праблемы пралет. рэвалюцыі, нац. пытання, расстаноўкі і суадносін класавых сіл у Зах. Беларусі. Меў рубрыку «Хроніка міжнароднага жыцця». У 1930 выдаваў серыю брашур, у іх ліку «Вынікі пленумаў ЦККПЗБ», «Аб УКП(б)», «Аб прафсаюзах», «Аб нацыянальна-вызваленчай барацьбе», «Аб правым ухіле ў УКП(б)».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРА́ТНАЯ СУ́ВЯЗЬ,
хімічная сувязь, якая, у адрозненне ад простай хім. сувязі, утворана больш чым адной парай электронаў. Паводле ліку электронных пар, што ўдзельнічаюць ва ўтварэнні К.с., адрозніваюць падвойную, патройную і чацвярную сувязі.
Паводле ўласцівасцей сіметрыі малекулярных арбіталей К.с. падзяляюць на σ-, π- і δ-сувязі. Арбіталі σ-сувязей маюць цыліндрычную сіметрыю адносна лініі сувязі, арбіталі π-сувязей антысіметрычныя адносна плоскасці, якая праходзіць праз сувязь. Простая хімічная сувязь утвараецца толькі σ-малекулярнымі арбіталямі, а π-сувязь — паміж атамамі ўжо злучанымі σ-сувяззю. Падвойная сувязь складаецца з адной σ- і адной π-сувязей (напр., у малекуле этылену H2C=CH2). Патройная сувязь паміж 2 атамамі з’яўляецца камбінацыяй адной σ- і дзвюх π-сувязей (напр., у малекуле ацэтылену HC=CH). Чацвярная сувязь, характэрная толькі для пераходных металаў, уключае арбіталі патройнай сувязі і арбіталі δ-сувязі. Найб. трываласцю вызначаюцца σ-сувязі. Энергія π-сувязі складае прыкладна 80% энергіі σ-сувязі, а ўклад δ-сувязі, напр., у комплексным октахлорадырэнат-аніёне [Re2CL8]2-, ацэньваецца прыблізна ў 14% ад поўнай энергіі сувязі. Пры наяўнасці ў малекуле 2 і большага ліку К.с. яны ўтвараюць сістэмы з кумуляванымі (2 падвойныя сувязі мяжуюць з адным атамам, напр., у алене H2C=C=CH2), спалучанымі [падвойныя ці (і) патройныя сувязі падзелены адной простай, напр., у акрыланігрыле H2C=CH—C≡N] і ізаляванымі сувязямі (К.с. падзелены 2 і больш простымі сувязямі, гл.Дыенавыя вуглевадароды). У спалучаных сістэмах парадак К.с. (мера кратнасці, заселенасці сувязі электронамі) — велічыня дробная.
Літ.:
Гиллеспи Р. Геометрия молекул: Пер. с англ.М., 1975;
Коттон Ф.А., Уолтон Р.У. Кратные связи металл—металл: Пер. с англ.М., 1985.
Я.Г.Міляшкевіч.
Да арт.Кратная сувязь. Схема ўтварэння сувязей; а) простай σ-сувязі C−C у малекуле C2H6 этану; б) падвойнай сувязі C=C у малекуле C2H4 этылену; в) патройнай сувязі C≡C у малекуле C2H2 ацэтылену.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
со́тня, ‑і, ж.
1. Адзінка ліку, роўная ста (пра аднолькавыя прадметы). Сотня сшыткаў. Дзве сотні машын. □ На сход сышлася да сотні чалавек.Гартны.//Разм. Сто рублёў, сторублёўка. Даць пяцірублёўку і сотню. □ — Сотня ляснула, — не гаварыла, а шыпела жанчына на мужчыну. Трэба разявай не быць.Сачанка.
2.толькімн. (со́тні, ‑яў). Назва трэцяй з канца лічбы шматзначнага ліку.
3.звычайнамн. (со́тні, ‑яў). Разм. Вялікая колькасць, мноства каго‑, чаго‑н. Цэлымі сотнямі з’яўляліся новыя людзі.Чорны.Сотні зорак былі рассыпаны ў сінім бяздонні неба, як залаты гарох.Бядуля.[Дзед Бадыль:] Даніла Дрыль — пра яго ж на сотні вёрст чуваць.Крапіва.
4.Гіст. Вайсковая адзінка (сто чалавек) у старажытнарускім войску.
5. Вайсковае падраздзяленне ў казацкіх часцях дарэвалюцыйнай Расіі. Казацкая сотня.
6. Ваенная і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на Украіне ў 16–18 стст.
•••
Чорныя сотні — існаваўшыя ў Расіі ў 1905–07 гг. узброеныя банды пагромшчыкаў для барацьбы з рэвалюцыйным рухам, забойства прагрэсіўных дзеячаў і для масавых яўрэйскіх пагромаў.
У сотні кратгл. крат.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ро́ўны
1. (гладкі) ében, glatt;
2. (прамы) schnúrgerade, kérzengerade;
3. (раўнамерны) gléichmäßig, gléichförmig;
ро́ўныя кро́кі gléicher [geméssener] Schritt;
4. (пра характар) rúhig, geméssen;
дзе́ля ро́ўнага лі́ку rund (geréchnet);
5. gleich;
быць ро́ўнымз кім-н.j-m in etw (D) gleich sein;
◊
ро́ўны ро́ўнага шука́е≅ gleich sucht sich, gleich fíndet sich
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
МА́РШАЛ (ад франц. maréchal),
1) у сярэдневяковай Францыі каралеўскі слуга; з 12 ст. — прыдворны саноўнік, які кіраваў целаахоўнікамі, коннай стражай, каралеўскімі стайнямі (гл. таксама Маршалак). У 13—15 ст. камандуючы часткай каралеўскіх войск.
2) Вышэйшае воінскае званне ў Францыі (з 16 ст.) і інш. краінах у 19—20 ст. У Расіі званню М. адпавядаў чын ген.-фельдмаршала. У 1894 гэтага звання ўдастоены І.У.Гурка (гл. ў арт.Гуркі). У СССРз 1935 існавала вышэйшае воінскае званне М. Сав. Саюза, з 1943 — М. родаў войск і Гал. М. родаў войск, якое адпавядала званню генерала арміі (адмірала флоту). У ліку М. Сав. Саюза былі А.М.Васілеўскі, Г.К.Жукаў, К.К.Ракасоўскі, В.Д.Сакалоўскі, І.І.Якубоўскі і інш. Ва Узбр. сілах Беларусі званне М. не існуе.
3) У Польшчы — званне некаторых службовых асоб (М. сейма, віцэ-М. сейма).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Рэжонэ́ ’непрыемнасці, небяспека’ (Сцяшк. Сл.). З ілюстрацыі (чаго ты лезяш на рэжонэ) відавочна ўжыванне фразеалагізма лезці на ражон ’рабіць што-небудзь рызыкоўнае’, да таго ж рэжонэ — гэта форма множнага ліку ад ражон (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АФА́ЗІЯ (ад а... + грэч. phasis выказванне),
парушэнне мовы з поўнай або частковай стратай здольнасці карыстацца словамі ці фразамі для выказвання думак або разумець чужую мову пры пашкоджванні пэўных участкаў кары галаўнога мозга, але захаванні функцыі артыкуляцыйнага апарата і слыху. Часта камбінуецца з парушэннем чытання (алексія), пісьма (аграфія), ліку (акалькулія). Узнікае пры інсультах, пухлінах і абсцэсах мозга, чэрапна-мазгавых траўмах і інш. Адрозніваюць афазію маторную (цяжка або немагчыма вымавіць слова, выказаць думку пры захаванні здольнасці вымаўляць асобныя гукі і разумець мову), сенсорную (неразуменне мовы пры нармальным слыху), семантычную (парушэнне разумення сэнсу фраз пры захаванні разумення асобных слоў), амнестычную (хворыя забываюць назвы прадметаў, але даюць ім характарыстыку), татальную (страта хворымі здольнасці гаварыць, разумець, чытаць і пісаць). Пры ўсіх формах афазіі лечаць асн. захворванне, праводзяць заняткі з лагапедам.
вышэйшы заканадаўчы, распарадчы і кантралюючы орган дзярж. улады Рас.Сав. Федэратыўнай Сацыяліст. Рэспублікі ў 1917—38. Выбіраўся Усерас. з’ездам Саветаў зліку дэлегатаў і дзейнічаў у перыяды паміж з’ездамі. Рашэнні трымаліся на сесіях ВЦВК, якія склікаліся перыядычна. ВЦВК, функцыі якога паміж сесіямі выконваў яго Прэзідыум, быў падсправаздачны з’езду Саветаў, выдаваў дэкрэты, пастановы, зацвярджаў праекты дэкрэтаў і інш. пастаноў СНК РСФСР. Да ўтварэння СССР уключаў і членаў ад сав. рэспублік Украіны і Беларусі (з 1920), Закаўказзя (з 1921), якія выбіраліся на рэсп. з’ездах Саветаў. Старшыні ВЦВК: Л.Б.Каменеў [27.10(9.11)—8(21)11.1917], Я.М.Свярдлоў [8(21).11.1917—16.3.1919], М.І.Калінін (30.3.1919 — ліп. 1938). Паводле Канстытуцыі РСФСР 1937 найвыш. органам улады стаў Вярхоўны Савет РСФСР (выбраны ў чэрв. 1938) і яго Прэзідыум (выбраны ў ліп. 1938).