Месца або збудаванне, якое ўкрывае, абараняе ад каго‑, чаго‑н. Дванаццаць гаўбіц і палкавая батарэя з укрыцця пазіралі па дарогу.Няхай.Хаваючыся за ўкрыцці, кароткімі перабежкамі, Мірановіч дабраўся да пазіцый першага ўзвода.Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АЭРАТЭ́НК (ад аэра... + англ. tank рэзервуар, бак),
збудаванне для біялагічнай ачысткі сцёкавых водаў. Уяўляе сабой праточныя басейны з бетону ці жалезабетону, у якіх забруджаная вада ачышчаецца актыўным глеем (бактэрыі-мінералізатары і ніжэйшыя арганізмы) пры бесперапыннай яе аэрацыі. Сумесь адстойнай сцёкавай вадкасці і актыўнага глею працякае па аэратэнку і прадзімаецца паветрам, кісларод якога падтрымлівае жыццядзейнасць бактэрый і акісленне арган. забруджвальнікаў, якія за 6—12 гадз мінералізуюцца. Ступень ачысткі 40—98%.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛАНЧА́ (цюрк., ад араб. крэпасць),
вежавая частка будынка супрацьпажарнай аховы ці асобнае вежавае збудаванне ў 2-й пал. 18 — пач. 20 ст. Верхні ярус К. быў адкрыты для лепшага агляду мясцовасці, меў звон, сігнальную мачту. Будавалі К. з цэглы, дрэва, металічных рэек. Драўляная К. звычайна мела каркасную канструкцыю, якую абшывалі дошкамі ці пакідалі адкрытай. К. заўсёды была адметным элементам сілуэтнай кампазіцыі горада. З развіццём сродкаў сувязі і інфармавання роля К. зменшылася.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮНЕ́Т (ваен.),
палявое або доўгатэрміновае абарончае збудаванне (умацаванне), адкрытае з тылу. Складаўся з 1—2 франтальных валоў (фасаў) з ровам наперадзе і бакавых валоў для прыкрыцця флангаў. Будаваўся ў 17 — пач. 20 ст. на важных участках абарончых пазіцый. Памеры і форма Л. вызначаліся ў залежнасці ад умоў абстрэлу мясцовасці, напрамку агню сваіх войск і праціўніка, а таксама ад памеру гарнізона, які там размяшчаўся (1—4 роты). Тыл Л. прыкрываўся засекай або рэзервам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МОЛ (італьян. molo ад лац. moles маса, насып),
гідратэхнічнае агараджальнае збудаванне ў выглядзе вузкай сценкі, якое адным канцом прылягае да берага і засцерагае партовую акваторыю ад хваль. Можа выкарыстоўвацца для размяшчэння прычалаў і перагрузачных прыстасаванняў. Размяшчаюць М. з улікам формы берага і дна, напрамку вятроў і цячэнняў. Спалучаюць з хваляломамі. Бываюць гравітацыйныя (масіўныя), і палевыя; жалезабетонныя, каменныя і драўляныя. На гал. частцы М., што выступае ў мора, устанаўліваюць партовы сігнальны агонь або маяк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
твор, ‑а, м.
Прадукт творчай працы (раман, карціна, архітэктурнае збудаванне і пад.). Па просьбе студэнтаў Васіль Рысавец дэкламаваў свае творы. Яго вершы ўжо друкаваліся ў газетах.Дуброўскі.Большасць твораў Р. Пукста цёпла ўспрымалася і ўспрымаецца слухачамі.Дубкова.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трамплі́н, ‑а, м.
1. Спартыўнае прыстасаванне, збудаванне для адштурхвання пры скачках. Лыжны трамплін.
2.перан. Апора, зыходны пункт для якіх‑н. дзеянняў. [Дасягненні] з’яўляюцца трывалым трамплінам для новага ўзлёту, надзейнай гарантыяй таго, што пяцігодка будзе выканана датэрмінова...«Звязда».
[Фр. tremplin.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
будынак, будыніна, пабудова, будова, збудаванне / вялікіх памераў: гмах, хароміна, корпус
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
ВАСКАБО́ЙНЯ,
майстэрня для прыгатавання воску і вырабу з яго рэчаў, пераважна свечак. На Беларусі вядома з 16 ст. Звычайна невял. драўлянае збудаванне з каменнай або цаглянай печчу, у якую ўмуроўвалі кацёл для плаўкі воску. Расплаўлены воск выцякаў па спец. латаку і запаўняў разнастайныя формы. Свечкі рабілі абліваннем або аблепліваннем кнота воскам, працягваннем кнота праз ванну з воскам, адліўкай, прасаваннем. Паводле дакументаў 16—18 ст., васкабойні існавалі ў Полацку, Мінску, Оршы, Слуцку і інш. гарадах, мястэчках, фальварках, манастырах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАГОНАПЕРАКУ́ЛЬНІК,
збудаванне для механізаванай разгрузкі насыпных грузаў з чыг. паўвагонаў. Разгрузка ажыццяўляецца пры перакульванні або нахіленні паўвагонаў, якія замацоўваюцца на спец. платформе, у падоўжным ці папярочным напрамках. Адрозніваюць вагонаперакульнікі бакавыя, тарцовыя (лабавыя) і камбінаваныя (шматразова паварочваюць або нахіляюць вагон вакол папярочнай, потым падоўжнай восі). Бакавыя і тарцовыя вагонаперакульнікі бываюць перасоўныя і стацыянарныя, камбінаваныя — толькі стацыянарныя. Вагонаперакульнікі забяспечваюць разгрузку 20—30 вагонаў за гадзіну. Выкарыстоўваюцца на чыгунках, коксахім. і металургічных з-дах, у марскіх і рачных партах.