камбіна́цыя, ‑і, ж.

1. Спалучэнне, злучэнне, узаемна абумоўленае размяшчэнне якіх‑н. прадметаў, з’яў (пераважна аднародных). Камбінацыя лічбаў. Камбінацыя гукаў.

2. перан. Хітрыкі, загадзя абдуманы манеўр для дасягнення карыслівай ці іншай нядобрай мэты. — Трэба было б знайсці чалавека, ды падаслаць да .. [партызан] нібы іх хаўрусніка .. Усім спадабалася такая камбінацыя, і яны сталі падшукваць адпаведнага чалавека. Колас.

3. Рад прыёмаў гульні, аб’яднаных агульнай мэтай — дасягнуць перавагі, перамогі. Шахматная камбінацыя. □ [Валя] лёгка разгадвала Паўлавы камбінацыі і выігрывала адно ачко за другім. Шыцік.

4. Жаночая сарочка, якую надзяваюць непасрэдна пад сукенку і пад.

[Лац. combinatio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

камбіна́цыя

(лац. combinatio = злучэнне)

1) спалучэнне, узаемазвязанае размяшчэнне чаго-н. (напр. к. лічбаў);

2) перан. хітрыкі, загадзя абдуманы манеўр для дасягнення якой-н. мэты (напр. спрытная к.);

3) сукупнасць аб’яднаных адной задумай прыёмаў, дзеянняў (напр. шахматная к.);

4) жаночая сарочка, якую надзяваюць непасрэдна пад сукенку.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Сарафа́н ’руская верхняя жаночая вопратка ў выглядзе асобай крою свабоднай доўгай сукенкі без рукавоў’ (ТСБМ, Інстр. 1, Сл. ПЗБ), ’доўгая світка’ (Сцяшк.), сарахва́н ’жаночае адзенне’ (Бяльк.), ’сукенка без рукавоў’ (Ян.), сарапа́н ’тс’ (Мат. Гом.). З рус. сарафа́н ’жаночае суцэльнае адзенне без рукавоў’, старое ’мужчынскі кафтан’, ст.-рус. сарафанъ ’доўгі мужчынскі кафтан’. Рус. слова запазычана з усходу праз цюрк. särapa(i) з пярс. serāpā ’пачэснае адзенне’ (Міклашыч, 288; Праабражэнскі, 2, 252; Фасмер, 3, 561).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

амазо́нка

(ад гр. amazones, ад a- = без + mazos = грудзі)

1) паводле старажытнагрэчаскай міфалогіі, прадстаўніца жанчын-воінаў, якія жылі ля берагоў Чорнага мора;

2) жанчына-коннік;

3) доўгая жаночая сукенка для язды на конях;

4) расліна сям. шальнікавых, від эхінадоруса.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Суке́нка ’верхняе жаночае адзенне’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Варл., Сцяшк., Касп., Шымк. Собр., Сл. ПЗБ, Сцяц. Сл., Бяльк.), су́кня ’сукенка’ (ТСБМ, Касп. Сержп., Мат. Гом.), ’адзенне з фабрычнага сукна (асабліва мужчынскае)’ (Нас., Байк. і Некр.), ’выхадная, святочная сукенка’, ’шлюбная сукенка’ (Сл. ПЗБ), ’суконная спадніца для дарослых’, ’сукенка для малых’ (ТС), ’сукенка, часцей з шарсцяной тканіны’ (Скарбы, Сцяц.; навагр., Нар. сл.); ст.-бел. су́кня ’вопратка; верхняе мужчынскае адзенне; верхняе жаночае адзенне’ (Ст.-бел. лексікон), лічыцца запазычаным са ст.-польск. suknia (Булыка, Лекс. запазыч., 110); сукенка, відаць, больш позняе запазычанне, гл. Цвяткоў, Запіскі, 2, 71, параўн. народнае польскае sukienka ’зімовае жаночае суконнае паліто, унізе расклёшанае, з футраным каўнерам, падшытае аўчынай’ (T. Karwicka. Ubiory ludowe w Polsce. Wrocław, 1995, 151). Польск. *suknia < прасл. *sukъńa ’верхняе жаночае або мужчынскае адзенне, зробленае з сукна’ < прасл. *sukъno ’сукно’ з суф. *‑ja; гл. Борысь, 586. Аналагічна і чэш. sukně, славац. sukňa, в.-луж. suknjaжаночая спадніца’, н.-луж. suknja ’мужчынскі халат’, славен. suknja ’паліто’, серб.-харв. су̏кнажаночая спадніца, адзенне’, балг. дыял. су́кня, су́кно ’доўгае жаночае шарсцяное адзенне’, што ставіць пад сумненне запазычанасць зыходнага сукня.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

раўні́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Схільны да рэўнасці; ахоплены рэўнасцю, недавер’ем. Сустрэчы з Васілём і чакала [Ганна] і баялася: ведала, які раўнівы, асабліва да Яўхіма. Мележ. // Які выяўляе рэўнасць. Раўнівы погляд.

2. Выкліканы рэўнасцю, недавер’ем. У Леаніда ўзнікла раўнівае падазрэнне — а можа.. [Аля] ужо астыла да яго, можа гэтае спатканне ўжо не ў радасць? Мележ. На хвіліну ў .. сэрцы [Гелены] абудзілася раўнівая жаночая злосць, але яна адразу справілася. Караткевіч. // Напоўнены зайздрасцю, выкліканы бояззю перавагі каго‑н. над сабой. За ім ішлі старыя касцы, і на іх тварах Андрэй прачытаў раўнівае жаданне не адстаць ад яго. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

woman [ˈwʊmən] n. (pl. women) жанчы́на, кабе́та;

a woman friend сябро́ўка;

a woman of fa shion мо́дніца;

a woman of quality зна́тная да́ма;

a woman of pleasure жанчы́на лёгкіх паво́дзін;

a woman of the house гаспады́ня;

a woman’s wit жано́чы інсты́нкт;

a woman’s reason iron. жано́чая ло́гіка;

an old woman стара́я, бабу́ля

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

кве́тка ж. Blme f -, -n; Blüte f -, -n (на дрэве, кусце і г. д.);

жано́чая кве́тка Frchtblütenkätzchen n -s, -;

мужчы́нская кве́тка Stubblütenkätzchen n;

жывы́я кве́ткі chte Blmen;

палявы́я кве́ткі Fldblumen pl;

ха́тнія кве́ткі Zmmerpflanzen pl;

зрэ́заныя кве́ткі Schnttblumen pl;

вазо́нныя кве́ткі Tpfpflanzen pl

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Вато́ўка ’ватнік, ватоўка’ (БРС); ’адзежына на ваце’ (Бяльк., Нас., Касп.); ’кароткая вопратка на ваце’ (Жд., Шат.); ’верхняя жаночая вопратка кароткага памеру з купленага матэрыялу’ (Інстр. I, 76). Рус. дыял. (смал.; у рус. гаворках Літвы; гл. СРНГ) вато́вка. Зыходзячы з геаграфіі, рус. слова ўзята з бел. У бел. мове або ўтварэнне ад вато́вы ’з ваты’ (гл. БРС), або прамое запазычанне з польск. watówka ’тс’. Гэту апошнюю версію падтрымлівае і тое, што націск прыметніка вато́вы дакладна адпавядае польскаму watowy. Гл. Кюнэ, Poln., 113.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

БУ́ДА-КАШАЛЁЎСКІ СТРОЙ,

традыцыйны комплекс бел. нар. адзення на Падняпроўі, пераважна ў Буда-Кашалёўскім, Гомельскім, Рэчыцкім р-нах. Бытаваў у 19 — пач. 20 ст. Для яго характэрныя разнастайныя прыёмы вышыўкі і стрыманасць каларыту. Асноўныя часткі жаночага гарнітура: кашуля з прамымі плечавымі ўстаўкамі, адкладным каўняром і шырокімі рукавамі, спадніца (цёмна-чырвоны з чорнай клеткай андарак ці палатнянік), белы льняны фартух з фальбонай унізе, доўгі са складкамі на спіне чорны ці цёмна-сіні гарсэт (шнуроўка), пояс з кутасамі. Галаўныя ўборы жанчын: намітка, чапец з кужалю ці паркалю, даматканая ці крамная хустка, завязаная «на ўрожкі». Шыйныя і нагрудныя ўпрыгожанні — каралі, стужкі і інш. У мужчынскі гарнітур уваходзілі тунікападобная кашуля з адкладным ці стаячым каўняром, прамымі ці сабранымі ў каўнерац рукавамі, ільняныя ці суконныя нагавіцы, узорыста-тканы з вялікай гронкай кутасоў пояс. Адзенне аздаблялі вышыўкай, якой уласцівыя ахраматычнасць і геаметрычная дакладнасць старадаўніх матываў. Аднаколерная вышыўка чорнымі ці белымі баваўнянымі ніткамі вызначаецца ювелірнасцю рамбічнага арнаменту. Двухбаковая падліковая гладзь спалучаецца з гафтам (сакаленнем), мярэжкай, карункамі, а таксама арыгінальным і характэрным для гэтага строю прыёмам аздаблення — маршчэннем (збіранне палатна ў дробныя гафрыраваныя складачкі). Галаўныя ўборы мужчын, жаночая і мужчынская вопратка істотных мясцовых адрозненняў ад агульнанацыянальных відаў і формаў не мелі.

М.​Ф.​Раманюк.

Буда-Кашалёўскі строй. Жанчыны ў святочных касцюмах. Вёскі Чабатовічы і Рудня-Альхоўка Буда-Кашалёўскага раёна.

т. 3, с. 307

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)