ШУЦКО́Р (фін. suojeluskunta, швед. skyddskår ахоўны корпус),
масавая ваенізаваная арг-цыя і рух у Фінляндыі ў 1918—44. Узнік пасля Лют. рэвалюцыі 1917 у Расіі як мясц. ахоўныя атрады (у некат. мясцовасцях наз. пажарныя каманды). У час грамадз. вайны ў Фінляндыі (гл. Фінляндская рэвалюцыя 1918) — урадавыя войскі (каля 70 тыс. чал., каманд. К.Г.Э.Манергейм). У 1919 атрымаў статус добраахвотнай арг-цыі, што забяспечвала абарону краіны (колькасць яе чл. стабілізавалася на ўзроўні амаль 100 тыс. чал.).
Меў акр. арг-цыі (22) па ўсёй Фінляндыі і аддзяленні ў многіх вёсках. У 1921 створана жаночая арг-цыя Ш. «Лота Свярд» (у 1930-я г. аб’ядноўвала каля 170 тыс. жанчын). З 1929 існавалі дзіцячыя атрады Ш. (каля 30 тыс. падлеткаў). Паводле закону аб ахове ад 22.12.1927 Ш. абвешчаны дапаможнай ч. нац. абароны. Займаўся таксама фізкульт.-спарт. і культ. дзейнасцю. У паліт. адносінах яго чл. прытрымліваліся нацыяналіст. і антыкамуніст. пазіцый. У 2-ю сусв. вайну з 1940 фармальна ўваходзіў у склад узбр. сіл (галоўнакаманд. Л.Малмберг), удзельнічаў у баях супраць сав. войск. Распушчаны паводле ўмоў сав.-фінл. перамір’я, падпісанага 19.9.1944 у Маскве.
Літ.:
Юссила О., Сеппо Х., Юкка Н. Политическая история Финляндии, 1809—1995: Пер. с фин. М., 1998.
У.Я.Калаткоў.
т. 17, с. 491
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)