time2 [taɪm] v.

1. вызнача́ць, выбіра́ць час; прымярко́ўваць, прыстасо́ўваць (што-н. да пэўнага часу);

time oneself well уда́ла вы́браць час для прые́зду;

The remark was well timed. Заўвага была зроблена да месца.

2. засяка́ць час;

Time how long it takes to do it. Адзнач, колькі патрэбна часу, каб гэта зрабіць.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

fstlegen

1. аддз. vt

1) вызнача́ць, усталёўваць

2) укла́дваць (капітал)

2. ~, sich:

ich möchte mich (daruf) noch nicht ~ мне паку́ль што не хаце́лася б прыма́ць канчатко́вага рашэ́ння

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

assign [əˈsaɪn] v.

1. дава́ць, задава́ць; даруча́ць;

assign homework (за)дава́ць дама́шняе зада́нне;

The teacher assigned each of the pupils a different task. Настаўнік даў кожнаму вучню розныя заданні.

2. назнача́ць, прызнача́ць, вызнача́ць (дзень, тэрмін)

3. перадава́ць правы́/маёмасць;

The agreement assigns copyright to the publisher. Згодна з пагадненнем аўтарскае права перадаецца выдаўцу.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

фіксава́ць

(фр. fixer, ад лац. fixus = цвёрды, нязменны, моцны)

1) адзначаць на паперы або замацоўваць у свядомасці (напр. ф. у памяці);

2) канчаткова ўстанаўліваць, замацоўваць, вызначаць (напр. ф. заработную плату, ф. тэрмін);

3) засяроджваць, накіроўваць (напр. ф. погляд на чым-н.);

4) замацоўваць у пэўным становішчы (напр. ф. рэйку);

5) апрацоўваць фіксажам праяўлены адбітак на негатыве або пазітыве (напр. ф. фотаплёнку).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

nominate [ˈnɒmɪneɪt] v.

1. (as/for) вылуча́ць кандыда́та (на выбарах, на пасаду і да т.п.);

nominate smb. for the new president of the firm прапано́ўваць чыю́-н. кандыдату́ру на паса́ду дырэ́ктара фі́рмы;

nominate smb. as best actor вылуча́ць каго́-н. на прысвае́нне ганаро́вага зва́ння ле́пшага акцёра

2. (as/to) назнача́ць, прызнача́ць (на пасаду)

3. вызнача́ць, прызнача́ць, удакладня́ць (дату, тэрмін)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

schätzen vt

1) шанава́ць, паважа́ць

2) ацэ́ньваць, вызнача́ць;

sich glücklich ~ лічы́ць сябе́ шчаслі́вым;

ich schätze sine Minung я цаню́ [паважа́ю] яго́ ду́мку;

etw. zu ~ wssen* ве́даць цану́ (каму-н., чаму-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ВЕ́РА,

прыняцце якіх-небудзь ідэй, ведаў, меркаванняў, палажэнняў і інш. без непасрэднага эмпірычнага і рацыянальнага абгрунтавання. У філасофіі — стан суб’екта, цесна звязаны з духоўным светам асобы. Узнікае на аснове пэўнай інфармацыі пра аб’ект. Выяўляецца ў ідэях ці вобразах, суправаджаецца эмоцыяй упэўненасці і шэрагам іншых пачуццяў і служыць матывам, стымулам, устаноўкай і арыенцірам чалавечай дзейнасці. Паводле У.​Салаўёва, вера — гэта прызнанне чаго-небудзь сапраўдным з такой рашучасцю, якая перавышае сілу знешніх фактычных і фармальна-лагічных доказаў. І.​Кант трактаваў веру як пазіцыю розуму, які прымае тое, што з’яўляецца недаказальным, але неабходным для абгрунтавання маральнага імператыву. У псіхалогіі — асаблівы стан псіхікі, калі чалавек цалкам і безагаворачна прымае пэўныя звесткі, з’явы, падзеі або ўласныя ўяўленні, якія могуць стаць у далейшым асновай яго «я», вызначаць некаторыя яго ўчынкі, разважанні, нормы паводзін. У выніку практычнай дзейнасці, тэарэт. пазнання, лагічных разважанняў, адчуванняў, уяўленняў і валявых намаганняў чалавек фарміруе ў сваёй свядомасці вобразы рэчаіснасці, уяўленні пра свет і сваё месца ў ім. Калі чалавек не ў стане асэнсаваць тую ці іншую з’яву, ён або прымае яе на веру, або адмаўляецца ў пэўнай форме ад пазнання. У рэлігіі вера — прыняцце Бога як першакрыніцы ўсяго існага, стваральніка свету, жыцця на зямлі і самога чалавека, прыняцце пэўных сцверджанняў (догматаў) і рашучасць прытрымлівацца іх насуперак усім сумненням. Асновы такой веры значна глыбей, чым веды і мысленне, у адносінах да якіх вера — першапачатковы фактар і таму мацней за іх. Тэалогія лічыць рэліг. веру неад’емнай уласцівасцю чалавечай душы, божым дарам. Для пераадолення супярэчнасцей паміж розумам і верай артадаксальная тэалогія выкарыстоўвае максіму Аўгусціна Блажэннага і Ансельма Кентэрберыйскага «верую дзеля таго, каб разумець», якая з’яўляецца зыходным пунктам для пабудовы паслядоўнасці фармальна-лагічных вывадаў.

В.​М.​Пешкаў.

т. 4, с. 91

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Та́кса1 ’расцэнка тавараў або памер аплаты’ (ТСБМ), сюды ж таксава́ць ’вылічаць, ацэньваць’ (Нас., ТСБМ, Некр. і Байк.), таксо́ўшчык ’ацэншчык’ (Байк. і Некр.), такса́тар, таксо́ўнік ’тс’ (Некр. і Байк.), відаць, працяг ст.-бел. такса ’такса, расцэнка’ (1563 г.) < ст.-польск. taksa, што да с.-лац. taxa; са ст.-польск. taksować і ст.-бел. таксовати (Булыка, Лекс. запазыч., 78, 81). У сучасныя мовы, хутчэй за ўсё, запазычана з заходнееўрапейскіх моў, параўн. франц. taxer ’устанаўліваць цвёрды кошт’ — з лац. taxāre ’ацэньваць, вызначаць кошт’, уласна ’абмацваць (прыцэньваючыся)’, што этымалагічна звязана з лац. tangere ’датыкацца, чапаць, спрабаваць’, ням. Taxe ’ацэнка, расцэнка’ і інш. (Чарных, 2, 225–226; Фасмер, 4, 13; ЕСУМ, 5, 505).

Та́кса2 ’сабака Canis vertagus’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). Выводзіцца (праз рус. такса?) з ням. Dachshund ’такса’, якое літаральна азначае ’барсуковы сабака’, спецыяльная парода сабак, выведзеная для палявання на звяроў, што хаваюцца ў норах (ЕСУМ, 5, 505; Чарных, 4, 13; Фасмер, 4, 13).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АСТРАНАМІ́ЧНЫЯ ІНСТРУМЕ́НТЫ І ПРЫЛА́ДЫ,

оптыка-механічная і электронная апаратура для астранамічных назіранняў і апрацоўкі іх даных. Дапамагаюць вызначаць становішча касм. целаў на нябеснай сферы, іх памеры, скорасць, напрамак руху ў прасторы, хім. састаў і фіз. стан. Складаюць асн. тэхнічную базу астранамічных абсерваторый, выкарыстоўваюцца ў навуч. і пазнавальных мэтах. Падзяляюцца на назіральныя прылады (тэлескопы), святлопрыёмную і аналізоўную апаратуру, прылады для рэгістрацыі часу, спектраў і гэтак далей Каб пазбегнуць шкодных і скажальных уздзеянняў атмасферы Зямлі, астр. інструменты падымаюць на розныя вышыні з дапамогай аэрастатаў, самалётаў, геафіз. ракет, штучных спадарожнікаў Зямлі і аўтам. міжпланетных станцый.

Найбольш стараж. астр. інструменты — вугламерныя, складаюцца з адліковага круга (або яго часткі) і візірнага прыстасавання без аптычнай сістэмы (гноман, армілярная сфера і інш.). Для большай дакладнасці вымярэнняў павялічваліся памеры адліковых кругоў, напрыклад, у пач. 15 ст. Улугбек пабудаваў пад Самаркандам секстант з радыусам круга 40 м. З 17 ст. ў вугламерных інструментах пры візіраванні карыстаюцца зрокавымі трубамі, вуглы павароту якіх вызначаюцца па дакладна падзеленых кругах (універсальны інструмент, вертыкальны круг, мерыдыянальны круг і інш.). Пачатак тэлескапічнай астраноміі звязаны з імем Г.Галілея, які з дапамогай падзорнай трубы зрабіў важныя астр. адкрыцці і растлумачыў іх. Выпрамяненне касм. целаў у радыёдыяпазоне даследуецца радыётэлескопамі. Захаванне дакладнага часу і выдача неабходных сігналаў часу ажыццяўляюцца з дапамогай астр. гадзіннікаў, хранометраў і хранографаў. Для апрацоўкі вынікаў назірання выкарыстоўваюцца ЭВМ. Да дэманстрацыйных прылад адносяць тэлурыі (мадэлі Сонечнай сістэмы) і планетарыі, якія даюць магчымасць на ўнутр. паверхні сферычнага купала наглядна дэманстраваць астр. з’явы.

Літ.:

Курс астрофизики и звездной астрономии. Т. 1. М., 1973;

Мартынов Д.Я. Курс практической астрофизики. М., 1967.

М.​М.​Міхельсон.

Астранамічныя інструменты і прылады: 1 — вялікі азімутальны тэлескоп з дыяметрам люстэрка 6 м; 2 — антэна радыётэлескопа дыяметрам 22 м; 3 — цэласная ўстаноўка гарызантальнага сонечнага тэлескопа; 4 — вялікі вертыкальны круг; 5 — падвойны астрограф Тэпфера.

т. 2, с. 52

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАРА́ЛЬ (франц. morale ад лац. moralis маральны, духоўны),

асаблівая форма грамадскай свядомасці і від грамадскіх адносін (маральныя адносіны); адзін з асн. спосабаў нарматыўнай рэгуляцыі дзеянняў чалавека ў грамадстве. Узнікла на ранніх ступенях развіцця чалавечага грамадства і выяўлялася ў розных маральных сістэмах, якія развіваліся і змянялі адна адну. Рэгулюе паводзіны чалавека ва ўсіх сферах яго грамадскага жыцця — у працы, побыце, палітыцы, навуцы, сям’і, унутрыгрупавых, міжнар. адносінах, а таксама яго адносіны з прыродай. Адлюстроўвае цэласную сістэму поглядаў на сац. жыццё, якая змяшчае разуменне сутнасці грамадства, гісторыі, чалавека і яго быцця. Уяўляе сабой усведамленне людзьмі грамадска неабходнага тыпу паводзін і іх рэалізацыю ў свабодных дзеяннях з апорай на ўласныя перакананні і грамадскую думку. Нормы М. пастаянна абнаўляюцца з улікам гіст. традыцый, духоўнай і нац.-культ. спадчыны, жаданняў людзей. У М. вял. роля належыць індывід. свядомасці (уласныя перакананні, матывы, самаацэнка), якія дазваляюць чалавеку кантраляваць свае дзеянні, самастойна вызначаць сваю лінію паводзін у грамадстве. У разнастайнасці грамадскай дзейнасці чалавека спецыфічна маральны бок паводзін можна адрозніць толькі паводле спосабу, якім рэгулююцца ўчынкі. Напр., эканам. рэгуляванне ажыццяўляецца праз матэрыяльныя інтарэсы людзей; ‘нормы права замацоўваюцца ў афіц. заканадаўстве; адм. формы кантролю здзяйсняюцца праз размеркаванне абавязкаў і афіц. паўнамоцтваў паміж асобамі; у паўсядзённым жыцці патрабаванні М. кантралююцца грамадскай думкай. Аўтарытэт чалавека ў пытаннях М. з’яўляецца духоўным аўтарытэтам і залежыць ад таго, наколькі правільна чалавек разумее сэнс маральных патрабаванняў і выконвае іх. Ён не звязаны з афіц. паўнамоцтвамі, рэальнай уладай або грамадскім становішчам. У адрозненне ад звычаяў, нормы М. набываюць сэнс агульначалавечых каштоўнасцей і прынцыпаў і падтрымліваюцца ў выніку заведзенага і агульнапрынятага парадку.

Літ.:

Мораль, сознание и поведение. М., 1986;

Библер В.С. Нравственность. Культура. Современность. М., 1990;

Сорокин П.А. Человек. Цивилизация. Общество. М., 1992;

Моральные ценности и личность. М., 1994.

В.​В.​Краснова.

т. 10, с. 104

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)