Пы́цнуць ’дакрануцца’ (дзятл., Сцяшк. Сл.). Імітатыўны дзеяслоў ад *пыц, паралельнага да пуц (гл.), пац (гл.) і пад., палаталізаваны варыянт да пык (гл.), параўн. тыц (< тык) і тыцнуць ’ткнуць, торкнуць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пі́лны ’хуткі ў рабоце’ (ушац., ЛА, 3). Варыянт з дэпалаталізаваным л, гл. пі́льна, пі́льны. Паводле Станкевіча (Запіскі, 2, 244): “спарадычна ёсьць ацьвярдзеньне l перад цьвёрдым зубным п (н): … пілны”.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Талха́ць ’штурхаць’ (шарк., ЛА, 2), ’запіхваць’ (красл., Сл. ПЗБ), талхану́ць ’стукнуць, ударыць’ (бярэз., Сл. ПЗБ). Гл. талахкаць ад імітатыва *талах, варыянт *талх побач з талых, гл. Параўн. таўхаць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Брэ́шкі, брэ́шка ’карункі’ (Сцяшк., Сцяшк. МГ). Магчыма, тое ж самае, што і брыж, брыжы (розныя часткі адзежы), гл. Брэ́шкі — фанетычны варыянт да бры́жкі? Параўн. брыж ’карункавы край’ (Касп.), брыжы́ ’карункі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гарта́й ’араты’ (Шатал., Сл. паўн.-зах.). Зыходзячы з геаграфіі слова, можна меркаваць, што гэта проста варыянт з пратэтычным г‑ да арта́й (гл.), г. зн. прамое запазычанне з літ. artójas ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лагво ’логава, месца, дзе знаходзіцца воўчы вывадак’ (Сцяшк., Яўс., Мат. Гом., Др.-Падб., Бяльк., Янк. II; браг., Шатал.), укр. ло́гво, лі́гво, рус. ло́гво ’тс’ (Даль). Усходнеславянскі варыянт лексемы логава (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скрыло́ ‘крыло’ (Ласт., Сл. ПЗБ, Стан.), скры́льлі ‘крылы’ (Ласт.), скры́лы ‘тс’ (Сл. ПЗБ), скры́лья ‘крылле’ (там жа). Варыянт з рухомым s‑ ад *skridlo/*kridlo (гл. ЭССЯ, 12, 153). Гл. крыло.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Туды́ліча ‘ў той старане’ (Сл. рэг. лекс.). Да туды́ (гл.), ускладненага часціцай ‑лі‑ (гл. ль), параўн. адсю́ліка, адсю́ль ‘з гэтага месца’ (Касп.), і часціцай ‑ча, варыянт ‑чы (параўн. тутачы, гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Туй-га́! — выкрык, якім адганяюць, пужаюць ваўкоў (шальч., Сл. ПЗБ). Афектыўнае складанае ўтварэнне, варыянтнае да туга́: туга́ ваўка! (Шат.), гл.; параўн. таксама ага‑ту‑га ‘ату’ (Касп.), ага‑ту‑ту воўка! ‘тс’ (Сержп. Прык. і прым.), дзе вычляняюцца выклічнікі ту і га (гл.). Варыянт туй, мажліва, у выніку перараскладання спалучэння ага‑ту‑яго ‘прагонны крык на ваўка і мядзведзя’ (Нік., Оч.). Гл. таксама палаталізаваны варыянт цю(й)га! Параўн. укр. туй ‘крык на звера’, тюй ‘тс’ (ЕСУМ, 5, 670, 692).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тырва́ць ‘цярпець’ (Бяльк.), ст.-бел. трвати ‘трываць, цярпліва пераносіць боль, пакуты’. Са ст.-польск. trwać, польск. trwać ‘быць у пэўным стане’, ‘чакаць’, ‘працягвацца’; хутчэй мясцовы варыянт з мэтатэзай ад трываць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)