ко́мкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.

1. Тое, што і камячыць. [Сяляне] .. шапкі рвалі з галавы і комкалі іх у каравых пальцах. Бядуля.

2. перан. Разм. Псаваць, паспешна скарачаючы, заканчваючы. Комкаць даклад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заграні́ца, ‑ы, ж.

Зарубежныя краіны. Свае гарады ўспаміналі з любоўю Салдаты, стаміўшыся ад заграніц. Панчанка. // Тэрыторыя па той бок дзяржаўнай мяжы. З таго берага рэчкі, з заграніцы, чуваць крыкі пеўняў. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наўко́с, прысл. і прыназ.

Разм. Тое, што і наўскасяк. Гаспадыня была ў чорным плацці; такая ж хустка наўкос закрывала лоб. Савіцкі. Наўкос усяго хвойніку рассцілаюцца па ўтульным моху зялёныя абрусы. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазёўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Зяваць злёгку, час ад часу. Кот пачаў выгінацца ў дугу, пазёўваць, церціся галавой і хвастом каля ног ксяндза, пакідаючы на чорнай сутане белую поўсць. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расхрыста́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Расхінуць шырока (адзенне, часткі адзення). [Крушынскі] расхрыстаў скураную жакетку. Бядуля. // Раскрыць, агаліць (цела), расхінуўшы адзенне. Блукае [Фенька], як здань, — сухаплечы, рабрысты, Чупрыну ўскудлачыў, грудзіну расхрыстаў. Арочка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рухлі́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і рухавы. У гэтых яркіх рухлівых агнях было штось надзвычай павабнае і цікавае. Колас. Мускулы твару вельмі рухлівыя, чулыя і кожную хвіліну мяняюць выраз. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сало́ўка, ‑і, м.

Разм. Памянш.-ласк. да салавей. Зацёхкаў салоўка, зязюля лічыла на сонных палянках прыморскія дачы. Вялюгін. Салоўка пяе адвечную песню кахання, і трэлі яго нясуцца па ўсім лузе. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скалма́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад скалмаціць.

2. у знач. прым. Раскудлачаны, непрычэсаны (пра валасы, шэрсць і пад.). Сымон быў без шапкі, з скалмачанымі валасамі, у парванай вопратцы. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скры́начка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

1. Памянш.-ласк. да скрынка.

2. Шкатулка. Я вырэзваў з дрэва пеналы, скрыначкі, пакрываў іх лакам, пасля чаго наводзіў прыгажосць разьбой. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ску́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Тое, што і скупляць. Перакупшчыкі ўмудраюцца скупліваць сялянскі тавар і зараз жа па рынку перапрадаюць... Бядуля. [Халімон:] — Летам ягады, грыбы, а зімой — пушніну скупліваю ад насельніцтва. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)