вадаплаўная птушка сям. качыных атр. гусепадобных. Пашырана ў Еўропе і Азіі. Жыве ў хмызняковай тундры, па берагах азёр, далінах рэк, на горных схілах.
Гняздуе на зямлі. На Беларусі трапляецца на пралётах.
Даўж. да 62 см, маса да 2,5 кг. Апярэнне буравата-шэрае, лоб, бруха і падхвосце белыя. Вакол вока жоўтае кольца. Піскліва крычыць (адсюль назва). Корміцца травяністымі раслінамі, ягадамі. Нясе да 9 яец. Аб’ект промыслу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯЦІГО́Р’Е.
У Перадкаўказзі, паўн.ч. раёна Каўказскіх Мінеральных Вод (у наваколлі г.Пяцігорск). Пакатая раўніна (выш. да 600 м), сярод якой узнімаюцца 18 ізаляваных гор-лакалітаў, якія маюць купалападобную (Машук, Лысая, Залаты Курган), канічную (Юца) ці вычварную (Развалка, Вярблюд і інш.) формы. Пяцікупальная (адсюль назва) г. Бештау самая высокая (1400 м). Трапляюцца карставыя формы рэльефу (правалы, пячоры). На схілах — шыракалістыя лясы, месцамі яны ўкрываюць і раўніну. Шмат мінер. крыніц.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭЗАНА́НСНЫЯ ЧАСЦІ́ЦЫ, рэзанансы,
нестабільныя элементарныя часціцы (адроны), якія могуць распадацца за кошт моцных узаемадзеянняў. Маюць час жыцця ад 10−24 да 10−22с. Аб наяўнасці Р.ч. мяркуюць па ўскосных звестках, напр., па «рэзанансным» (адсюль назва) павелічэнні эфектыўнага сячэння даследаванага працэсу ўзаемадзеяння часціц пры тых значэннях энергіі, якія адпавядаюць масе (у энергет. адзінках) пэўнай Р.ч. Эксперыментальна адкрыты Э.Фермі (пач 1950-х г.) і першасна трактаваліся як узбуджаныя станы адронаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНКТ-МО́РЫЦ (Sankt Moritz),
бальнеалагічны і горнакліматычны курорт у Швейцарыі. Размешчаны ў даліне р. Ін на выш. 1856 м, на беразе воз. Санкт-Морыц (адсюль назва). Асн. прыродны лек. фактар — мінер. крыніцы жалезістай вады. Лечаць захворванні органаў дыхання, руху і апоры, стрававання і інш.Мін. вада ўжываецца на пітное лячэнне, мінер. ванны. Атэлі, пітная галерэя, курортны парк. Буйны цэнтр турызму і зімовых відаў спорту (зімовыя Алімп. гульні 1928 і 1948).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКО́ТЫ (позналац. Scotti, Scoti),
група кельцкіх плямён. Упершыню згадваюцца ў познарым. пісьменнікаў у сувязі з нападамі С. і піктаў на рым. правінцыю Брытанія. Першапачаткова жылі ў Ірландыі (адсюль адна з назваў Ірландыі ў рым. крыніцах — Скотыя). Пазней, магчыма ў сярэдзіне 1-га тыс.н.э., частка С. перасялілася на Пн Брытаніі, дзе падпарадкавала піктаў і ў сярэдзіне 9 ст. заснавала каралеўства, якое атрымала назву Шатландыя (Scotland, літар. краіна С.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бла́зенскі, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Уласцівы блазну. Блазенскія выбрыкі. □ Пракаповіч ведаў, што Валодзьку адсюль не выкурыш, бо вельмі падабалася яму гэтая блазенская гульня з гаспадаром.Радкевіч.
2. Поўны блазенства; несур’ёзны. Другі — белабрысы, доўгі, што стаяў бліжэй да мяне.. напусціў на твар прытворна-ўважлівы, блазенскі выраз.М. Стральцоў.Калі плытагон выходзіць у сплаў, дарога абяцае яму сустрэчы... Яны то радасныя, з сакавітымі кпінамі і блазенскім рогатам, то гаркава-маўклівыя.Карамазаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Гаму́ла ’клёцкі з бульбы з салам’ (Бяльк.). Відавочна, запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск.gomółka ’камяк; круглы сыр’ (памянш. форма да *gomola). Адсюльбел.гаму́ла. Невядома, ці сюды адносіцца ўкр.гаму́ла ’від кашы; няўдалая ежа (боршч, галушкі)’ (Грынч.)?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Далібо́г (БРС). Укр.да́лебі́(г), польск.dalibóg. Першапачатковае значэнне ’калі бог дасць’. Скарачэннем адсюль узнікаюць формы тыпу бел.дыял.дальбо́ (Сцяц., Сцяшк.), укр.да́лебі́. Гл. Слаўскі, 1, 137 (які для пацвярджэння гісторыі слова спасылаецца яшчэ на польск.bodaj).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бо́мкаць ’звінець, бразгаць’. Рус.бо́мкаць ’званіць’, укр.бо́мкати. Дзеяслоў, які ўтварыўся на базе выклічніка гукапераймальнага характару бом! (ад такіх выклічнікаў звычайна дзеясловы ўтвараюцца суфіксам ‑к‑). Адсюль вытворнае бо́мка і далей бо́ма ’званочак’ (гл.). Пераносна бо́мкаць ’мармытаць’ (Сцяц., Шат.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Адку́ль (ст.-бел.откуль (1347) (Нас. гіст.) таксама як адсюль (гл.), адтуль (гл.) узнікла як кантамінаванне двух радоў форм адколь, адсель, адтоль і куды, сюды, туды. Параўн. прыклады аналагічных працэсаў у Бернекера, РФВ, 48, 3–4, 224–225.