2. (дамаганне, прэтэнзія) Ánspruch m -(e)s, -sprüche (чаго-н. auf A); Fórderung f -, -en, Ánforderung f -, -en; Belánge pl;
празме́рнае патрабава́ннеÁnsinnen n -s;
адмо́віцца ад сваі́х патрабава́нняў von séinen Fórderungen [Ánforderungen] Ábstand néhmen* [ábrücken];
выстаўляць высо́кія патрабава́ннікаму-н. hóhe Ánforderungen an j-n stellen;
адпавяда́ць высо́кім патрабава́нням den hóhen Ánforderungen entspréchen* [gerécht wérden];
3. (дакумент) Bestéllzettel m -s, -; Bestéllung f -, -en (нашто-н. auf A)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
саступі́ць, ‑ступлю, ‑ступіш, ‑ступіць; зак.
1. Пакінуўшы якое‑н. месца, перайсці на іншае; адысці ўбок. У той меры, у якой Мішурын зрабіў свой першы рух, каб ісці, і чалавек хістануўся за ім, але з месца не саступіў.Чорны.Нечаканы сігнал машыны перапыніў іх гаворку. [Леў Раманавіч і Вера] саступілі на абочыну.Асіпенка.[Трацюк] таропка аглянуўся назад, быццам чакаючы, што яго нехта дагоніць на вузкай сцяжынцы і прымусіць саступіць у жыта.Кавалёў.// Сысці з чаго‑н., спусціцца. Дзед санліва, з асцярогаю саступіў з ганка.Мележ.[Немец] вяла саступіў з прыступак і сеў.Быкаў.
2.што і чаго. Разм. Добраахвотна адмовіцца ад каго‑, чаго‑н., аддаўшы, перадаўшы што‑н. каму‑н. іншаму. [Сцяпан:] — Вася, будзь чалавекам, саступі мне сваю змену.Пянкрат.[Віктар:] — Я вам саступлю права мыць сёння посуд.Савіцкі.// Вызваліць сваё месца (на якім можна сядзець, ляжаць) для каго‑н. іншага. [Дзяўчынка:] Табе, Мікола, праз хвілінку, Напэўна, месца давядзецца саступіць: Глядзі, бабулька да аўтобуса бяжыць.Корбан.[Бабуля:] — Малады чалавек, саступі месца старому.Якімовіч.// Пакінуць, здаць ворагу якое‑н. месца, пазіцыю. Мы сціснулі зубы да болю І клятву Радзіме далі, Што ворагу-хціўцу ніколі Сваёй не саступім зямлі.Астрэйка.І голас краіны рабочай дамчыцца з бяскрайняе далі: — Чужое зямлі мы не хочам — сваёй не саступім ні цалі.Дудар.
3.Разм. Паддацца сіле, націску; перастаць супраціўляцца. Стогнучы ад болю,.. [Сцяпан і Васіль] цягалі адзін аднаго за валасы, і ніхто не хацеў саступіць другому.Каліна.Сядзеў [Янкель], пакуль не давялося саступіць сіле.Карпюк.// Пайсці на ўступкі адпаведна патрабаванням, пажаданням іншых. Валодзя — хлопец спакойны, малому саступіць.Брыль.Потым ужо [Хадоська] падумала, што Хоня дарэмна не саступіў: толькі раззлаваў бацьку.Мележ.Я натурай — памяркоўны. У спрэчкі ўступаць не люблю.. Па-мойму, такому, у каго язык лёгка падвешаны ў роце, лепей саступі.Грамовіч.
4.(звычайназадмоўем). Не вытрымаць параўнання з кім‑, чым‑н., аказацца горшым у якіх‑н. адносінах. Дачка — лётчыца, другая, праўда, яшчэ пешкі пад стол ходзіць, не саступіць старэйшай.Гурскі.
5.што. Прадаючы, згадзіцца аддаць танней вызначанай цаны. [Цётка да Ганны:] — Колькі ты аддала за шлюбную сукенку? Калі крыху саступіш, я магу ўзяць у залік твайго доўгу.Дубоўка.[Анісім Панок:] — Яно-то канешне, можна б і саступіць трохі, каб гэта які другі конь. А за гэтага дык не хачу, як той казаў, і граха на душу браць, і так аддаю табе за паўцаны.Сабаленка.
•••
Саступіць дарогу (з дарогі) — а) адысці ўбок, даўшы месца для праходу, праезду. Дзверы расчыніліся, жанчына саступіла з дарогі і ўпусціла Славу.Хомчанка; б) пайсці на ўступкі каму‑н. [Грыгор’еў:] — Найшла ў вас каса на камень, і адно аднаму дарогу саступіць не хочаце.Кірэйчык; в) даць магчымасць дзейнічаць, вылучыцца ў якой‑н. галіне. Адна з іх [актрыс] ужо саступіла дарогу маладым.«Работніца і сялянка».
Саступіць з (свайго) шляху — адмовіцца ад вызначанай мэты, задач і пад., здрадзіць ранейшым матам. [Кубяк:] — Мы добра ведаем, што і вам і нам даў Кастрычнік, і мы не саступім, таварышы, са шляху нашай з вамі рабочай, пралетарскай дружбы.Брыль.
Саступіць месцачаму — замяніцца чым‑н. Хаты старога мястэчка саступілі месца дамам і дамкам новага мястэчка.Чорны.Бескарыслівасць [Гарасіма] пад старасць саступіла месца сквапнасці.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
verságen
1.vt
1) адмаўля́ць (у чым-н.);
j-m den Wunsch ~адмо́віцца вы́канаць чыё-н. жада́нне
2) пазбаўля́ць, не дава́ць (чаго-н.);
j-m die Gelégenheit ~ пазба́віць каго́-н. магчы́масці;
das bleibt ihm verságt гэ́та яму́ не да́дзена
3) абяца́ць (танец, руку і г.д.);
ich bin für mórgen schon verságt мяне́ на за́ўтра ўжо́ запрасі́лі
2.vi
1) адмаўля́ць, адмаўля́цца служы́ць (пра сілы і г.д.);
der Mótor verságte мато́р адказа́ў
2) быць няздо́льным, не спраўля́цца;
vor der Áufgabe ~ не спра́віцца з зада́чай
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
1. Ступіўшы адзін або некалькі крокаў назад, убок, аддаліцца ад каго‑, чаго‑н.; адступіць. «Ці ісці, ці не?» — усумніўся Рыгор і нават адступіўся некалькі крокаў ад брамы.Гартны.Бачу, што чалавек.. зусім не жадае са мною гаварыць. І я адступіўся ад дзвярэй.Кавалёў.// Саступіўшы ўбок, перастаць засланяць дарогу, святло каму‑, чаму‑н. Бяссонаў адступіўся, прапусціў машыну паўз сябе.Мележ.
2.перан. Аказацца на далейшай адлегласці ад чаго‑н. Ясеняў і цяпер многа па дварах, хоць вёска даўно ўжо адступілася ад лесу.Арочка.
3.перан.Адмовіцца ад чаго‑н.; перастаць дамагацца чаго‑н. Саўка хацеў паквітацца з войтам і яго прыяцелямі, парваць з імі кантакт і адступіцца ад той бруднай ролі, на якую падбілі яго.Колас.// Адкаснуцца, адчапіцца. [Ганна:] — Як жа адступіцца ад гэтых сватоў, ад бяды гэтай, — каб бацька зразумеў, ухваліў яе, каб мачыха не асудзіла.Мележ.Я думаў, стражнікі пабаяцца нас дваіх і адступяцца. Не будуць жа яны страляць у нас!Якімовіч.
4. Парваць адносіны, сувязь з кім‑н.; пакінуць каго‑н. па волю лёсу; адвярнуцца ад каго‑н. [Вялічка:] — Максім, калі будзе што са мною — не адступіся ад майго Уладзі, як бы я табе прыпаручыў яго.Чорны.
5. Перастаць прытрымлівацца (абяцанняў, поглядаў, перакананняў і пад.), адрачыся ад чаго‑н. Адступіцца ад прысягі. □ Справядлівасць вымагае зазначыць, што не было яшчэ такога здарэння, каб Самабыліха адступілася ад свайго слова.Колас.// Пайсці на прымірэнне, згоду. Ганна чула душою адно: адумаўся, адступіцца рашыў [Васіль].Мележ.
6.перан. Адысці, аддаліцца ад першакрыніцы, ісціны і пад. [Сакратар:] — Ты ж глядзі, каб ні на крок не адступіўся ад тэксту.Сабаленка.[Завуч:] — І калі.. [карэспандэнт] не напіша пра твае ўцёкі, то адступіцца ад праўды.Рунец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
fáhren*
1.vi(s)
1) е́хаць, е́здзіць; плы́сці, ката́цца;
aufs Land ~ пае́хаць за го́рад [у вёску];
Boot [Rad, Schlítten] ~ ката́цца на ло́дцы [веласіпе́дзе, са́нках]
2):
das Mésser fuhr ihm aus der Hand нож вы́паў у яго́ з рукі́;
in die Tásche ~ пале́зці ў кішэ́ню;
j-m in die Háare ~ учапі́цца каму́-н. у валасы́;
◊
was ist in ihn gefáhren?разм. яка́я му́ха яго́ ўкусі́ла?;
~ lássen*vtразм. адмаўля́цца (ад чаго-н.), пакіда́ць (што-н.), упуска́ць (што-н.);
éinen Gedánken ~ lássen*адмо́віцца ад ду́мкі [наме́ру]
2.vt ве́сці, вадзі́ць, кірава́ць;
(ein) Áuto ~ кірава́ць аўтамабі́лем;
wélchen Brénnstoff ~ Sie? на які́м па́ліве Вы е́здзіце?
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
прыне́сці, ‑нясу, ‑нясеш, ‑нясе; ‑нясём, ‑несяце; пр. прынёс, ‑несла і ‑нясла, ‑несла і ‑нясло; зак., каго-што.
1. Несучы, даставіць куды‑н. Прынеслі дроў, агню наклалі, У прыску бульбы напяклі.Колас.У давяршэнне роскашы, старая прынесла з прыпека .. гаршчок з соллю, зачэрпала жменю на стол, а гаршчок так і пакінула.Брыль.Бацька прынёс дахаты Новы буквар каляровы.Аўрамчык.//перан. Прыйшоўшы, з’явіўшыся, даставіць, унесці што‑н. новае або паведаміць што‑н. [Ліда] прынесла ў школу многа новага, свежага, цікавага, ажывіла пазакласную работу.Шамякін.Нават палонныя, і тыя прынеслі сюды сваю гаворку.Чорны.Вестку, балючую і страшную, нечакана прынёс Яўхім са слязінкай у вачах.Пестрак.
2. Данесці, даставіць куды‑н. цячэннем вады, ветрам. — І дрэва з зямлі не вырасце само, калі насеннейка не пасадзіш, або вецер яго не прынясе, не пасее.Чарнышэвіч./убезас.ужыв.З вуліцы прынесла густы бензінавы гар з пылам.Пташнікаў.
3. З’явіцца прычынай чаго‑н.; выклікаць (як вынік). Прынесці карысць. Прынесці заспакаенне. □ Выдавецкая справа ў той час не толькі не прынесла беларускаму першадрукару прыбыткаў, а патрабавала шмат выдаткаў.С. Александровіч.— Не, сапраўды, — сказала адна з дзяўчат, — сваім пытаннем вы прынеслі нам вялікую прыемнасць.Хадкевіч.
4.безас. і ўспалучэнняхсасловамі «бог», «чорт». Разм. Пра нечаканы, непажаданы прыход каго‑н. — А дзеверка, а родненькі, як жа бог цябе сюды прынёс?Сабаленка.Якраз жа і нампаліта прынесла, — нахмурыўся .. [Бабейка] і скамандаваў: — Бутэлькі і шклянкі, хлопцы, пад канапу і — ні гу-гу!Хадкевіч.— Каго там прынесла ў такую пару?Корзун.
5. Са шматлікімі назоўнікамі ўтварае спалучэнні са значэннем якога‑н. дзеяння, адпаведнага значэнню назоўніка. Прынесці клятву. Прынесці падзяку.
•••
Прынесціштона алтар бацькаўшчыны (навукі, мастацтва, перамогі і пад.) — тое, што і скласці на алтар бацькаўшчыны (навукі, мастацтва, перамогі і пад.) гл. скласці.
Прынесці ў ахвярукаго-што — ахвяраваць кім‑, чым‑н., адмовіцца ад каго‑, чаго‑н. на карысць каго‑, чаго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Перадаць каму‑н. даручаную справу, абавязкі, рэч і пад. пры вызваленні ад выканання чаго‑н. Здаць станок. Здаць дзяжурства. □ — Пакуль мы стаім, вы якраз управіцеся здаць камандаванне.Мележ.Свае старшынскія абавязкі Люба здала Міхалу.Васілевіч.// Перадаць пэўнай асобе або ў пэўнае месца вынікі, прадукты сваёй працы для далейшага іх выкарыстання. Здаць хлеб дзяржаве. Здаць твор у друк. □ На нарыхтоўчыя пункты калгас здаў ужо больш 300 свіней.«Звязда».
2. Аддаць куды‑н. з якой‑н. мэтай. Здаць рэчы ў багаж.// Накіраваць на вучобу, службу і пад. Валодзя пісаў аб .. жыцці ў дзіцячым доме, куды яго здалі партызаны.Шамякін.// Вярнуць тое, што знаходзілася ў часовым карыстанні. Здаць кнігі ў бібліятэку.// Аддаць тое, чым не дазволена карыстацца. Здаць зброю.
3. Перадаць, аддаць каму‑н. у часовае карыстанне, у наём, у арэнду. Здаць пакой кватарантам. □ Дык у той самы вечар адбылася ў мястэчку вось якая справа: поп здаў у арэнду ўсю сваю зямлю.Чорны.
4. Раздаць карты ў гульні. — Звонкі козыры, — здаў Паўлюк карты і абцёр пот са лба.Гарэцкі.
5. Паспяхова прайсці праверку якіх‑н. ведаў, умення што‑н. рабіць. Здаць залік. Здаць нормы па бегу.
6. Спыніўшы супраціўленне, аддаць, пакінуць ворагу. Здаць горад. Здаць крэпасць.// Пацярпеўшы няўдачу, адмовіцца ад далейшай гульні, барацьбы і пад. Здаць шахматную партыю.
7.атаксамабез дап. Аслабіць сілу, інтэнсіўнасць, тэмп і пад. чаго‑н. Падабаўся Пазняку гарачунаўскі тэмп у рабоце, таму і забірала трывога, каб дружбак не здаў яго.Шахавец./ Пра мароз, зіму і пад. Над вясну мароз здаў.
8.без дап.Разм. Фізічна аслабець; заняпасці. Здаў за той год Сцяпан, азыз .., ссівеў.«Беларусь».Неўзабаве занядужала маці і памерла, а пасля бацька здаў.Гурскі.// Страціць вытрымку, самавалоданне і пад. Грышка струсіў, здаў, заплакаў. Хоць напаў зусім не воўк, А абучаны сабака Пагранічнікаў-байцоў.А. Александровіч.// Перастаць дзейнічаць у выніку хваробы, псавання і пад. Сэрца здало. Матор здаў. Машына здала.
•••
Здаць у архіў — прызнаць застарэлым, малапатрэбным, забыць; перастаць лічыцца з кім‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́біць, ‑б’ю, ‑б’еш, ‑б’е; зак.
1.што. Рэзкім штуршком прымусіць што‑н. выпасці адкуль‑н. Выбіць зброю з рук. Выбіць акно. Выбіць корак з бутэлькі. □ — З нашым братам паляўнічым усё можа здарыцца, — закончыў Лукаш [размову] і выбіў попел з выкуранай люлькі.Пальчэўскі.
2.перан.; каго. Разм. Вывесці каго‑н. са звыклага стану. Выбіць з рытму. □ Сядзець і чытаць далей было ўжо немагчыма. Бацькі выбілі з раўнавагі.Пестрак.
3.што. Здабыць ударамі што‑н. з чаго‑н. Сам камендант стрэліў з пісталета ў сцяну элеватара. Куля выбіла іскру.Хомчанка.// Страляючы, трапіць пэўную колькасць разоў у мішэнь. Выбіць 90 ачкоў са 100.//перан.; зкаго-чаго. Дамагчыся чаго‑н. прымусам, біццём. Ні слова не выбілі ворагі з іх [партызан]. Непераможных, магутна-жывых.Кірэенка.
4.каго. Выгнаць, адцясніць непрыяцеля. Наша рота марской пяхоты імклівым ударам выбіла гітлераўцаў са станіцы.Барашка.
6.што. Зрабіць паглыбленне ў чым, на чым‑н. За мостам пачаліся калдобіны, ..тралёвачныя трактары выбілі іх вясной на старой шашы.Пташнікаў.// Вычаканіць, выціснуць. Выбіць медаль./уперан.ужыв.На скрыжалях шчаслівае вечнасці Выб’юць золатам гэтыя дні.Глебка.// Адціснуць пячатку, штэмпель. Выбіць чэк у касе.
7.што. Знішчыць (пра пасевы, траву). Град выбіў жыта.
8.што. Пракласці яздою, хадзьбою; пратаптаць. Выбіць дарогу па сенажаці. Выбіць сцежку ў жыце.// Утрамбаваць, зрабіць роўным, гладкім. Выбіць ток у гумне. □ [Бацька з Юркам] падлогу пасля пакладуць, а цяпер [дол] глінай выбілі.Пташнікаў.
10.што. Разм. Ударамі адлічыць, прабіць пэўны час. Падвешаны на сцяне гадзіннік выбіў дванаццаць.Гартны.На замкавай вежы выбіла гадзіну.Чорны.
11.што. Прынесці адкуль‑н., выкінуць (хвалямі і пад.). Гуляючы, выбіла мора на белы вільготны пясок іржавы патрон ад вінтоўкі.Вялюгін.
12.што. Разм. З цяжкасцямі дамагчыся чаго‑н., атрымаць што‑н.
•••
Выбіць глебу (грунт) з-падчыіхног — прымусіць пераканацца ў беспадстаўнасці чаго‑н.; пазбавіць упэўненасці ў чым‑н.
Выбіцьштоз яго (яе, іх і пад.); выбіцьштоз галавы — адвучыць ад якіх‑н. звычак, схільнасці і пад., прымусіць адмовіцца ад чаго‑н.
Выбіць з каляіны (каляі) — парушыць прывычны рытм жыцця, звычайны ход спраў.
Выбіць з сядла — а) збіць праціўніка з каня; б) перан. вывесці з прывычнага стану.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПАЎСТА́ННЕ 1863—64 y Польшчы, Беларусі і Літве, нацыянальна-вызваленчае паўстанне за аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772. Падрыхтавана польск. і бел.-літ. канспіратыўнымі арг-цыямі, якія мелі сувязі з арг-цыяй рас. рэвалюцыянераў-дэмакратаў «Зямля і воля», хоць не ўсе «чырвоныя» (так называлі прыхільнікаў ідэі ўзбр. паўстання ў Польшчы, Беларусі і Літве) падзялялі праграму «Зямлі і волі». Пераважную большасць паўстанцаў складалі шляхецкія рэвалюцыянеры, якія ў сваёй праграме на першае месца ставілі аднаўленне польск. дзяржавы ў межах б. Рэчы Паспалітай, г.зн. з уключэннем у яе склад Літвы, Беларусі і Правабярэжнай Украіны. Гал. роля ў рэалізацыі гэтай ідэі адводзілася шляхце, а дапаможная — сялянству. Памешчыкам абяцалі захаваць іх землеўладанне і аплаціць за кошт дзяржавы землі, адведзеныя пад сял. надзелы; сялянам перадаць ва ўласнасць без выкупу і часоваабавязаных адносін надзелы, якія яны атрымалі паводле рэформы 19.2.1861. Прадугледжвалася ўраўнаванне грамадзянскіх правоў сялян і шляхты, замена падушнага падатку падымным, а 25-гадовай рэкрутчыны 3-гадовай вайск. службай у сваім краі, аднаўленне уніяцкай царквы. Такую праграму распрацаваў створаны летам 1862 у Варшаве Цэнтральны нацыянальны камітэт (ЦНК), які ў пач. 1863 абвясціў сябе Часовым нац. урадам на ўсёй тэр.б. Рэчы Паспалітай. Асн. роля ў падрыхтоўцы П. належала яго кіруючаму органу «чырвоных». Праграма П. выкладзена ў «Маніфесце» і агр. дакументах, апублікаваных 22.1.1863. Новым у ёй было толькі абяцанне выдзеліць па 3 маргі (каля 2 дзесяцін) зямлі беззямельным сялянам, якія са зброяй у руках падтрымаюць паўстанне.
Падрыхтоўку П. на Беларусі і Літве з восені 1861 узначальваў Камітэт руху, які дзейнічаў у Вільні. Летам 1862 к-т быў падпарадкаваны ЦНК і ператвораны ў Літоўскі правінцыяльны камітэт (ЛПК). У яго склад у якасці камісара ЦНК быў прызначаны Н.Дзюлёран. Аднак у кастр. 1862 старшынёй ЛПК стаў К.Каліноўскі, які ўзяў курс на дасягненне самастойнасці і раўнапраўнасці ва ўзаемадачыненнях віленскага і варшаўскага цэнтраў. Ён не падзяляў ні аграрнай, ні нац. праграмы ЦНК, выступаў за перадачу ўсёй зямлі сялянам і разгортванне сял. рэвалюцыі, за ліквідацыю шляхты як «гнілой і разбэшчанай касты», за прадастаўленне Літве і і Беларусі права на самавызначэнне.
Свае погляды па праграмных пытаннях Каліноўскі выказваў у выдаваемай ім газ.«Мужыцкая праўда». Маніфестам ад 1.2.1863 ЛПК заклікаў насельніцтва Літвы і Беларусі падтрымаць пачатае ў Польшчы паўстанне. Пры гэтым ЛПК, ператвораны ў Часовы правінцыяльны ўрад Літвы і Беларусі, быў вымушаны прыняць і апублікаваць праграму П., вызначаную польск. нац. урадам. У пач.сак. 1863 да П. далучылася частка буйных памешчыкаў і буржуазіі, т.зв.«белыя», якія да гэтага часу ставіліся да яго непрыхільна, бо разлічвалі дамагчыся аднаўлення польскай дзяржаўнасці мірным шляхам, пры дапамозе зах. краін, найперш Англіі і Францыі. Каб усталяваць свой кантроль за ходам падзей, «белыя» 10.3.1863 фактычна захапілі ў свае рукі кіраўніцтва паўстаннем у Польшчы. Часовы ўрад Літвы і Беларусі на чале з Каліноўскім 11 сак. расфарміраваны і заменены Аддзелам кіраўніцтва правінцыямі Літвы, старшынёю якога стаў Я.Гейштар. У сувязі з гэтым Каліноўскі ад імя ЛПК. Напісаў рэзкі пратэст супраць акцыі «белых», якую ацаніў як здраду рэвалюцыі. Аднак ён вымушаны быў падпарадкавацца «галаве паўстання» і прыняць назначэнне на пасаду гродзенскага ваяводскага камісара. «Белыя» істотна ўзмацнілі свае пазіцыі ў кіруючых структурах падп. арг-цыі ў Літве і Беларусі на губернскім (ваяводскім), павятовым і акруговым узроўнях.
Першыя паўстанцкія атрады, у т. л. вялікі атрад Р.Рагінскага, прыйшлі на Беларусь з Польшчы ў канцы студз. 1863. Фарміраванне мясц. атрадаў і выхад іх у месцы збору пачаліся ў сак.—крас. 1863 (гл.Віцебскія паўстанцкія атрады, Гродзенскія паўстанцкія атрады, Магілёўскія паўстанцкія атрады, Мінскія паўстанцкія атрады). Усяго на сучаснай тэр. Беларусі з лют. па жн. 1863 зафіксавана 46 баёў і баявых сутычак паўстанцаў з царскімі войскамі. 3 іх 2/3 адбыліся на Гродзеншчыне і Віленшчыне. Да найб. значных акцый паўстанцаў Беларусі адносяцца захоп 24.4.1863 г. Горкі Магілёўскай губ. атрадам Л.Звяждоўскага з дапамогай студэнтаў Горы-Горацкага земляробчага інстытута і Мілавідская бітва 1863.
Прыход «белых» да кіраўніцтва паўстаннем адмоўна паўплываў на адносіны да яго бел. сялян. Удзел у паўстанні польск. памешчыкаў яны ў большасці ўспрымалі як выступленне супраць «цара-вызваліцеля» з мэтай аднаўлення прыгону. Каб адцягнуць сялян Беларусі і Літвы ад удзелу ў паўстанні, урад прыняў пэўныя эканам. меры. Указамі ад 1.3 і 2.11.1863 спыняліся часоваабавязаныя адносіны сялян да памешчыкаў, сялян пераводзілі на абавязковы выкуп, пры гэтым выкупныя плацяжы паніжаліся на 20%. У кастр. 1863 выдадзены загад аб выдзяленні сялянам, абеззямеленым у 1846—56, 3-дзесяцінных сямейных надзелаў і аб вяртанні поўных надзелаў тым сялянам, якіх памешчыкі абеззямелілі ў пазнейшыя гады. З другога боку, вёскі, дзе паўстанцы знаходзілі падтрымку, падвяргаліся жорсткім рэпрэсіям. У цэлым сяляне Беларусі склалі толькі 18% сярод удзельнікаў паўстання, а шляхта, праўда, пераважна беззямельная і малазямельная — 70%.
Сярод рас. грамадскасці, нават ліберальна-дэмакратычнай, П. пад заклікам аднаўлення Польшчы з далучэннем да яе Літвы, Беларусі і Правабярэжнай Украіны выклікала актыўнае процідзеянне. Праз дзярж. ўстановы, царкву, школу, друк яно распаўсюдзілася і сярод нар. мас Расіі, што перакрэсліла надзеі на ўсерасійскае сял. паўстанне. Гэтым, па сутнасці, быў прадвырашаны лёс паўстання. У падтрымку паўстання выступілі толькі А.І.Герцэн і яго «Колокол», Камітэт рускіх афіцэраў у Польшчы. Не спраўдзіліся спадзяванні паўстанцаў і на дапамогу зах. дзяржаў. Задушэннем паўстання на тэр. Беларусі і Літвы з сярэдзіны мая 1863 кіраваў новы віленскі ген.-губернатар М.М.Мураўёў, які атрымаў ад Аляксандра II надзвычайныя паўнамоцтвы. Ён прымусіў «белых» (памешчыкаў і вышэйшае каталіцкае духавенства) адмовіцца ад падтрымкі паўстання. Многія актыўныя дзеячы паўстання былі арыштаваны або загінулі ў ходзе баявых дзеянняў. Частка іх перабралася за мяжу. У такіх умовах Каліноўскі ў пач.чэрв. 1863 зноў быў запрошаны ў Вільню. У канцы ліп. ён узначаліў Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы, пераўтвораны ў Выканаўчы аддзел Літвы, а 22 жн. яму перадалі і паўнамоцтвы камісара Варшаўскага ўрада ў Вільні. К канцу лета 1863 у руках Каліноўскага сканцэнтравалася ўся паўната ўлады ў паўстанцкай арг-цыі Беларусі і Літвы, аднак дамагчыся пералому ў ходзе барацьбы ён не здолеў: да пач.вер. 1863 паўстанне на Беларусі і Літве было практычна задушана. Паводле афіц. звестак, што датычаць Беларусі і Літвы, 128 чал. былі пакараны смерцю, 12 483 чал. адпраўлены на катаргу і пасяленне ў Сібір, арыштанцкія роты і г.д. Маёнткі памешчыкаў, якія мелі дачыненне да паўстання, канфіскоўваліся ў казну і на вельмі льготных умовах прадаваліся царскім генералам і чыноўнікам, выхадцам з цэнтр. губерняў. Усе астатнія мясц. памешчыкі (на першым часе нават рускія) былі абкладзены кантрыбуцыяй. Закрываліся або ператвараліся ў правасл. цэрквы многія касцёлы. Улады закрылі адзіную ў Беларусі вышэйшую навуч. ўстанову — Горы-Горацкі земляробчы ін-т, скарацілі колькасць сярэдніх навуч. устаноў. У Беларусі і Літве ўстаноўлены рэжым выключных законаў, накіраваны на памяншэнне польскага і ўзмацненне рускага ўплыву. Праводзіліся і іншыя рэпрэсіўныя мерапрыемствы.
У польск. і рас., у т. л. савецкай, гістарыяграфіі паўстанне 1863—64 у цэлым ацэньваецца як польскае, без уліку яго асаблівасці ў бел.-літ. рэгіёне, што напярэдадні і ў ходзе П. тут праявілася плынь бел.нац.-вызв. руху на чале з Каліноўскім. У бел. гістарыяграфіі ў дачыненні да Літвы і Беларусі яно як польскае не вызначаецца.
Літ.:
Ратч В.Ф. Сведения о польском мятеже 1863 г. в Северо-Западной России. Т. 1—2. Вильна, 1867—68;
Ігнатоўскі У.М. 1863 год на Беларусі. Мн., 1930;
Революционный подъем в Литве и Белоруссии в 1861—1862 гг.М., 1964;
Восстание в Литве и Белоруссии. М., 1965;
Кісялёў Г. З думай пра Беларусь. Мн., 1966;
К.Калиновский: Из печатного и рукописного наследия. Мн., 1988;
Біч М. Нацыянальнае і аграрнае пытанні ў час паўстання 1863—1864 гг. // Бел.гіст.часоп. 1993. № 3.
М.В.Біч.
Да арт.Паўстанне 1863—64. Касінеры Каліноўскага. Мастак Л.Дударэнка. 1978.Да арт.Паўстанне 1863—64. К.Каліноўскі і В.Урублеўскі робяць агляд паўстанцаў. Мастак П.Сергіевіч 1959.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
уступі́ць1, уступлю, уступіш, уступіць; зак.
1. Стаць членам якой‑н. арганізацыі, таварыства. Уступіць у прафсаюз. Уступіць у кааператыў. □ Калі пачалася калектывізацыя, бацька мой і іншыя малазямельныя аднавяскоўцы першымі ўступілі ў калгас.Кулакоўскі.
2. Пачаць якое‑н. дзеянне, прыняць удзел у чым‑н. Уступіць у спрэчку. Уступіць у перагаворы. □ Праціўнік пад вечар з яшчэ большай ярасцю кінуўся ў атаку. У бой уступілі свежыя часці.Гурскі.Першымі ў барацьбу ўступілі лыжнікі.«Звязда».// Перайсці ў які‑н. стан, перыяд развіцця. Уступіць у шлюб. □ Прамінула наша маладосць, І мы ўступілі ў сталыя гады.Глебка.З самага пачатку 1860‑х гадоў Расія ўступіла ў новы перыяд вызваленчага руху.Ларчанка.
3. Увайсці, уехаць куды‑н. Як толькі Чырвоная Армія ўступіла ў горад, Банда з польскім войскам пайшла далей на Захад.Карпюк.
4. Стаць нагой у што‑н. Уступіць у лужыну. □ [Ларыса] хуценька пацягнула кароценькі чырвоны сарафанчык, уступіла ў сандалікі і, грукнуўшы дзвярыма, выбегла з хаты.Арабей.
5. Ступіць, наступіць на каго‑, што‑н. Уступіць на нагу.
•••
Уступіць у (свае) правы — праявіцца ў поўную меру, сілу.
Уступіць у сілу — стаць законным.
Уступіць у строй — пачаць дзейнічаць.
уступі́ць2, уступлю, уступіш, уступіць; зак.
1.каго-што. Добраахвотна адмовіцца ад каго‑, чаго‑н. на карысць іншай асобы. Міхал уступіў асірацелым пляменнікам Сёмку і Марце сваю хату і перабраўся жыць да зяця.С. Александровіч.Бабуля ўступіла.. [Ніне] свой ложак каля печы, а сама курчыцца на лаве за сталом.Брыль.//(пераважназадмоўем «не»). Паступіцца чым‑н. Хто — каго, хто здасца першы? Але ніхто не хацеў уступіць пяршынства.Шамякін.
2.каму-чаму і без дап. Пайсці на ўступкі, згадзіцца з чым‑н., перастаць супраціўляцца. Уступіць просьбам. □ Характар у [дзяўчыны] памяркоўны, ураўнаважаны. Такая, дзе трэба за сябе пастаяць — пастаіць, а дзе трэба ўступіць — уступіць.Пальчэўскі.
3.каму-чаму. Не вытрымаць параўнання ў якіх‑н. адносінах, аказацца горшым за каго‑, што‑н. [Яўген:] — Наш Лявон Махавік кажа, што драніца нават не ўступіць гонтам.Баранавых.
4.каго-што. Прадаць каму‑н. дзешавей назначанай цаны. Уступіць тавар за паўцаны. □ [Гаспадыня:] — Дзвесце рублёў, шаноўная. Але як такой студэнтачцы — за паўтараста ўступлю.Грамовіч.// Згадзіцца збавіць частку цаны пры продажы. Бялову нарэшце надакучыла «чытаць мараль», паспешліва падышоў і стаў поплеч, любуючыся жарабком. — За дванаццаць тысяч, каб яму добра ікнулася. Стары друг, а ні капейкі не ўступіў.Шамякін.
•••
Уступіць дарогукаму — тое, што і даць дарогу каму (гл. даць).
Уступіць месцачаму — змяніцца, замяніцца чым‑н. Дарога ўсё падымалася ўгару. Парослая травой, яна ніяк адразу ўступіла месца пясчаным россыпам, якія не паспеў нават схапіць трыліснік.Асіпенка.Толькі ў сярэдзіне красавіка зіма ўступіла сваё месца вясне.Сіняўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)