бязба́цькавіч, ‑а, м.

Разм. Той, хто жыве, выхоўваецца без бацькі; сірата. [Параска:] — Сыночак ты мой харошы, цураецца цябе твой бацька. Бязбацькавічам будзеш расці... Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ва́хмістр, ‑а, м.

1. Вышэйшае салдацкае званне ў кавалерыі старой рускай арміі, адпаведнае званню фельдфебеля ў пяхоце.

2. Той, хто меў гэта званне.

[Ад ням. Wachtmeister.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вернападда́ны, ‑ая, ‑ае.

Уст.

1. Які захоўвае вернасць манарху.

2. у знач. наз. вернападда́ны, ‑ага, м. Той, хто верай і праўдай служыць манарху.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вудзі́льшчык, ‑а, м.

Той, хто вудзіць рыбу. Адсюль, з узгорка, Нэля бачыла далёка ўнізе раку і мост, ля якога групамі стаялі вудзільшчыкі. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кампаратыві́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Спецыяліст у галіне параўнальна-гістарычнага мовазнаўства; той, хто карыстаецца параўнальным метадам пры вывучэнні блізкароднасных моў і тэорыі літаратуры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канапа́с, ‑а, м.

Той, хто пасе коней. Дождж ліў каля гадзіны. На канапасах не было сухой ніткі, але ніхто не чуў холаду. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

капітуля́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Пагард. Той, хто капітулюе (у 2 знач.), па-здрадніцку адмаўляецца ад цвёрдай лініі ў чым‑н. Капітулянт-перараджэнец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зласлі́вец, ‑ліўца, м.

Той, хто пастаянна злуецца; злоснік. — Хай такая падзяка маім зласліўцам, як ты мяне слухаеш і як ты мне аддзякавала. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

білінгві́зм, ‑у, м.

Валоданне і папераменнае карыстанне адной і той жа асобай ці калектывам дзвюма рознымі мовамі або рознымі дыялектамі адной мовы; двухмоўе.

[Ад лац. bis — двойчы і lingua — мова.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апавяшча́льнік, ‑а, м.

1. Той, хто апавяшчае, аб’яўляе што‑н.

2. Уст. Традыцыйны персанаж класічных трагедый, які апавяшчае гледачоў аб падзеях за сцэнай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)