арахнахло́рыс

(н.-лац. arachnochloris)

аднаклетачная жоўта-зялёная водарасць сям. плеўрахлоравых, якая ўдзельнічае ў абагачэнні глебы арганічнымі рэчывамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

артрабо́трыс

(н.-лац. arthrobotrys)

недасканалы грыб сям. маніліевых, які развіваецца ў глебе, на гною, розных арганічных рэштках.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

актына́струм

(н.-лац. actinastrum)

каланіяльная зялёная водарасць сям. сценадэсмавых, якая трапляецца ў тоўшчы вады сажалак, азёр, рэк.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

алатаспо́ра

(н.-лац. alatospora)

недасканалы грыб сям. маніліевых, які развіваецца на лісці розных дрэвавых парод у вадзе.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

бластакла́дыя

(н.-лац. blastocladia)

ніжэйшы грыб сям. бластакладыевых, які развіваецца на раслінных рэштках, што плаваюць у вадзе.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

бластэ́нія

(н.-лац. blastenia)

накіпны сумчаты лішайнік сям. целасхіставых, які расце на кары старых дрэў, пераважна лісцевых.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

бо́трытыс

(н.-лац. botrytis)

недасканалы грыб сям. маніліевых, які развіваецца на жывых раслінах, іх рэштках, у глебе.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

бульбахе́тэ

(н.-лац. bulbochaete)

ніткаватая зялёная водарасць сям. эдагоніевых, пераважна эпіфіт на іншых водарасцях і водных раслінах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ветштэ́йніна

(н.-лац. wettsteinina)

сумчаты грыб сям. псеўдасферыевых, які развіваецца на адмерлых сцёблах траў, дрэў і кустоў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гамалатэ́цыум

(н.-лац. homalothecium)

лістасцябловы мох сям. брахітэцыевых, які трапляецца на ствалах шыракалістых дрэў, дранкавых стрэхах, камянях.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)