Віёла ’смычковы чатырохструнны музычны інструмент, альт, заходнееўрапейскі шасціструнны музычны інструмент XIV–XVII стст. шырокага дыяпазону’ (БРС, КТС). Запазычана, відаць, з польскай мовы; параўн. польск. wiola ’тс’ < іт. viola, якое ўтварылася з іт. гукапераймальнага *viu (Шанскі, 1, В, 102).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Габары́т (БРС). Рус. габари́т, укр. габари́т. Запазычанне з франц. мовы gabarit. У гэтай форме слова вядома ў рус. мове ўжо з 1891 г. Гл. Шанскі, 1, Г, 4. Непасрэднай крыніцай запазычання для бел. слова з’яўляецца, відаць, рус. габарит.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Галду́нка ’вядзьмарка’ (Шатал.). Відавочна, дыялектная змена слова *коядунка. Параўн. рус. колду́н, колдова́ть (аб рус. слове гл. Фасмер, 2, 287–288). А ці не запазычана галду́нка (< *колдунка) проста з рус. мовы (дзе колду́н і яго вытворныя вядомы вельмі шырока)?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гаму́ла ’клёцкі з бульбы з салам’ (Бяльк.). Відавочна, запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. gomółka ’камяк; круглы сыр’ (памянш. форма да *gomola). Адсюль бел. гаму́ла. Невядома, ці сюды адносіцца ўкр. гаму́ла ’від кашы; няўдалая ежа (боршч, галушкі)’ (Грынч.)?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гано́рны ’ганарлівы’ (БРС). Укр. дыял. (зах.) гоно́рний. Як сведчыць націск у гэтых словах, яны, пэўна, з’яўляюцца запазычаннямі з польск. мовы. Параўн. польск. honorny ’тс’ (ад honor). Польск. honorny добра засведчана ў многіх польск. гаворках (гл. Карловіч, II, 189).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дзага́рак ’гадзіннік’ (Сцяшк.). Бясспрэчнае запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. zegarek ’тс’, якое з’яўляецца памяншальнай формай. Параўн. таксама польск. zegar ’тс’, ст.-польск. zeger. У аснове польскіх назваў ляжыць ням. Seiger ’клепсідра’. Гл. Булыка, Запазыч., 121; Брукнер, 651.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Астрыжо́нак ’коратка астрыжаны хлопец ці дзяўчына’ (Сцяц.). Нармальнае для беларускай мовы ўтварэнне астры́жанак, Таму тут, відаць, асновай было слова астрыжо́ны, якое суадносіцца з дзеясловам астрыгчы, але, магчыма, было запазычана з польск. ostrzyżony (з узнаўленнем р на месцы ш).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Атра́д. Рус. отря́д ’тс’. Замацавалася ў час першай сусветнай вайны (Гіст. мовы, 2, 246), з рускай (у слоўніках з канца XVIII ст.), дзе ад дзеяслова отрядити, вядомага яшчэ ў старарускай, утворанага ад кораня *ręd‑ (КЭСРЯ, 319). Параўн. урад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кры́па ’жолаб у крыніцы’ (Федар. Рук.), ’кармушка’ (Сл. паўн.-зах.). Запазычанне праз польск. krypa ’прыстасаванне для кармлення коней’ з ням. Krippe ’жолаб’ ці больш верагоднае (улічваючы значэнне беларускіх слоў) непасрэднае запазычанне з нямецкай мовы (параўн. Слаўскі, 3, 88).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кінжа́л ’калючая зброя’ (ТСБМ). Дзмітрыеў (Лекс. сб., 3, 1958, 9. 26) мяркуе аб кумык. кынджал як першакрыніцы для рус. кинжал, з якой у іншыя ўсходнеславянскія мовы і адтуль у заходнеславянскія (параўн. Трубачоў, Дополн., 2, 234; ЕСУМ, 2, 433).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)