Нагу́ла ’гуляка, гультай’ (Нас.), ’свавольніца’ (чач., Мат. Гом.), ’той, хто нахабны’ (беласт., Сл. ПЗБ), нагу́ловаты ’упарты’ (мазыр., Жыв. сл.). Зыходная семантыка, прадстаўленая ў Насовіча, сведчыць пра сувязь з гуля́ць, словаўтварэнне, відаць, як у назола (ад назаляць); сувязь з літ. nuogùlisтой, хто ходзіць у падраным адзенні’ (Сл. ПЗБ) застаецца праблематычнай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бізнесме́н

(англ. businessman, ад business = справа + man = чалавек)

той, хто займаецца бізнесам, камерсант, прадпрымальнік.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

дысерта́нт

(лац. dissertans, -ntis = які разглядае, даследуе)

той, хто рыхтуе і публічна абараняе дысертацыю.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Валы́ндатой, хто ходзіць без работы’ (Нас.). Да валындацца па аналогіі з дурында. Параўн. таксама валакіда.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Віскунтой, хто вішчыць’ (КТС, М. Ракітны). Да віск (гл.). Утворана пры дапамозе суф. ‑ун (< unъ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вісю́чы ’вісячы’ (Нас.) — дзеепрыметнік той жа, што і вісучы, аднак пад уплывам вісячы ‑с‑ набыло мяккасць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падло́бісты ’пануры’ (Мат. Гом.), ’упарты, настойлівы’ (Сцяшк. Сл.). Да лоб (гл.), першапачаткова ’той, хто глядзіць спадылба’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гімна́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Той, хто займаецца гімнастыкай. Выступленне гімнастаў. // Спартсмен, артыст цырка, які займаецца гімнастыкай прафесіянальна. Паветраныя гімнасты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гне́дка, ‑і; Р мн. ‑дак; м.

Конь гнядой масці. Сцёпка смыкнуў гнедку за повад, і той выйшаў з лужыны. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асіміля́тар, ‑а, м.

1. Той, хто праводзіць асіміляцыю, прыхільнік асімілятарства.

2. Спец. Арганізм або частка арганізма, якая асімілюе пажыўныя рэчывы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)