прабо́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Разм. Строгая вымова за што‑н. — Але трэба не забываць, што выхаванне — гэта не адны ўрокі, сухія маралі, праборкі на сходах. Шамякін. Часамі.. [пісар] і праборку зробіць каму, але зробіць ўмеючы, і на яго нельга пакрыўдзіцца. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пракалупа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм.

1. Калупаючы, зрабіць адтуліну ў чым‑н. Саўка пракалупаў нажом шырэй шчылінку і зрабіў з яе вочка, праз якое можна было глядзець сёе-тое з таго, што рабілася ў лесе. Колас.

2. і без дап. Калупаць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праці́віцца, ‑ціўлюся, ‑цівішся, ‑цівіцца; незак.

Выказваць нязгоду, супраціўляцца. Пачалі будаваць дарогу праз балота. Старыя працівіліся, але моладзь не ўтаймавалася, пакуль не ўзяла верх. Чарот. Дзеду Талашу не сядзіцца ў хаце, але і ад хаты адрывацца не выпадае, тым болей, што бабка Наста працівіцца гэтаму. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

про́чкі, ‑чак; адз. няма.

Разм. Пакіданне на некаторы час сваёй хаты, сям’і з прычыны нязгоды, неладоў. Пайсці ў прочкі. □ [Дубяга] проста выказаў свой пратэст, абурэнне і крыўду ў форме гэтых старых традыцыйных прочак. Колас. У такія часы Есіп іншы раз успамінаў пра Анэціны прочкі. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прысягну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Даць прысягу; паклясціся. Мы прысягнулі адпомсціць за пакуты нашага салдата. Чорны. // Пакляўшыся, запэўніць каго‑н. у чым‑н. [Аўгіня:] — Не бойцеся, бабка, мяне, дзецьмі прысягну, што нікому не скажу. Колас. — Прысягнуць магу, што ані нічога не чула. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разлу́ка, ‑і, ДМ ‑лу́цы, ж.

1. Стан паводле знач. дзеясл. разлучацца — разлучыцца.

2. Расcтанне з кім‑н. родным, блізкім. Пасля такой доўгай разлукі з домам Аленка адчувала сябе шчаслівай. Колас. На пятым годзе разлукі з родным Міргарадам .. [Сярдзюк] натхнёна ўспамінае вішняк і галушкі. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распла́та, ‑ы, ДМ ‑плаце, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. расплачвацца — расплаціцца.

2. перан. Кара, помста. — Нічога, Аксён: будзе свята і на нашай вуліцы. Падыходзіць час расплаты за здзекі над народам. Дымам і агнём паляцяць у неба панскія палацы і ўжо ляцець пачалі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распыта́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Тое, што і распытаць. Сухавараў распытаўся, як здароўе панны Ядвісі, як жыве сам настаўнік, як часта бачыцца ён з паненкамі. Колас. Язэпка распытаўся ў бабулі, як ісці на Стаўбцы, і, падзякаваўшы ёй, адразу ж падаўся ў дарогу. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рознагало́сы, ‑ая, ‑ае.

Які адрозніваецца ад іншага (іншых) голасам, гучаннем. Тысячы рознагалосых птушак напоўнілі паветра свістам, шчэбетам і спевамі. Колас. Івана Лыкава падтрымалі рознагалосыя воклічы. Арабей. // Такі, у якім чутны розныя галасы. Рознагалосыя спевы. Рознагалосы тлум. □ З самай раніцы лес напоўніўся рознагалосым гоманам. Вірня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэе́стр, ‑а, м.

Пералік, спіс. Ёсель хоць і быў непісьменны, але вёў строгі рэестр імянін і ўсякіх сямейных свят у Панямоні. Колас. // Кніга для запісу спраў і дакументаў. Трэба дакументы сістэматызаваць, парабіць ім рэестры, каб было добра відаць, што адкуль і куды ідзе. Скрыган.

[Ад лац. registrum.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)