ПАЎВО́СТРАЎ НАНО́СЫ,

геалагічны (геамарфалагічны) помнік прыроды рэсп. значэння (з 1997). Каля в. Наносы Мядзельскага р-на Мінскай вобл., на зах. беразе воз. Нарач. Пл. 0,9 км². На паўвостраве вузкая града (выш. да 11 м), якая ўтварылася каля 17 тыс. г. назад у шчыліне ледавіка ў выніку адкладання пяску, жвіру і валуноў. Ва ўзбярэжных пясках адзначаны намнажэнні (шліхі) галацэнавага ўзросту паўкаштоўнага мінералу гранату-альмандзіну. П.Н. — адзінае месца ў краіне, дзе трапляюцца магутныя гранатавыя шліхі.

В.​Ф.​Вінакураў.

т. 12, с. 188

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЛАНАВА́ННЕ САЦЫЯ́ЛЬНАЕ,

навукова абгрунтаванае вызначэнне мэт, паказчыкаў, заданняў (тэрмінаў, тэмпаў, прапорцый) развіцця сац. працэсаў і асн. сродкаў іх ажыццяўлення. Аб’екты П.с.: грамадства ў цэлым; кожная са сфер грамадскага жыцця; сац. працэсы, якія адбываюцца ў грамадстве. Асн. мэта — дасягненне сац. справядлівасці, сац. роўнасці і сац. абароненасці людзей. Наяўнасць агульных для ўсяго грамадства мэт не выключае спецыфічных мэт, паколькі грамадства складаецца з мноства падсістэм, канкрэтных аб’ектаў, кожны з якіх займае асобнае месца і вырашае свае задачы. Гл. таксама Планаванне ў эканоміцы.

т. 12, с. 405

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЛО́СКАСЦЬ,

найпрасцейшая паверхня, адно з асноўных геам. паняццяў. У геаметрыі бярэцца як зыходнае і не вызначаецца.

Уласцівасці П. апісваюцца аксіёмамі, напр.: П. — паверхня, якая змяшчае кожную прамую, што злучае 2 яе пункты; П. — геам. месца пунктаў, роўнаадлеглых ад двух дадзеных (паводле М.​І.​Лабачэўскага). Становішча П. ў прасторы вызначаецца 3 пунктамі, якія не належаць адной прамой. П., суадносіны паміж пунктамі і прамымі якой задавальняюць сістэму аксіём эўклідавай геаметрыі, наз. эўклідавай. Уласцівасці фігур на эўклідавай П. вывучае планіметрыя.

т. 12, с. 432

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПУЛЬТ КІРАВА́ННЯ (ням. Pult ад лац. pulpitum памост, трыбуна),

прыстасаванне з размешчанымі на яго пярэдніх частках (панэлях) сродкамі адлюстравання інфармацыі і органамі кіравання; элемент сістэмы кіравання. З іх дапамогай аператар уздзейнічае на кіравальныя аб’екты (працэсы), іх якасныя і колькасныя характарыстыкі. П.к. бываюць у выглядзе стала, калонкі, стэнда і інш., таксама мясцовыя (непасрэдна на аб’екце ці блізка ад яго) і дыстанцыйныя. Пры праектаванні П.к. ўлічваюцца рэкамендацыі інжынернай псіхалогіі па кампаноўцы асн. прылад, органаў кіравання і рабочага месца аператара.

т. 13, с. 122

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАНГ (ням. Rang ад франц. rang месца, рад),

ступень адрознення, чын, званне; разрад, катэгорыя, клас і інш. У большасці краін Р. ўстанаўліваюцца для служачых цывільных ведамстваў, напр., дыпламатычныя рангі. Ва ўзбр. сілах шэрагу дзяржаў існуюць званні воінскія, якія адпавядаюць Р. (напр., у ВМФ Расіі капітан 1-га, 2-га і 3-га Р.). У ВМФ на Р. падзяляюцца караблі (гл. Карабель ваенны), у адпаведнасці з якімі вызначаецца старшынства іх камандзіраў, прававое становішча экіпажаў і нормы іх матэрыяльнага забеспячэння.

т. 13, с. 305

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Вы́пуст ’зямля, карыстаннем якой пагашаюць доўг (у актах XVI–XVII стст.)’ (Яшк.); ’месца пасеву, якое вытравіла, вытаптала жывёла (Нас.)’, ’выган’ (Бел. арх., 1, 33, 41, 75). Укр. ви́пустмесца каля вёскі, куды выпускаюць жывёлу’, польск. дыял. wypust ’выган’, чэш. výpustмесца, аддаленае ад чалавечага жылля’. Відавочна, аддзеяслоўныя ўтварэнні ад двух розных дзеясловаў: вы́пусціць (у значэнні ’выган’) і вы́пусташыць (гл. пустошыць) (у апошніх значэннях) з усячэннем у другім выпадку экспрэсіўнага суфікса. Параўн. таксама рус. вы́пустовать (пск., смал.) ’спустошыць, патравіць жывёлай’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лакаматы́ў

(фр. locomotive, ад лац. locus = месца + motio = рух)

цягавая машына (паравоз, цеплавоз, газатурбавоз, электравоз), прызначаная для перамяшчэння па рэйках чыгуначных саставаў або асобных вагонаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

лакамо́цыя

(ад лац. locus = месца + motio = рух)

сукупнасць каардынаваных рухаў, пры дапамозе якіх чалавек і жывёлы перамяшчаюцца ў прасторы разнавіднасці — хада, палёт, плаванне і інш.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

басе́йн

(фр. bassin)

1) штучны вадаём;

2) тэрыторыя, якая ахоплівае мора, возера, раку разам з прытокамі;

3) месца залягання горных парод (напр. Данецкі вугальны б.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ры́нак

(польск. rynek, ад ням. Ring)

1) месца рознічнага гандлю, базар;

2) сфера тавараабароту (напр. унутраны р., знешні р.);

3) сістэма эканамічных адносін паміж таваравытворцамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)