УРБАНО́ВІЧ Павел Паўлавіч (н. 1.1.1955, в. Тоўсцікі Мастоўскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне радыёэлектронікі. Д-ртэхн.н. (1993), праф. (1995). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1977). З 1977 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі (у 1986—90 заг.н.-д. лабараторыі). З 1994 у Бел.тэхнал. ун-це (у 1994—2000 заг. кафедры). Навук. працы па стварэнні паўправадніковых прылад і сістэм памяці звышвял. інфарм. ёмістасці. Распрацаваў асновы разліку надзейнасці інтэгральных мікрасхем памяці, сродкі аховы інфармацыі ў камп’ютэрных сетках. Аўтар электронных навуч. дапаможнікаў.
Тв.:
Избыточность в полупроводниковых интегральных микросхемах памяти. Мн., 1995 (разам з В.Ф.Аляксеевым, Я.А.Вернікоўскім);
Руска-беларускі слоўнік па радыёэлектроніцы, вылічальнай тэхніцы і сувязі. Мн., 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕДАРЭ́НЧЫК Аляксандр Сямёнавіч (н. 14.8.1950, Мінск),
бел.вучоны ў галіне тэхналогіі лесанарыхтовак. Канд.тэхн.н. (1984), дац. (1986). Акад.Бел.інж. акадэміі (2001). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1972). З 1973 у Бел.тэхнал. ун-це (у 1988—91 дэкан, з 1991 прарэктар). Навук. працы па тэхналогіі высечак гал. карыстання і стварэнні абсталявання для іх правядзення. Распрацаваў тэарэт. асновы патокаў лесанарыхтовак з улікам нераўнамернасці іх функцыянавання, новага кірунку рэсурсазберагальных высечак. Адзін з аўтараў адукацыйных стандартаў у галіне лясной гаспадаркі і прыродакарыстання.
Тв.:
Заготовка сортиментов на лесосеке: Технология и машины. М., 1993 (разам з А.В.Жукавым, І.К.Евінем);
бел.вучоны ў галіне электратэхнікі і энергетыкі. Д-ртэхн.н. (1971), праф. (1973). Скончыла Сярэднеазіяцкі індустр.ін-т (1943). З 1963 у БПІ. З 1966 у Мінскім філіяле Усесаюзнага завочнага электратэхн. ін-та. З 1972 заг. кафедры Мінскага радыётэхн. ін-та. Навук. працы па пытаннях перадачы электраэнергіі, тэорыі нелінейных эл. ланцугоў і тэорыі кіравання складанымі эл. сістэмамі, па праблемах удасканалення інж. адукацыі.
Тв.:
Общая электротехника. Мн., 1968 (у сааўт.);
Электротехника. 2 изд. Мн., 1977 (у сааўт.);
Познавательные действия в современной науке. Мн., 1987 (у сааўт);
Эффективность средств повышения динамической устойчивости систем электропередач (разам з Р.Я.Паспелавым) // Изв. вузов. Энергетика. 1990. № 7.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЛА́ТАЎ Уладзімір Пятровіч (27.2.1875, в. Міхайлаўка Пензенскай вобл., Расія — 30.10.1956),
расійскі і ўкраінскі вучоны ў галіне афтальмалогіі. Акад.АН УССР (1939), акад.АМНСССР (1944). Герой Сац. Працы (1950). Засл. дз. нав. Украіны (1935). Пляменнік Н.Ф.Філатава. Скончыў Маскоўскі ун-т (1897). З 1911 праф. і заг. кафедры Новарасійскага ун-та ў Адэсе (з 1921 праф. Адэскага мед. ін-та, у 1936—56 адначасова дырэктар Укр.НДІ вочных хвароб і тканкавай тэрапіі). Працы па распрацоўцы метадаў аднаўляльнай хірургіі, праблеме перасадкі рагавіцы, лячэнні глаўкомы, трахомы і інш. пытаннях афтальмахірургіі. Стваральнік вучэння аб біягенных стымулятарах — аснове тканкавай тэрапіі. Дзярж. прэмія СССР 1941.
Тв.: Избр. труды. Т. 1—4. Киев, 1961; Тканевая терапия. М., 1955.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЛІПО́ВІЧ Мікалай Фаміч (н. 22.2.1942, г. Свіслач Гродзенскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне неўрапаталогіі. Д-рмед.н. (1983), праф. (1991). Скончыў Гродзенскі мед.ін-т (1965). У 1981—89 працаваў у Бел.НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі, з 1989 у Бел.мед. акадэміі паслядыпломнай адукацыі (з 1991 заг. кафедры). Навук. працы па сасудзістай паталогіі пазваночніка і ніжніх канечнасцей, вертэбрагенных захворваннях нерв. сістэмы і інш.
Тв.:
Системные нарушения при неврологических проявлениях поясничного остеохондроза. Мн., 1998 (разам з А.М.Філіповічам);
Концепция демиелинизации при рассеянном склерозе и тактике лечения больных (з ім жа) // Мед. новости. 2001. №12;
Клиника и диагностика мышечно-тонических и миофасциальных синдромов поясничного остеохондроза на санаторном этапе (разам з А.І.Драздовым) // Там жа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́ДЖКІН (Hodgkin) Алан Лойд (5.2.1914, г. Бэнберы, Вялікабрытанія — 20.12.1998),
англійскі вучоны ў галіне фізіялогіі. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1948, у 1970—75 яго прэзідэнт). Чл.Амер. акадэміі мастацтваў і навук, Каралеўскай АН Даніі (1964), Нац.АН Індыі, Каралеўскай акадэміі Ірландыі, замежны чл.Рас.АН (1976). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1936). З 1939 навук. кансультант Мін-ваВПС і Мін-ваавіяц. прам-сці, з 1945 у Кембрыджы (1970—81 праф. біяфізікі). З 1971 канцлер Лестэрскага ун-та. У 1978—84 кіраўнік Трыніты-каледжа. Навук. працы па фізіялогіі нерв. клеткі, механізмах узбуджэння і тармажэння. Аўтар асн. тэорый аб ролі іонных градыентаў у генерацыі нерв. імпульсу. Стваральнік сучаснай мембраннай тэорыі ўзнікнення біяэл. патэнцыялаў. Нобелеўская прэмія 1963 (з А.Ф.Хакслі, Дж.К.Эклсам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́ДСКІ Леў Георгіевіч (н. 22.9.1924, г. Ізюм Харкаўскай вобл., Украіна),
бел.вучоны ў галіне неарган. хіміі. Д-ртэхн.н. (1984), праф. (1986). Скончыў Харкаўскі політэхн.ін-т (1953). З 1956 у Ін-це агульнай і неарган. хіміі Нац.АН Беларусі (у 1964—89 заг. лабараторыі). Навук. працы па вывучэнні заканамернасцей сувязі «склад—уласцівасць—мікраструктура» ў аксідных шклоўтваральных сістэмах, а таксама ўмоў сінтэзу токаправодных і антыкаразійных пакрыццяў, па сінтэзе і фізіка-хім. даследаванні паўправадніковага шкла.
Тв.:
Влияние добавок окислов R2O5(RO3) на электропроводность кристаллизующегося титансодержащего стекла (разам з В.У.Таўгенем) // Весці АНБССР. Сер. хім.навук. 1976. № 6;
Об оценке температурной зависимости вязкости стекол и эмалей // Там жа. 1980. № 5;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫРЭЛЬЧУ́К Мікалай Андрэевіч (н. 14.7.1946, в. Адрыжын Іванаўскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел.вучоны ў галіне мікраэлектронікі. Канд.тэхн.н. (1986), праф. (1998). Засл. работнік нар. адукацыі Беларусі (1991). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1967), дзе і працаваў. З 1985 рэктар Мінскага вышэйшага радыётэхн. каледжа. Навук. працы па стварэнні элементнай базы электронных сродкаў і праектаванні спец. устройстваў на яе аснове, па праблемах прафес. і інжынерна-пед. адукацыі. Аўтар падручнікаў і навуч. дапаможнікаў для ВНУ.
Тв.:
Конструирование и технология производства ЭВМ. Мн., 1996 (разам з М.І.Пікулем, І.М.Русаком);
Приборы с зарядовой связью, управляемые p-n-переходами для однокристальных микросхем. Мн., 1997;
Инженерно-педагогическое образование на современном этапе развития профессиональной школы. Мн., 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭ́ЛІКАЎ Аляксандр Іванавіч (20.4.1904, Масква —28.10.1984),
савецкі вучоны ў галіне металургіі. Акад.АНСССР (1964, чл.-кар. 1953). Герой Сац. Працы (1964). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1928). З 1935 на выкладчыцкай рабоце. З 1945 нач. канструктарскага бюро, з 1959 дырэктар Усесаюзнага н.-д. і праектна-канструктарскага ін-та металургічнага машынабудавання. Навук. працы па тэорыі пракаткі і разліку пракатных станаў. Пад яго кіраўніцтвам створаны унікальныя пракатныя станы і агрэгаты; тэхналогія і агрэгаты сумяшчэння неперарыўнага ліцця металаў з пракаткай і інш. Ленінская прэмія 1964. Дзярж. прэміі СССР 1947, 1948, 1951. Залаты медаль імя М.В.Ламаносава АНСССР (1975).
Тв.:
Теория расчета усилий в прокатных станах. М., 1962;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАГО́ЛІН Пётр Міхайлавіч (н. 31.12.1923, с. Дзям’янаўка Кустанайскай вобл., Казахстан),
бел.вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі. Д-ртэхн.н. (1969), праф. (1972). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1985). Скончыў Стаўрапольскі пед.ін-т (1949). З 1965 у Ін-це тэхн. кібернетыкі АН Беларусі (заг. лабараторыі). З 1992 працуе ў Расіі. Навук. працы па стат. праблемах тэхн. кібернетыкі, ідэнтыфікацыі працэсаў і дынамічных аб’ектаў, сістэмах кіравання і аўтаматызацыі навук. даследаванняў. Распрацаваў асновы тэорыі імітацыйнага мадэліравання дынамічных сістэм і распазнавання вобразаў. Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
Тв.:
Автоматизация преобразования сложных форм графической информации. Мн., 1973 (разам з Э.М.Леановічам, У.П.Савенкавым);
Методы и средства обработки сигналов в дискретных базисах. Мн., 1987 (разам з Р.Х.Садыхавым, У.П.Шмярко).