Бру́кі ’верхнія мужчынскія штаны’ (ДАБМ, 930). Мабыць, запазычанне з рус. мовы (а там з н.-ням. brôk або гал. broek; усё з лац.-гальск. brāca). Фасмер, 1, 224; Праабражэнскі, 1, 49; Шанскі, 1, Б, 206.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ва́ва ’болька, балячка, рана’ (Шпіл., Клім.); ’баліць, болька, балюча’ (Янк. II, Бяльк.); ’кроў; ранка, балячка’ (Яўс.). Слова дзіцячай мовы, утворанае шляхам рэдуплікацыі выклічніка ва(й). Гл. Рудніцкі, 1, 287; Праабражэнскі, 1, 61; Фасмер, 1, 263.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ва́рыжкі ’пальчаткі’ (Касп.). Таго ж паходжання, што і рус. ва́режка, ва́рега, ва́рьга, варяга ’пальчатка’ (да варя́г ’вараг’; гл. Фасмер, 1, 274). Зыходзячы з геаграфіі слова, можна меркаваць, што бел. ва́рыжкі запазычана непасрэдна з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лебядзіць ’ліслівіць’ (чэрв., Жл. 2). Да лебязіць ’тс’ з заменам з > дз, як у слове дэвон (Сгиопъ) < польск. dzwon, але ў данай лексеме маецца уплыў не польск. мовы, а слова лебедзь: ’хвалячы, называць лебеддзю’ > ’ліслівіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гле́ба ’глеба’ (БРС, Касп., Шат.). Запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. gleba ’тс’ (вядомае з XVIII ст.), якое паходзіць з лац. gleba (дакладней, з с.-лац.). Гл. Кюнэ, Poln., 57; Бернекер, 1, 301; Брукнер, 141.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гнэ́мбіць ’біць, таўчы, караць’ (зэльв., Сцяц.). Запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. gnębić ’тс’ (ст.-польск. gnąbić; аб паходжанні польск. слова падрабязна Слаўскі, 1, 300–301). Параўн. ст.-бел. гнембити ’прыгнятаць’ (< польск.; Булыка, Запазыч., 83).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дзеньдо́бры ’дабрыдзень’ (Нас., Касп.). Паводле Кюнэ (Poln., 52), запазычана з польск. мовы. Параўн. польск. dzień dobry ’тс’. Як мяркуе Кюнэ (там жа), аб запазычанні сведчыць парадак слоў, які дакладна адпавядае польскаму ў гэтай форме звяртання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

До́нар ’донар’ (БРС). Рус. до́нор, укр. до́нор. Паводле Шанскага (1, Д, Е, Ж, 169–170), магчыма, запазычанне з англ. мовы на пачатку XX ст. Упершыню зафіксавана ў 1931 г. Параўн. англ. donor ’ахвяравальнік, донар’ (< лац.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Няўзго́да, неўзго́да ’няшчасце, непрыемнае здарэнне’ (ТС), рус. невзгода ’тс’. Ад незафіксаванага + узго́да, параўн. рус. дыял. взгода ’міласць, мір’ (да год, гл.), у беларускай мове звычайна згода ’тс’. Па лінгвагеаграфічных прычынах малаверагодна запазычанне з рускай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Асве́та (БРС, Гарэц., Яруш.). Параўн. асве́тны, асве́тнасць (Гарэц.), асветнік, асветніцкі. Укр. освіта, польск. oświata, чэш. osvěta. У сярэдзіне XIX ст. (Гіст. лекс., 240; Гіст. мовы, 2, 107) з польскай, дзе, магчыма, з чэшскай. Гл. святло.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)