ГНІЛАМЁДАЎ (Уладзімір Васілевіч) (н. 26.12.1937, в. Кругель Камянецкага р-на Брэсцкай вобл.),

бел. крытык і літ.-знавец. Чл.-кар. АН Беларусі (1994), д філал. н. (1987). Скончыў Брэсцкі пед. ін-т (1959). Настаўнічаў. З 1965 у Ін-це л-ры АН Беларусі (з 1976 нам. дырэктара, адначасова з 1977 заг. сектара тэорыі л-ры), у 1969—76 у апараце ЦК КПБ. Гал. тэма яго навук. прац — сучасная бел. паэзія. Аўтар творчых партрэтаў І.​Мележа («Іван Мележ», 1984), В.​Зуёнка («Праўда зерня: Творчы партрэт Васіля Зуёнка», 1992), П.​Броўкі, К.​Кірэенкі, А.​Куляшова, Е.​Лось і інш. За дапаможнік для настаўнікаў «Янка Купала: Новы погляд» (1995) Літ. прэмія імя У.​Калесніка 1996.

Тв.:

Лірычны летапіс часу. Мн., 1967;

Традыцыі і наватарства. Мн., 1972;

Упоравень з векам. Мн., 1976;

Як само жыццё. Мн., 1980;

Сучасная беларуская паэзія. Мн., 1983;

Ля аднаго вогнішча. Мн., 1984;

Пафас жыццесцвярджэння. Мн., 1985;

Класікі і сучаснікі. Мн., 1987.

Літ.:

Юревич В. Исследуется современная поэзия // Нёман. 1974. №1;

Мішчанчук М. Гаворку трэба прадоўжыць // Полымя. 1977. №4;

Семашкевіч Р. Паэзія ў полі зроку навукі // Семашкевіч Р. Выпрабаванне любоўю. Мн., 1982.

І.​У.​Саламевіч.

У.В.Гніламёдаў.

т. 5, с. 315

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАМЕ́НСКІ (Длужык-Каменскі) Адам Рыгор, бел. пісьменнік-мемуарыст 17 ст. З аршанскай шляхты. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 ваяваў пад харугвай кароннага гетмана С.​Чарнецкага. У час бітвы на р. Бася 20.10.1660 трапіў у маск. палон. У Сібірскім прыказе залічаны ў «казакі літоўскага спісу», з 1662 служыў у Якуцкім астрозе турэмным наглядчыкам. Пасля Андрусаўскага перамір’я 1667 адпушчаны ў Маскву, у 1669 ці 1670 — на радзіму. У «Дыярыушы» (выяўлены і апубл. на польск. мове ў 1874) апісаў гарады і народы, што сустракаў, а таксама экспедыцыі рус. землепраходцаў В.​Паяркава на Амур і М.​Стадухіна на Поўнач, пра якія сабраў звесткі ў Якуцку. «Дыярыуш» К. — каштоўны помнік мемуарнай л-ры Беларусі, у якім яскрава адлюстраваны пытанні геаграфіі і этнаграфіі Сібіры і Д. Усходу.

Тв.:

Бел. пер. — Дыяруш маскоўскага палону з апісаннем гарадоў і мясцовасцей // Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мн., 1974. Вып. 2.

Літ.:

Коршунаў А. Нататкі з падарожжа па Сібіры ў XVII ст. («Дыярыуш» Адама Каменскага) // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1973. № 1;

Ласкоў І. Нашчадкі таямнічае Літвы // Полымя. 1991. № 8;

Ефремов К. Польские ссыльные о якутах // Национальные отношения в регионах страны. Якутск, 1992. Ч. 2.

І.​У.​Саламевіч.

т. 7, с. 517

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КА́ЎКА (Аляксей Канстанцінавіч) (н. 20.9.1937, в. Машчаліна Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл.),

бел. гісторык і літаратуразнавец, грамадскі дзеяч. Д філал. н. (1991), канд. гіст. н. (1971).

Скончыў БДУ (1961). Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1971). З 1954 на культ.-асв. і камсамольскай рабоце. У 1971—79 і 1983—87 у Ін-це эканомікі сусв. сацыяліст. сістэмы АН СССР, у 1979—82 прадстаўнік Саюза сав. т-ваў дружбы і культ. сувязей з заграніцай, саветнік пасольства СССР у Польшчы. З 1987 гал. рэдактар час. «Советское славяноведение», з 1989 у Ін-це сусв. л-ры імя М.​Горкага Расійскай АН. Даследаваў гісторыю Польшчы, польскага рабочага руху, сав.-польскіх адносін. З канца 1970-х г. распрацоўвае праблемы адраджэння і станаўлення нац. самасвядомасці, творчасці Ф.​Скарыны, Я.​Купалы, К.​Езавітава, І.​Луцкевіча, В.​Ластоўскага, М.​М.​Улашчыка і інш. Укладальнік літ. навук. штогоднікаў «Скарыніч» (вып. 1—3, 1991—97).

Тв.:

Польша: Отечество и социализм. М., 1977;

Тут мой народ: Францішак Скарыпа і бел. літ. XVI — пач. XX стст. Мн., 1989;

Жывом! М.;

Мн., 1997;

Будам жыць! Пра тое самае. Мн.;

М., 1998;

Letter to russian friend = Письмо русскому другу. London, 1979.

В.​У.​Скалабан.

А.К.Каўка.

т. 8, с. 181

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАХАНО́ЎСКІ (Генадзь Аляксандравіч) (8.1.1936, в. Дамашы Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. — 15.1.1994),

бел. гісторык, краязнавец, фалькларыст, літ.-знавец. Д гіст. навук (1992). Скончыў Маскоўскі пед. ін-т (1963). Працаваў у Мінскім абл. краязнаўчым музеі ў г. Маладзечна, з 1982 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, у 1991—94 — у Нац. навукова-асв. цэнтры імя Ф.​Скарыны. Даследаваў развіццё археалогіі, краязнаўства, музейнай справы, пытанні аховы помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Увёў у навуковы ўжытак выяўленыя ў архівах невядомыя раней дакументы і творы (грамату З.​Даленгі-Хадакоўскага на права археал. раскопак, рукапісы Т.​Нарбута, А.​Кіркора, У.​З.​Завітневіча і інш.). Аўтар літ.-краязнаўчых нарысаў пра Я.​Купалу, М.​Багдановіча, Я.​Баршчэўскага, А.​Гурыновіча, Ф.​Тапчэўскага, М.​Чарота, кніг па гісторыі гарадоў Беларусі («Маладзечна», 1971, 1988; «Вілейка», 1974). Першы старшыня Бел. краязнаўчага т-ва (1989—94).

Тв.:

Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI—XIX стст. Мн.. 1984;

Адчыніся, таямніца часу. Мн., 1984;

Повязь часоў. Мн., 1985;

Беларуская фалькларыстыка: Эпоха феадалізму. Мн., 1989 (разам з Л.​А.​Малаш, К.​А.​Цвіркам);

Прадвесне навукі. Мн., 1990;

А сэрца ўсё імкне да бацькоўскага краю...: З біягр. М.​Багдановіча. Мн., 1991.

т. 8, с. 189

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУЛЯШО́Ў (Фёдар Іванавіч) (18.6.1913, в. Вял. Стралкі Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. — 29.12.1993),

бел. літ.-знавец і крытык. Д філал. н. (1964), праф. (1965). Скончыў Ленінградскі пед. ін-т (1935). У 1938 рэпрэсіраваны. Зняволенне адбываў пад Варкутой. Вызвалены ў 1943. З 1944 выкладаў у ВНУ, у 1951—55 і з 1961 — у БДУ. Даследаваў гісторыю рус. л-ры 19 — пач. 20 ст., сучасную бел. л-ру. Аўтар кніг «Жыццё і творчасць Л.​М.​Талстога» (1953), «Сатырычная паэзія М.​А.​Някрасава» (1954), «Міхась Лынькоў» (1961), «Іван Мележ» (1968), «Сучасная беларуская проза» (1970), «Лекцыі па гісторыі рускай літаратуры канца XIX — пачатку XX ст.» (ч. 1—2, 1976—80), «Літаратурныя партрэты» (1983), артыкулаў пра творчасць Я.​Брыля, І.​Шамякіна, І.​Навуменкі, ГІ.​Пестрака, М.​Лобана, Б.​Сачанкі, І.​Чыгрынава і інш. Складальнік зб. «Максім Горкі і Беларусь» (1968), «А.​І.​Купрын пра літаратуру» (1969), «Леў Талстой і Беларусь» (1981) і інш.

Тв.:

Міхась Лынькоў: Семінарыст. Мн., 1963;

Эцюды аб прозе. Мн., 1964;

Подвиг художника: Лит. путь И.​Мележа. 2 изд. Мн., 1982;

Творческий путь А.​И.​Куприна. [Т. 1—2]. 2 изд. Мн., 1983—87;

У дарозе. Мн., 1988.

т. 9, с. 18

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МУ́РАМЦАЎ (Генадзь Ільіч) (н. 18.11.1931, С.-Пецярбург),

бел. скульптар, педагог. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1952), Ін-т жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна ў Ленінградзе (1958). З 1958 выкладчык Мінскага маст. вучылішча, з 1961 — Бел. АМ. Працуе ў галіне станковай і манум. скульптуры. Творы вызначаюцца пластычнай выразнасцю, псіхалагізмам унутр. зместу. Сярод станковых работ кампазіцыі «Вясна» (1959), «Рамонак» (1962), «Квітней, Беларусь!» (1972), партрэты М.​Багдановіча (1957), І.​Лучанка (1970), М.​Керзіна (1973), В.​Быкава (1975), І.​Мележа (1977), А.​Куляшова (1980), З.​Азгура (1981), А.​Паслядовіч (1985), Я.​Чамадурава (1995), В.​Шаранговіча (2000) і інш. Аўтар помнікаў К.​Заслонаву ў Оршы (1965), падпольшчыкам Асінторфа непадалёку ад р.п. Асінторф Дубровенскага р-на Віцебскай вобл. (1966, абодва з В.​Занковічам і Л.​Левіным), Маршалу Сав. Саюза В.​Д.​Сакалоўскаму ў Гродне (1973), вызваліцелям Полацка (1981, абодва з В.​Аладавым), вызваліцелям Віцебска (1984, з А.​Заспіцкім, М.​Рыжанковым, А.​Тарасянам), Я.​Купалу ў філіяле «Акопы» літ. музея Я.​Купалы ў Лагойскім р-не Мінскай вобл. (1991, з Заспіцкім) і інш., мемар. дошак М.​Чуркіну, І.​Мележу ў Мінску. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1967.

Л.​Ф.​Салавей.

Г.Мурамцаў. Партрэт А.​Паслядовіч. 1985.

т. 11, с. 28

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАДЛУ́ЖНЫ (Аляксандр Іосіфавіч) (н. 16.8.1935, в. Залессе Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл.),

бел. мовазнавец.

Акад. Нац. АН Беларусі (1994; чл.-кар. 1989). Д філал. н. (1982), праф. (1989). Засл. дз. нав. Беларусі (1999). Скончыў БДУ (1959). З 1962 у Ін-це мовазнаўства (з 1969 заг. аддзела, з 1983 нам. дырэктара, з 1989 дырэктар), адначасова з 1997 акад.-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нац. АН Беларусі. Даследуе бел. фанетыку і фаналогію, сучасную лексікаграфію, правапіс, культуру мовы. Аўтар прац «Фаналагічная сістэма беларускай літаратурнай мовы» (1969), «Нарыс акустычнай фанетыкі беларускай мовы» (1977), «Фанетыка слова ў беларускай мове» (1983), сааўт. кн. «Фанетыка беларускай літаратурнай мовы» (1989), «Беларуская мова для тых, хто гаворыць па-руску» (3-е выд. 1990), «Падручнік беларускай мовы. Для самаадукацыі» (1994), хрэстаматыі «Вусная беларуская мова» (1990), зб. «Пытанні культуры пісьмовай мовы» (1991), вучэбнага дапаможніка «Фанетыка беларускай мовы» (1984), сааўтар і навук. рэдактар «Беларускай граматыкі» (ч. 1, 1985) і інш. Гал. рэдактар штогодніка «Беларуская лінгвістыка» (з 1989) і час. «Весці НАН Беларусі. Серыя гуманітарных навук» (з 1997).

Тв.:

Беларуская мова: Цяжкія пытанні фанетыкі, арфаграфіі, граматыкі. Мн., 1987 (у сааўт.);

Практыкум па фанетыцы беларускай мовы. Мн., 1989 (разам з А.​А.​Крывіцкім).

Л.​В.​Календа.

А.І.Падлужны.

т. 11, с. 500

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАДО́КШЫН (Сямён Аляксандравіч) (н. 8.3.1931, г. Гомель),

бел. філосаф і гісторык-медыявіст. Д філас. н. (1987), канд. гіст. н. (1965). Скончыў Мінскі пед. ін-т (1953). З 1960 у Ін-це філасофіі і права Нац. АН Беларусі. Даследуе гуманіст. рух і рэліг.-царк. жыццё Беларусі 14—17 ст., гісторыю філас. і грамадска-паліт. думкі эпохі Адраджэння і Рэфармацыі, праблемы культуры, філасофіі і гісторыі, нац. самасвядомасці бел. народа. Стварыў цэласную гісторыю станаўлення і развіцця рэнесансава-гуманіст. думкі Беларусі, вызначыў спецыфічныя рысы айч. Адраджэння і гуманізму. Адзін з аўтараў «Гісторыі Беларускай ССР» (т. 1, 1972), прац «Францыск Скарына і яго час» (1988), «Статут Вялікага княства Літоўскага 1588. Тэксты, даведнік, каментарыі» (1989), «Скарына і яго эпоха» (1990), «Мысліцелі і асветнікі Беларусі, X—XIX стст.» (1995). Дзярж. прэмія Беларусі 1984.

Тв.:

Реформация и общественная мысль Белоруссии и Литвы (вторая половина XVI — начало XVII в.). Мн., 1970;

Скорина и Будный: Очерк филос. взглядов. Мн., 1974;

Франциск Скорина. М., 1981;

Філасофская думка эпохі Адраджэння ў Беларусі: Ад Францыска Скарыны да Сімяона Полацкага. Мн., 1990;

Унія. Дзяржаўнасць. Культура: (Філас.-гіст. аналіз). Мн., 1998;

Палітычная і прававая думка Беларусі XVI—XVII стст. Мн., 2000 (разам з С.​Ф.​Сокалам).

т. 11, с. 503

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАБЛЕ́ ((Rabelais) Франсуа) (каля 1494, каля г. Шынон, Францыя — 9.4.1553),

французскі пісьменнік-гуманіст эпохі Адраджэння. Д медыцыны (з 1537). Вывучаў права ў Пуацье, медыцыну ў Парыжы і Манпелье, працаваў урачом у Ліёне. Літ. дзейнасць пачаў у 1532. Сусв. вядомасць яму прынёс фантаст. раман-эпапея «Гарганцюа і Пантагруэль» (кн. 1—4, 1532—52; кн. 5, выд. 1564, аўтарства недакладнае) — маст. энцыклапедыя франц. культуры эпохі Адраджэння: яе рэліг. і паліт. жыцця, філас., пед. і навук. думкі, духоўнага імкнення і сац. побыту. У творы высмеяў рэліг. фанатызм, цемрашальства і паразітызм духавенства, тупасць, сквапнасць і жорсткасць чыноўнікаў, манарх. дэспатызм і захопніцкія войны. Прапагандаваў гуманіст. выхаванне чалавека, у якім павінна гарманічна спалучацца фіз. і духоўнае развіццё. Раман адметны багаццем нар. мовы, спалучэннем рэаліст. і фантаст., высокага і груба камічнага, гратэскнага. Творчасць Р. адыграла вял. ролю ў развіцці франц. і сусв. сатыр. л-ры. На бел. мову яго раман пераклалі В.​Бурносаў і Р.​Канавалаў.

Тв.:

Бел. пер. — Гарганцюа і Пантагруэль. Мн., 1940;

Рус. пер. — Гаргантюа и Пантагрюэль. М., 1981.

Літ.:

Бахтин М.М. Творчество Франсуа Рабле и народная культура средневековья и Ренессанса. М., 1990.

Л.​А.​Казыра.

Ф.Рабле.

т. 13, с. 185

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АРАГО́Н ((Aragon) Луі) (3.10.1897, Парыж — 24.12.1982),

французскі пісьменнік, паліт. дзеяч. Чл. Ганкураўскай акадэміі. Ганаровы д Маскоўскага і Пражскага ун-таў (1966). З 1915 вучыўся на мед. ф-це ў Парыжы. Удзельнік 1-й сусв. вайны, грамадзянскай вайны ў Іспаніі 1936—39, у 2-ю сусв. вайну — франц. Руху Супраціўлення. Раннія творы напісаны ў духу дадаізму (зб. вершаў «Феерверк», 1920; раман «Анісе, ці Панарама», 1921) і сюррэалізму (раман «Парыжскі селянін», 1926). На пачатку 1930-х г. перайшоў на пазіцыі рэалізму: зб-кі вершаў «Ура, Урал!» (1934), «Нож у сэрца» (1941), «Вочы Эльзы» (1942), цыкл раманаў «Рэальны свет» (1934—51), раман-эпапея «Камуністы» (т. 1—6, 1949—51, апошняя рэд. 1967—68), гіст. раман «Перадвелікодны тыдзень» (1958). Эпічны размах у спалучэнні з лірычнасцю і філас. роздумам характэрныя для раманаў «Пагібель усур’ёз» (1965), «Бланш, ці Забыццё» (1967), «Тэатр-раман» (1974). Апавяданні розных гадоў склалі зб. «Салгаць — праўду сказаць» (1980). У кн. «Савецкія літаратуры» (1955) Арагон уключыў раздзел пра бел. л-ру. Пераклаў на франц. мову вершы «А хто там ідзе?», «Я не паэта», урыўкі з паэмы «Над ракою Арэсай» Я.​Купалы, верш П.​Броўкі. Творы Арагона на бел. мову перакладалі Э.​Агняцвет, Р.​Барадулін, З.​Колас, С.​Ліхадзіеўскі, Н.​Мацяш.

Тв.:

Choix de poèmes. Moscou, 1959;

Бел. пер. — Базельскія званы. Мн., 1937;

Рус. пер.Собр. соч. Т. 1—11. М., 1957—61;

Поэзия. М., 1980.

Літ.:

Балашова Т.В. Творчество Арагона. М., 1964.

т. 1, с. 449

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)