Аксны́ ’восці ячменю’ (Мат. Гродз., Сцяшк. МГ). Параўн. оксці ’прылада, якой колюць рыбу ў вадзе, восці’ (Сцяшк. МГ), акснэ, асны, асценцы ’адросткі пер’яў’. Арашонкава і інш. (Весці АН БССР, 1971, 1, 90) супастаўляюць з літ. akstìs, ãkstinas ’шып, асцюк’, адзначаючы распаўсюджанасць пералічаных назваў адросткаў пер’яў толькі на паўднёвым захадзе. Усе формы з тыповым балтыйскім устаўным к запазычаны з літоўскага (параўн. Фрэнкель, 5–6).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дры́гаць ’дрыгаць’ (БРС). Параўн. рус. дры́гать, укр. дри́гати, польск. drgać, drygać, славен. dŕgati. Сюды ж і формы тыпу рус. дыял. дро́гать ’трасці, топаць нагамі і г. д.’ Зыходным з’яўляецца прасл. форма *drъgati (), якая адпавядае літ. drugỹs ’ліхаманка’. Група слоў *drъgati () звязана з *drъzǎti ’дрыжаць’, *drъžь ’дрыготка’. Гл. Трубачоў, Эт. сл, 5, 137–138, 144–145; Фасмер, 1, 544, 540–541.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Заня́так ’справа; урок’. Ад дзеяслова *za(n)ę‑ti утварыўся дзеепрыемнік *zanęt‑, да якога далучаны суфікс ‑ъk‑ъ, у той час як рус., укр. формы занятие (‑я), заняття утвораны з суф. *‑ij‑e, як і ў польск. (без ‑n‑, што ўстаўлялася пад уплывам прэфіксаў *sъn‑, *kъn‑) zajęcie ’тс’. Аснова *za(n)‑ę‑ ўключае корань *ę‑//*im‑//*em‑; гл. узяць, ёмкі і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перава́га ’асаблівасць, якая выгадна адрознівае адно ад аднаго’ (ТСБМ, Гарэц., Нас.), сюды ж у перавагу — гульня (гродз., Нар. словатв.). Ст.-бел. превага (XV ст.) запазычана са ст.-польск. przewaga ’кошт, затраты, перамога’. У выглядзе перавага аформілася, відаць, пазней; формы з пера- зафіксаваны толькі ў вытворных: переваженье, переважити(ся), переважоный (Булыка, Запазыч., 54). Гл. таксама вага́. Сюды ж пераважыць, пераважны і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плант ’надзел, сядзіба, участак’ (ветк., Мат. Гом.), ’план сядзібы’ (Бяльк.), рус. плант ’чарцёж, план чаго-небудзь’, ’агарод’, ’участак селяніна’. Відаць, з польск. plant(a) ’план, праект’, якое ў XVIII ст. (у выніку кантамінацыі) з франц. plan і італ. piania ’план’ (Варш. сл., 4, 222) < лац. plama ’ступня, падэшва’. Фасмер (3, 273) мяркуе, што рус. плант, плинтовать ’абмяркоўваць, планаваць’ — гэта народная формы лексемы план.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́таркі ’металічныя стрыжні, якія злучаюць у сасе “лемяшніцу” з ручкамі’ (лудз., Сл. ПЗБ), сюды ж, відаць, і мн. л. пры́торчы ’пер’е, якое адрастае ў птушак пасля лінькі’ (лун., Шатал.). Рус. пск. при́торка ’доўгая жэрдка; кол, палка (для падпоркі, падтрымання чаго-небудзь)’, пск., тамб. при́торцы ’калы для ўстаноўкі рыбалоўных снасцей конусападобнай формы ў выглядзе сетак, нацягнутых на абручы’. Да то́ркаць, тырчэ́ць (гл.)

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пугну́ць ’спалохаць, адагнаць; прадаць без патрэбы, змарнатравіць, збыць’ (Юрч. Сін.). Відаць, ад першапачатковага незафіксаванага дзеяслова *пудну́ць, формы аднакратнага дзеяння ад пу́дзіць (гл.), сярод значэнняў якога значэнне ’гнаць’ з’яўляецца зыходным і можа патлумачыць другасныя значэнні, параўн. разм. загнаць ’хутка прадаць, спіхнуць’; фанетычнае пераўтварэнне *podnǫti > *pognǫti ў далейшым паслужыла базай для ўтварэння рус. пугать ’палохаць’ (Сабалеўскі, РФВ, 62, 234) і “інтэнсіва” пугану́ць ’настрашыць, пагнаць’ (Растарг.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

П’янчу́га ’горкі п’яніца’ (ТСБМ; мазыр., Грыгор’еў, пісьмовае паведамл.), сюды ж пʼяню́га ’тс’ (Нас., Ян., Сл. ПЗБ); параўн. рус. разм. пьянчюга, балг. пиянчу́га, пиенчу́га. Утворана ад *pьjanъ, *pijanъ, гл. п’яны, пры дапамозе экспрэсіўнай суфіксацыі ‑уга (‑юга); формы з ‑ч‑ у якасці прамежкавай ступені маглі мець утварэнні на ‑чо, параўн. свінчо < свіння, свінка, а таксама балг. дыял. пиянчо́га (гл. БЕР, 5, 285).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́зыйд ’адыход’ (Байк. і Некр.), ’адыход наведвальнікаў’ (Нас.). Утворана пры дапамозе прыстаўкі роз‑/раз‑ (гл.) і кораня дзеяслова ісці ў форме ‑ід (< прасл. *id‑ti ’ісці’), параўн. 1 ас. адз. л. цяпер. часу ід‑у < ісці (гл.). Аб пераходзе і > й пасля галосных гл. Карскі (1, 229). Не выключана, што ‑д магло ўзнікнуць у выніку ад’ідэацыі формы ‑ход‑ (як у прыходпрыйсці).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Санда́л ’вечназялёнае трапічнае дрэва сямейства сандалавых’ (ТСБМ). Ст.-рус. сандалъ ’тс’. З рус. санда́л ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 88). Апошняе праз грэч. σάνταλον з араб. s̥andal ад ст.-інд. candanas ’сандалавае дрэва’, candrás ’бліскучы’ (Праабражэнскі, 2, 249; Фасмер, 3, 556). Фасмер (там жа) дапускае пасрэднасць тур. sandal (параўн., напрыклад, блізкія формы ў Радлава (4, 305) і Міклашыча (Türk. El. Nachtr., 2, 155).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)