ДРЭ́ЕР ((Dreyer) Карл Тэадор) (3.2.1889, Капенгаген — 20.3.1968),
дацкі кінарэжысёр, сцэнарыст. Адзін са стваральнікаў дацкага маст. кінематографа. Рэжысёрскую дзейнасць пачаў у 1918. Ужо ў фільме «Старонкі з Кнігі Сатаны» (1920) выявілася яго імкненне да максімальнай выразнасці кінамовы. У фільмах «Удава пастара» (1920, Швецыя), «Міхаэль» (1924, Германія), «Паважай сваю жонку» (1925) фарміруецца асн. тэма творчасці Д. — адзіноцтва чалавека, які адстойвае сваю духоўную свабоду, асуджанага іншы раз на пагібель. Найб. поўна гэта тэма раскрыта ў фільме «Страсці Жанны д’Арк» (1927, Францыя) — адным з самых значных дасягненняў «нямога» кіно. Сярод інш. фільмаў: «Дзень гневу» (1943), «Слова» (1955), «Гертруда» (1965). Здымаў таксама дакумент. фільмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭКЛАРА́ЦЫЯ НЕЗАЛЕ́ЖНАСЦІ 1776. Прынята 4.7.1776 у г. Філадэльфія 2-м Кантынент. кангрэсам прадстаўнікоў 13 англ. калоній у час вайны за незалежнасць у Паўночнай Амерыцы 1775—83. Аўтарам яе праекта быў Т.Джэферсан. Абвясціла аддзяленне калоній ад метраполіі і ўтварэнне новай незалежнай дзяржавы — Злучаных Штатаў Амерыкі, роўнасць усіх каланістаў перад законам і іх неад’емныя правы на «жыццё, свабоду і імкненне да шчасця», прынцып нар. суверэнітэту як аснову дзярж. ладу і інш. Была першай у сусв. гісторыі дэкларацыяй правоў чалавека. Дзень 4 ліпеня з’яўляецца нац. святам ЗША.
Літ.:
Война за независимость и образование США М., 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЕФІРЭ́ЛІ ((Zeffirelli) Франка) (н. 12.2.1923, г. Фларэнцыя, Італія),
італьянскі рэжысёр, мастак. Вучыўся ў Акадэміі прыгожых мастацтваў у Фларэнцыі. Працаваў акцёрам і асістэнтам у Л.Вісконці. З 1950-х г. ставіў драм. і оперныя спектаклі ў Італіі і за мяжой. Мастак шэрагу сваіх пастановак. З 1957 у кіно. Вядомасць яму прынеслі экранізацыі твораў У.Шэкспіра «Утаймаванне свавольніцы» (1967) і «Рамэо і Джульета» (1968, «Оскар»), Сярод інш. фільмаў: «Брат Сонца, сястра Месяц» (1972), «Ісус з Назарэта» (1977, тэле- і кінаварыянты), кінаверсія оперы «Травіята» Дж.Вердзі (1982). Для рэжысуры Дз. характэрныя ўвага да вытанчаных маляўнічых кампазіцый кадра, імкненне да праўдзівай рэканструкцыі эпохі.
бел.паэт. У 1922 вярнуўся з бацькамі з бежанства на радзіму — в. Какошчычы (Слонімскі р-н). За ўдзел у рэв.-вызв. барацьбе неаднаразова быў арыштаваны польск. ўладамі, зняволены ў турму (1934—37), у Бяроза-Картузскі канцлагер (1939). Удзельнік партыз. руху ў Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Друкаваўся з 1938 (літ.псеўд.Алесь Сучок). У вершах услаўляў імкненне да свабоды, мужнасць чалавека-змагара. У пасляваен. творах пераважаюць грамадз. матывы, пейзажная лірыка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́Ў (Канстанцін Канстанцінавіч) (21.5.1907, г. Яфрэмаў Тульскай вобл., Расія — 15.4.1984),
рускі дырыжор. Нар.арт.СССР (1958). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1937, клас Л.Гінзбурга). З 1941 дырыжор Вял.сімф. аркестра Усесаюзнага радыё, у 1946—65 гал. дырыжор Дзярж.сімф. аркестра Расіі. Цэнтральнае месца ў яго рэпертуары займалі сімф. творы рус. і зарубежнай класікі, творы сучасных айч. і зарубежных кампазітараў. Яго мастацтву былі ўласцівы яркая эмацыянальнасць, імкненне да манументальнасці, буйных форм. Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу дырыжораў (1938). Аўтар сімфоніі, сімф. паэмы, канцэрта для кантрабаса з арк., вак. твораў, кн. «Чарадзейства музыкі» (1983). Дзярж. прэмія СССР 1949.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЬЧУ́К (Валерый Віктаравіч) (н. 11.1.1955, г. Гомель),
бел. мастак-кераміст. Скончыў Абрамцаўскае маст.-прамысл. вучылішча (1976, Масква), Бел.ун-т культуры (1994). З 1978 працаваў на Добрушскім фарфоравым з-дзе, з 1990 — гал. мастак Віцебскага аб’яднання «Даламіт». Творчасці ўласцівы выразнасць і кампактнасць форм, гульня кантрастаў і імкненне да шматфігурнасці кампазіцый: «Усходні базар» (1988), «Мінарэты» (1996), «Урокі канструктывізму» (1 і 2; 1996, 1997), «Парыў ветру», «Дождж», «Джаз у старым парку», «Сярэдзіна лета», «Абхазскія перавалы», «Аб любові да казкі», «Песні Беларусі» 1 і 2, «Вялікая вада», «Перавал» (усе 1997) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МЕТАФІЗІ́ЧНАЯ ШКО́ЛА»,
адна з асноўных (разам з «каралінскай школай») паэт. школ англ. барока 1-й пал. 17 ст. Яе пачатак ў лірыцы Дк.Дона. Названа метафізічнай за паглыблены філас. характар, імкненне асэнсаваць складаныя праблемы быцця (жыццё і смерць, час і вечнасць, Бог і чалавек), спасцігнуць трансцэндэнтнае. Творчасці паэтаў-метафізікаў (Дж. і Э.Херберты, Р.Крэша, Г.Воген, Э.Марвел) уласцівы напружанасць думкі і пачуцця, спалучэнне аналітызму мыслення і містычнай экзальтацыі, мудрагелістая метафарычнасць, зварот да тэм і вобразаў Свяшчэннага пісання. Найб. яскрава манера «М.ш.» выявілася ў творчасці Дж.Херберта (зб. «Храм духоўных вершаў», 1633).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
індывідуалі́зм
(фр. individualisme, ад лац. individuus = непадзельны)
1) тып светапогляду, у аснове якога ляжыць супрацьпастаўленне асобы (індывідуума) грамадству;
2) імкненне да выражэння сваёй асобы, індывідуальнасці ў супрацьпастаўленні сябе калектыву.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
смяртэ́льны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і смяротны. Смяртэльная небяспека. Смяртэльная агонія. Смяртэльная стома. □ Хоць і страшэнныя былі гэтыя раны, але для такой вялізнай таўстаскурай жывёліны [насарога] яны не былі яшчэ смяртэльныя, бо не папсавалі ўнутраных органаў.Маўр.Смяртэльная пагроза, што навісла над бацькаўшчынай, памнажала дужасць кожнага савецкага чалавека і яго імкненне адстаяць сваю краіну ад чужаземнай навалы.Кудраўцаў.
•••
Смяртэльны грэхгл. грэх.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Залёты ’імкненне выклікаць прыхільнасць з боку асобы іншага полу’. Укр.зальо́ти ’тс’. З польск.zaloty ’тс’. Паводле Брукнера (644), o незаканамерна з ě: lětь ’воля, магчымасць’. Гл. адлёт, лець. На запазычаны характар указвае ўкр. форма, а таксама фармальная і семантычная агульнасць польск., бел., укр. слоў. Параўн. з адрозненнямі чэш., славац.zálety ’залёты’, рус.залет ’зух, удалец’, залётка ’каханая’, славен.zalèt ’забег, спроба’, серб.-харв.за́лет ’разбег, размах’. Гл. заляцацца. Пра рус.залётка Адзінцоў, Этимология, 1974, 120–124.