Прысядаючы і папераменна выкідваючы ногі (танцаваць). Галуза зайграў, паступова паскараючы тэмп. З натоўпу выскачыў вусач і пусціўся ўпрысядкі, а потым закружыўся ваўчком.Гурскі.Свістуноў гоцаў ўпрысядкі перад Раманам Раманавічам, запрашаючы яго ў круг.Паўлаў./увобразнымужыв.За сталом працуем так актыўна, Аж ідуць упрысядкі насы!Барадулін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
here
[hɪr]
adv.
1) тут
We will stop here — Мы тут спы́німся
2) сюды́
Come here — Хадзі сюды́
3) вось
Here they come! — Вось і яны́іду́ць!
•
- here and there
- here below
- Here you are
- neither here nor there
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
КААПЕРАВА́ННЕ ВЫТВО́РЧАСЦІ,
форма арганізацыі грамадскай вытв-сці, якая мае на мэце ўстанаўленне працяглых вытв. сувязей прадпрыемстваў па сумесным вырабе канчатковай прадукцыі. К.в. можа быць галіновае (паміж прадпрыемствамі адной галіны прам-сці), міжгаліновае, унутрызаводскае (паміж цэхамі прадпрыемства), унутрыраённае (паміж прадпрыемствамі аднаго эканам. раёна) і міжраённае. К.в. вынікае са спецыялізацыі вытворчасці і мае тыя ж 4 формы: прадметнае, калі заводы пастаўляюць галаўному прадпрыемству вырабы, што ідуць на камплектаванне канчатковай прадукцыі; падэталёвае, калі галаўны з-д атрымлівае ад прадпрыемстваў-сумежнікаў асобныя дэталі і вузлы для гатовай прадукцыі; тэхналагічнае, калі адзін з-д выконвае для другога асобныя тэхнал. аперацыі або пастаўляе пэўныя паўфабрыкаты; функцыянальнае, калі спецыялізаванае прадпрыемства па аказанні паслуг выконвае для інш. прадпрыемстваў функцыі па абслугоўванні вытв-сці (рамонт абсталявання і інш.). К.в. дазваляе больш поўна выкарыстоўваць усе перавагі спецыялізацыі і канцэнтрацыі і скарачаць працягласць вытв. цыкла па вырабе канчатковай прадукцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КО́ВЕНТ-ГА́РДЭН»
(«Covent Garden»),
оперны тэатр у Лондане. Засн. ў 1732 тэатр. дзеячам і акцёрам Дж.Рычам як драматычны. З 1847 оперны, з 1890-х г. «Каралеўскі оперны т-р «Ковент-Гардэн», з 1949 дзяржаўны. У 18—1-й пал. 19 ст. ў т-ры працавалі некалькі самаст. труп; ставіліся драм., оперныя і балетныя спектаклі, цыркавыя праграмы. Сучасны рэпертуар складаюць творы англ. кампазітараў і сусв. класіка. З канца 19 ст. спектаклі ідуць на мове арыгінала. У іх удзельнічаюць буйнейшыя спевакі свету. У розны час спектаклямі т-ра дырыжыравалі Р.Вагнер, Ф.Вейнгартнер, О.Клемперэр, А.Коўтс, Г.Малер, Ф.Мотль, Г.Рыхтэр, Б.Хайтынк, А.Мелік-Пашаеў, Г.Раждзественскі, Я.Святланаў і інш. Сярод муз. кіраўнікоў т-ра Т.Бічэм, К.Ранкль, Р.Кубелік, К.Дэйвіс, Г.Шолці і інш. З 1946 на сцэне «К.-Г.» выступае Каралеўскі балет Вялікабрытаніі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
быто́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы; Рмн. ‑товак; ж.
Разм. Памяшканне на колах для часовага адпачынку ў палявых умовах. У перапынку мы сустрэліся ў перасоўнай бытоўцы, якія ёсць у кожнай брыгадзе.«Беларусь».// Памяшканне на будоўлі для адпачынку і захоўвання інструментаў, прылад і пад. Хлопцы ідуць у бытоўку — рыдлёўкі ляжаць там.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Натрудзіць ногі ад доўгай хады. Мужчыны ідуць паперадзе, жанчыны за імі. А хлопчык — апошні, ззаду. Мусіць, зусім падбіўся.Арабей.
2. Падлашчыцца, падкаціцца. Да яе — сцвярджаюць хлопцы — Аніяк не падступіцца, Аніхто не змог падбіцца: А ні я, ні ён, ні ты.Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цуг, ‑а, м.
1. Доўгі рад, чарада жывёл, птушак, машын і пад., якія рухаюцца адна за адной. За цугам жураўліным Бягуць вятры наўсцяж.Калачынскі.Зусім блізка, амаль побач, пыхкаючы, працягнуў паравоз цуг вагонаў.П. Ткачоў.
2. Запрэжка, у якой коні (быкі і пад.) ідуць гужам або парамі адзін за адным.
[Ням. Zug.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
безгало́ўе, ‑я, н.
1. Пра адсутнасць добрага кіраўніцтва, разумнай галавы. [Сяргей:] — І ты, Макар, пра гэта падумай. Не век жа табе звекаваць у гэтым безгалоўі.Сабаленка.
2.Абл. Пра вельмі дрэннае надвор’е (завіруху, дождж, буру). У такое безгалоўе ні кажух, ні валёнкі не ўпасуць. Ваўкі і тыя ідуць з лесу бліжэй да будыніны.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абсадзі́ць, ‑саджу, ‑садзіш, ‑садзіць; зак., што.
1. Пасадзіць расліны вакол, па краях чаго‑н. Плошчы, вуліцы абсадзім ліпамі, Нібы рэк люстраных берагі.Гілевіч.
2.Разм. Перамагчы ў бойцы; паваліць. Калі трэба бывае ваўкам абсадзіць лася — збіраюцца і ідуць, акружаюць.Пташнікаў.// Перамагчы ў спрэчцы, прымусіць змоўкнуць. Галена ўсіх абсадзіла сваім словам адразу.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дро́вы, дроў, дрывам; адз.няма.
Распілаваныя і паколатыя дрэвы, пасечанае галлё, якія ідуць на паліва. Яловыя дровы. Сухія дровы. Секчы дровы. □ Дзед хадзіў кудысьці на работу, ці то пілаваць, ці то складаць дровы.Лынькоў.Дровы.. разгарэліся добра, аж грубка гула.Сабаленка.
•••
Наламаць дроўгл. наламаць.
Хто ў лес, хто па дровыгл. хто.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)