1. Наладзіць з кім‑н. добрыя адносіны; ужыцца. [Богдан:] — Нам патрэбен такі чалавек, які б нас за людзей лічыў.. Андрэй Максімавіч змог бы і з людзьмі наладзіць і гаспадарку навесці.Дуброўскі.— Дык-ты ў парабкі да Халусты? — Але, Сымон. — Не ведаю, як ты з ім паладзіш.Чарнышэвіч.
2. Памірыцца пасля сваркі з кім‑н. [Аленка:] — А ты як-небудзь паладзь з бацькам. [Сцёпка:] — Потым паладзім, а цяпер ладу не будзе.Колас.
3.што. Рамантуючы, зрабіць прыгодным для карыстання, работы. І я не выходзіў з двара — папраўляў платы, якія сям-там збуцвелі і асунуліся,.. наладзіў на хаце страху, бо ў раптоўныя навальнічныя дажджы, асабліва ў ліўні, яна працякала.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сакрэ́тны, ‑ая, ‑ае.
1.Які з’яўляецца сакрэтам, невядомы ўсім; тайны. Сакрэтны пакет. □ Любіў [Даніла] таксама патаемна Лісток сакрэтны пачытаць.Колас.[Партызаны] не ведаюць аднаго сакрэтнага слова, ключа ў нямецкі абарваны круг.Брыль.[Гарлахвацкі:] У цябе там у пакоі, здаецца, людзі ёсць?.. Папрасі ўсіх выйсці. Так, размова будзе сакрэтная.Крапіва.// Звязаны з вядзеннем спраў закрытага парадку. Сакрэтная работа. Сакрэтны аддзел. □ Не дарма ўжо праз некалькі дзён паслаў.. [Лялькевіч] Даніка ў Гомель з нейкім сакрэтным заданнем.Шамякін.// Сакрэтна размешчаны. І бамбавозы з сакрэтных баз Прагнуць закрыць наша сонца ў небе...Панчанка.
2. Мудрагелістай канструкцыі, з механізмам, дзеянне якога вядома не ўсім. Сакрэтны замок. □ Хата Паўлюкова была завалена з сярэдзіны сакрэтным завалам.Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чарні́ць, чарню, чэрніш, чэрніць; незак.
1.што. Рабіць чорным; фарбаваць у чорны колер. Сам думаю пра Ніну: як яна будзе прыбіраць мой пакойчык, глядзецца ў люстэрка і чарніць бровы ці прычэсваць валасы...Мыслівец.// Забруджваючы дымам, куродымам, чадам і пад., рабіць чорным што‑н. Два коміны цеплавой электрастанцыі дымам чарнілі шэрае неба.Грамовіч.
2.перан.; каго-што. Няславіць, ганьбаваць, прадстаўляць у дрэнным выглядзе каго‑, што‑н. Адзін толькі кульгавы Базыль, сусед іхні, заўсёды чарніў Алёшку перад людзьмі.Якімовіч.«Які ж ты кусачы, — прыслухоўваючыся да .. фальцэту [Барабанава], не без злосці думаў Рудчанка. — Усё чэрніш. Хочаш паказаць, што ў нас усё дрэнна».Сіўцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штора́з, прысл.
Кожны раз. Колькі светлых пачуццяў падымаецца ў душы, калі чытаеш.. творы [Чорнага], штораз адкрываючы ў іх усё новыя скарбы.Вітка.[Міколка] ласкава гладзіў шурпатыя шчокі ў маршчынах і, штораз цалуючы, гаварыў, гаварыў: — Які ж ты, дзед, слаўны чалавек...Лынькоў.// З кожным разам, раз ад разу. — Ты толькі, Міхась, не накідайся адразу на яду, — асцерагаў Міхася Пятрусь: — бо мама штораз будзе даваць смачнейшую страву.Колас.Чорны дым над полымем уздымаецца штораз вышэй.Брыль.// Вельмі часта; вельмі хутка. [Доктар] пацепваў высокімі пляч[а]мі, штораз папраўляў на носе акуляры.М. Стральцоў.Толькі сілы слабеюць штораз, Штохвіліны цяжэй усё дыша [конь]. Гэтак блізка жаданы папас, Але смерць за папас яшчэ бліжай.Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
wie
1.adv як, які́м чы́нам;
~ machst du das? як ты гэ́та ро́біш?;
~ sehr? як мо́цна? (любіць, радавацца);
~ alt ist er? ко́лькі яму́ гадо́ў?;
~ stark ist die Grúppe? ко́лькі чалаве́к у гру́пе?;
~ geht es Íhnen? як Вы ма́ецеся [адчува́еце сябе́]?;
~ bítte? праба́чце, што Вы сказа́лі?;
~ dem auch sei як бы там ні было́;
sei dem, ~ es wólle! няха́й бу́дзе так, як бу́дзе!;
~ óben як ска́зана вышэ́й;
~ viel ко́лькі, як шмат
2.cj
1) як;
weiß ~ Schnee бе́лы як снег;
so schnell ~ möglich як мо́жна [разм. мага́] хутчэ́й;
das ist so gut ~ sícher гэ́та (зусі́м) так [напэўна];
~ man's nimmt у зале́жнасці ад таго́, як на гэ́та паглядзе́ць [як да гэ́тага ста́віцца]
2) як, напры́клад, а менаві́та
3) які́
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
неспако́йны, ‑ая, ‑ае.
1.Які не жадае спакою; няўрымслівы, мяцежны. І рашыў будаваць Неспакойны салдат Гідрастанцыю На трыццаць пяць кілават.Куляшоў.Скончылася кіно, і з клуба на калідор хлынула і расплылася па вестыбюлі неспакойнае мора студэнцкай моладзі.Адамчык.Лясы тулілі неспакойных людзей, на якіх падала панская няласка і паліцэйская помста.Колас.//Які ўласцівы такому чалавеку. Неспакойны характар. □ Акіліна гатова была паверыць, што ў жыцці яе павінны адбыцца нейкія перамены, пасля якіх вальней і радасней будзе яе неспакойнаму сэрцу.Вітка.
2.Які адчувае і выказвае трывогу, хваляванне. [Антось] вярнуўся ў амбулаторыю хвілін праз дваццаць, вельмі неспакойны.Мележ.//Які выражае неспакой, трывогу. Неспакойныя думкі. □ Шчокі пунсавелі ад марозу, а доўгія веі прыкрывалі неспакойны бляск чорных вачэй.Алешка.
3. Поўны трывогі, неспакою. Трымаць.. [стрэльбу] дома ў гэты неспакойны час было не з рукі.Колас.Сны неспакойныя, нядолі поўныя, Спаць не даюць мне начамі.Купала.// Такі, на якім няма спакою. Атрад Кавалевіча быў на самым неспакойным участку.Мележ.Было неспакойнае начное дзяжурства, а потым гэтакі ж цяжкі быў дзень.Васілевіч.
4.Які знаходзіцца ў хваляванні, бурны (пра з’явы прыроды). Шумелі дрэвы ў гарадскім садзе. Неспакойны вецер кідаўся над горадам.Самуйлёнак.Гальфстрым! Я нават ў чую яго подых Гарачы, неспакойны, ад якога Аж застагналі рэі парахода З трывогай.Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
страявы́1, ‑ая, ‑ое.
1.Які мае адносіны да строю (у 1 знач.), звязаны з дзеяннямі войска ў страі. — Чаго ж вы ўрэшце хочаце? — недаўменна перапытваў .. [Соміка] Камар, якому часова даручана была страявая падрыхтоўка ў гэтым зборным лагеры.Лынькоў./узнач.наз.страява́я, ‑ой, ж.[Гогаберыдзе] прайшоў па стр[аі], раўняючы рады ў шнурок, некалькі разоў паўтарыў «смірна», «адставіць», не забыўся заўважыць пры гэтым, што трэба будзе заняцца страявой.Мележ.// Характэрны для строю, такі, які бывае ў страі. На стадыёне ваеннага гарадка чулася бадзёрая страявая песня.Алешка./узнач.наз.страява́я, ‑ой, ж.Бывала, байцы засумуюць, А я ад душы зацягну Вясёлую — эх! — страявую — І роту, як лес, скалыхну.Прыходзька.
2. Прызначаны для непасрэднага вядзення баявых дзеянняў (пра часці войска). Яны часта на конях або на матацыкле з каляскай, які выдатна вадзіў палітрук, выязджалі ў страявыя часці дывізіі, і Міхась на практыцы вучыўся авалодваць справай, якая яго чакала.Машара.//Які служыць у такіх часцях, абслугоўвае такія часці. [Саўчанку] суцяшала толькі думка, што ён усё ж не страявы камандзір, а гаспадарчы.Лупсякоў.
•••
Страявы крокгл. крок (у 2 знач.).
страявы́2, ‑ая, ‑ое.
1. Высокі і роўны, прыгодны для будаўніцтва (пра дрэвы). Страявы лес.
2.Які ідзе на пабудовы (пра будаўнічы матэрыял). Страявы матэрыял.
•••
Страявы лесгл. лес.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1.займ.прыналежныда мы. Наш горад. Наш дом. □ Белыя бярозкі беларускія Міла так аздобілі наш край.Шымук.Тут стаяла наша хата. Вось на гэтым месцы, ля сцяны, — мой ложак.Аляхновіч.//Які мае адносіны да нас, як членаў якога‑н. калектыву; які складаецца з нас. Наша сям’я. Наш клас. □ [Андрэй Міхайлавіч:] — За вашай работай мы будзем сачыць. І прашу паверыць мне, што клапаціцца аб вас будзе цяпер увесь наш атрад.Якімовіч.//Які знаходзіцца ў сваяцкіх, сяброўскіх і інш. адносінах з намі. Нашы таварышы. □ Яшчэ зранку, на досвітку, пайшоў наш дзядзька на рум біць калоды.Колас.//Які звязаны з намі, датычыцца нас. У наш час.
2.узнач.наз.на́ша, ‑ага, н.Разм. Тое, што належыць, уласціва нам. Наша нам і застанецца.
3.узнач.наз.нашы, ‑ых. Разм. Блізкія нам людзі, сваякі, таварышы. «Нашы ідуць!..» Гэтыя словы запоўнілі цяпер душы нявольнікаў.Маўр.
І нашым і вашым — адным і другім адначасова (служыць, дагаджаць і пад.).
Наш братгл. брат.
Наш чалавекгл. чалавек.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няўда́лы, ‑ая, ‑ае.
1.Які канчаецца няўдачай; непаспяховы. Хоць рыбалка ў нас была няўдалая, хоць мы і не злавілі ніводнага язя, аднак дзед Мацей быў у добрым гуморы.Ляўданскі.А назаўтра па ўсёй вёсцы было толькі гаворкі, што пра няўдалыя заручыны.Ермаловіч.
2. Не такі, які павінен быць, якога чакалі, якога хацелі. Ліля расказала пра сваё няўдалае жыццё спаважна і грунтоўна.Асіпенка.[Рудзін:] — Дзякаваць богу, жыць можна і дзецям што-небудзь будзе... Толькі за сына баюся я. Нейкі няўдалы ён у мяне, усё з кніжкамі, а да справы зусім не прыглядаецца...Галавач.
4.Які не адпавядае свайму прызначэнню; няўмелы. Няўдалы ваяка. □ Паніч аж заскрыгатаў зубамі. Цэліўся.. ды не папаў. Вось няўдалы стралец...Бядуля.
5. Нікуды не варты; дрэнны. [Гальвас] дажыў да старасці, няўдалае гаспадаранне год за годам усё больш уганяла яго ў беднасць.Чорны.І вось цяпер палыхае сонца на прасторы і ходзяць людзі, якіх ніяк не адарвеш ад гэтай няўдалай зямлі, ад непраходных нетраў, дзе толькі плодзіцца і звонам звініць адна непалоханая заедзь.Пестрак.// З фізічнымі недахопамі, непрыгожы (пра чалавека). Ці рабіць не ўмею, Ці сама няўдала, Ці цябе, хлапчына, Я не так кахала?Астрэйка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
во́дгук, ‑у, м.
1. Адбіццё гуку; водгулле, рэха. Затрашчала галлё — панёсся водгук.Гартны.// Слабы гук, які даносіцца здалёку. З ветрам, што кідаўся зверху,.. даносіліся водгукі нейкіх слоў, крыку.Лынькоў.
2.перан. Спачувальныя адносіны, салідарнасць з чым‑н. Шырокі водгук. □ Я веру, песень маіх кліч бунтарскі Знаходзіць водгук будзе ў сэрцах братніх.Купала.Водгук на чужое гора жыў у.. сэрцы [Ядвісі].Колас.
3.перан. Тое, што з’яўляецца вынікам чаго‑н., адказам на якія‑н. падзеі, з’явы. Рэвалюцыйныя падзеі знайшлі магутны водгук у дакастрычніцкай беларускай літаратуры.Пшыркоў.Творы [Лынькова, Чорнага, Труса] з явіліся гарачым водгукам на хвалюючыя пытанні свайго часу.Казека.
4.Разм. Тое, што і водзыў (у 1 знач.). Кніга водгукаў. □ Вялікую цікавасць мелі.. [Купалавы] водгукі аб.. паэзіі Адама Міцкевіча.«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)