род кветкавых раслін сям. варсянкавых. Каля 50 відаў. Пашыраны ў Еўропе, асабліва ў Міжземнамор’і і Зах. Азіі. На Беларусі 1 від — П. палявы (K. arvensis). Трапляецца ў лясах, на лугах, палях, уздоўж дарог.
П. палявы — шматгадовая карэнішчавая расліна выш. да 1 м, густа ўкрытая шчаціністымі валаскамі. Сцёблы прамастойныя. Лісце лірападобнае або перыстараздзельнае, супраціўнае, прыкаранёвае і ніжняе сцябловае звужана ў доўгі чаранок, верхняе — сядзячае. Кветкі дробныя, ліловыя, блакітна-бэзавыя ў галоўчатых суквеццях. Плод — сямянка. Фарбавальная, меданосная расліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАХУЧАКАЛАСНІ́К (Anthoxanthum),
род кветкавых раслін сям, метлюжковых. Каля 20 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Афрыцы (як заноснае — на ўсіх кантынентах). На Беларусі 1 від — П. духмяны, або пахучы каласок (Aodoratum). Трапляецца ў лясах, хмызняках, на лугах.
П. духмяны — шматгадовая травяністая расліна. выш. да 50 см. Утварае дзярнінкі. Сцёблы голыя, гладкія. Лісце лінейнае, голае або апушанае. Суквецце — зеленавата-бурая коласападобная мяцёлка. Плод — зярняўка. Расліна мае кумарыны, якія надаюць сену прыемны пах. Выкарыстоўваецца ў медыцыне, харч. і парфумернай прам-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кусто́ўнік, ‑у, м.
Шматгадовая лекавая расліна сямейства крыжакветных, якая расце на балотах або на лугах са стаячай вадой. Балоты з густымі зараслямі лазы, кустоўніку і маладой асакі рассцілаліся шырачэзнымі круглымі абшарамі.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ло́таць, ‑і, ж.
Шматгадовая травяністая расліна сямейства казяльцовых з жоўтымі кветкамі, якая расце на балотах, берагах сажалак і інш. За ракою, дзе ўчора Снег вясна мяла, Сёння залатое мора — Лотаць расцвіла.Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мятлі́ца, ‑ы, ж.
Шматгадовая расліна сямейства злакавых з суквеццем у выглядзе мяцёлкі. Злева, зарослы сівай мятліцай, зялёным лопухам з калючымі шышкамі, ляжаў земляны вал старажытнай крэпасці.Грамовіч.Зарадзіла мятліца — хлебу палавіца.Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падсне́жнік, ‑а, м.
1.Шматгадовая цыбульная расліна сямейства амарылісавых, якая цвіце ранняй вясной белымі кветкамі.
2.Разм. Тое, што і пралеска. А пад голымі кустамі сінеюць, як іскрынкі неба, блакітныя падснежнікі.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўно́чнік1, ‑а, м.
Жыхар Поўначы.
паўно́чнік2, ‑а, м.
Разм. Той, хто не лажыцца спаць да позняй ночы.
паўно́чнік3, ‑у, м.
Адна- або шматгадовая травяністая і кустовая расліна сямейства варсянкавых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трыснёг, ‑нягу, м.
Вадзяная ці балотная шматгадовая расліна сямейства злакаў з раскідзістай мяцёлкай і каленчатым пустацелым або губчатым сцяблом.
•••
Цукровы трыснёг — трапічная ці субтрапічная расліна сямейства злакаў, з соку якой здабываецца цукар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цюльпа́н, ‑у і ‑а, м.
1.‑у. Шматгадовая травяністая цыбульная расліна сямейства лілейных з буйнымі кветкамі рознай формы і афарбоўкі. Увесь стэп укрывалі дываны цудоўных цюльпанаў.Даніленка.
2.‑а. Кветка гэтай расліны.
[Іт. tulipano.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЕЛАКУ́ДРАНІК (Ballota),
род кветкавых раслін сям. ясноткавых. Больш за 30 відаў. Пашыраны пераважна ў Міжземнамор’і і Азіі. На Беларусі ў садах і парках, каля жылля і дарог, на засмечаных мясцінах і берагавых схілах трапляецца белакудранік чорны (Ballota nigra).
Шматгадовая травяністая расліна выш. 20—125 см з кароткім карэнішчам. Сцябло простае або галінастае, шурпатаапушанае. Лісце круглавата-яйцападобнае, пілаватае, на чаранках. Кветкі дробныя, брудна-ружовыя, з непрыемным пахам, сядзяць на кароткіх кветаносах у шматлікіх пазушных паўпарасоніках (дыхазіях). Плод — чатырохарэшак. Лек. (выкарыстоўваецца ў нар. медыцыне) і меданосная расліна.