3.безл., в знач. сказ., уст. (кому) зру́чна; (уютно) уту́льна.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
undertone[ˈʌndətəʊn]n.
1. паўто́н
2. падтэ́кст, скры́ты змест, імпліка́цыя;
malicious undertones зласлі́выя намёкі
3. адце́нне (колеру);
pink with an undertone of mauve ружо́вы з адце́ннем ліло́вага
♦
talk in undertones размаўля́ць ці́ха, напаўго́ласу
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
алітэра́цыя, ‑і, ж.
Паўтарэнне аднолькавых або блізкіх зычных для ўзмацнення гукавой выразнасці паэтычнай мовы, якое дасягаецца адпаведным падборам слоў, напрыклад: Голасам моцы, ціха і важна Гром пракаціўся ўгары.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нахамута́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Нарабіць блытаніны, недарэчных памылак у якой‑н. справе. — [Рыбін] тут у вас нахамутаў здорава, — сказаў тонкім, нейкім свісцячым голасам Занозін і ціха ўсміхнуўся.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узлахма́чаны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад узлахмаціць.
2.узнач.прым. Растрапаны, непрычасаны. У густым бярэзніку .. ціха трашчаў агеньчык, каля якога сядзеў немалады ўжо, узлахмачаны чалавек.Скрыпка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
це́канне, ‑я, н.
Вымаўленне мяккага «ц» на месцы этымалагічна мяккага «т» (ціха, плаціць) і на месцы этымалагічна цвёрдага «т» у пазіцыі перад галоснымі пярэдняга рада (хата — у хаце, хаціна).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цыркуля́ршчык, ‑а, м.
Рабочы, які абслугоўвае цыркулярку. А яшчэ ўспамінае ён [Максім] даўняе лета, Ціха шэсце ідзе пахавальнае. Гэта У пуць астатні праводзяць Міколу сябры — Цыркуляршчыкі, рамшчыкі і слесары.Зарыцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДЗЯЛЕ́НДЗІК (Анатоль Андрэевіч) (н. 4.3.1934, в. Кулакі Салігорскага р-на Мінскай вобл.),
бел.драматург. Скончыў Мінскі мед.ін-т (1957), Літ.ін-т імя М.Горкага (1969). У 1943 разведчык у партыз. атрадзе. Працаваў урачом-псіхіятрам. У 1968—80 на кінастудыі «Беларусьфільм». Друкуецца з 1955. Першы зб. гумару і сатыры «Пагібель «Тытаніка» (1963). Аўтар драм «Выклік багам» (паст. 1965), «Грэшная любоў» (паст. 1967), «Начное дзяжурства» (паст. 1970), «Гаспадар» (паст. 1984), камедый «Абы ціха» (1964), «Амазонкі» (паст. 1972), «Аперацыя «Мнагажэнец» (паст. 1974), «Гіпапатам» (1981), «Аўкцыён» (паст. 1988), «Дурнічка» (паст. 1996), «Султан Брунея» (паст. 1997), «Заморскі жаніх» (паст. 1998), шэрагу аднаактовых п’ес. Напісаў сцэнарыі тэлефільмаў «Спазнай сябе» (1972), «Блакітны карбункул» (1979), маст. фільмаў «Заўтра будзе позна» (з М.Крно, 1973), «Нязручны чалавек» (1985), «Ваўкі ў зоне» (1990), радыёп’ес. Асн. тэмы твораў Дз. — маральна-этычныя праблемы, сям’я, дачыненні асобы і калектыву, складанасць чалавечых характараў. Для іх характэрны сцэнічнасць, эмацыянальная і псіхал. напружанасць дзеі, вастрыня драм. калізій.
Тв.:
Аперацыя «Мнагажэнец». Мн., 1981;
П’есы. Мн., 1985;
Дамы покупают кавалеров. Мн., 1998;
Грешница. Мн., 1998.
Літ.:
Орлова Т. Ты и я. Мн., 1969. С. 174—193;
Беларуская драматургія, 1966—1986: Бібліягр.давед.Мн., 1993. С. 97—103.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дацямна́, прысл.
Да надыходу цемнаты, да змяркання. Гарадскія шафёры ціснулі на ўвесь газ. Яны спяшаліся дацямна дабрацца дадому.Корбан.Верас ліловы, як на цымбалах, Ціха трымціць увесь дзень дацямна.Агняцвет.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жаўці́ць, жаўчу, жоўціш, жоўціць; незак., што.
Рабіць жоўтым, афарбоўваць у жоўты колер. Ціха было і ва ўсім сяле, ніводзін агеньчык не жаўціў цемры.Мележ.Жоўтыя званцы зялёны луг ж[о]ўцяць...Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)