вёска ў Камянецкім р-не Брэсцкай вобл., на аўтадарозе Калінкавічы—Высокае. Цэнтр сельсавета. За 26 км на ПнЗ ад г. Камянец, 39 км ад Брэста, 12 км ад чыг. ст. Высока-Літоўск. 678 ж., 267 двароў (1996). Вярховіцкі крухмальны з-д, участак Высокаўскага прамысл.-гандл. камбіната. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, 2 бальніцы, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнікі архітэктуры — Мікалаеўская царква (1933) і царква (пач. 20 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗВАРНО́Е ЗЛУЧЭ́ННЕ,
нераздымнае злучэнне двух ці болей дэталей, частак канструкцыі, выкананае зваркай. Паводле ўзаемнага размяшчэння элементаў, якія злучаюцца, адрозніваюць З.з. стыкавыя, накладачныя, вуглавыя, таўровыя і інш. Кожнае з іх у залежнасці ад спосабу зваркі (дугавой, кантактавай, электрашлакавай і інш.) мае спецыфічныя адзнакі. Участак З.з., які непасрэдна звязвае элементы, што зварваюцца, наз. зварным швом.
Будова зварнога злучэння пры зварцы плаўленнем (a) і ціскам (б): 1 — зварное шво; 2 — зона сплаўлення; 3 — зона тэрмічнага ўплыву; 4 — прылеглы асноўны матэрыял.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІЛЁЎСКІ ПІВАВА́РНЫ ЗАВО́ДЗасн. ў 1865 у Магілёве
(яго уладальнік — купец Лекерт). Размяшчаўся ў мураваным будынку, у 1890 меў 2 паравыя машыны (72 к.с.),
у 1895 — паравы кацёл. У 1913 працавала 50 рабочых. У Вял.Айч. вайну разбураны. Адноўлены ў 1961 з магутнасцю 1,4 млн. дал піва за год. У 1966 уведзены ў эксплуатацыю цэх па вырабе соладу магутнасцю 3300 т за год. З 1986 — участак № 1 Магілёўскага з-да напіткаў, з 1997 — цэх № 1 у дзярж.ВА «Магілёўаблхарчпрам».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ ПАДШЫ́ПНІКАВЫ ЗАВО́Д.
Пабудаваны ў 1948—51 у Мінску як 11-ы Дзярж. падшыпнікавы з-д. У 1962—77 уведзены ў дзеянне вытв. карпусы № 2, 3, 4 (з блокамі цэхаў), цэхі: тэрмічны, літых сепаратараў, інж.-быт., лабараторна-быт. і ў 1995 — участак пластмасава- і гумава-тэхн. вырабаў. У 1990—99 арэнднае прадпрыемства «Мінскі падшыпнікавы завод». Асн. прадукцыя (1999): падшыпнікі (шарыкавыя, ролікавыя, ролікавыя сферычныя, шарнірныя), металарэзныя станкі, спец.тэхнал. абсталяванне, кантрольна-вымяральная апаратура і тавары шырокага ўжытку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
во́страў, -рава, мн. астравы́і (з ліч. 2, 3, 4) во́стравы, астраво́ў, м.
1. Частка сушы, акружаная з усіх бакоў вадой.
2.Участак, які вылучаецца чым-н. сярод навакольнай мясцовасці, напр., сухое месца сярод балота, невялікі лес сярод поля і пад.
|| памянш.астраво́к, -раўка́, мн. -раўкі́, -раўко́ў, м.
|| прым.астраўны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пралёт¹, -а, М -лёце, мн. -ы, -аў, м.
1. Адкрытая прастора паміж чым-н.
Шырокі п. вуліцы.
Аконны п.
2. Адлегласць паміж суседнімі пунктамі апоры ў збудаваннях.
Мост на два пралёты.
3.Участак чыгуначнага шляху паміж станцыямі; перагон (разм.).
4. Свабодны прамежак у лесвічнай клетцы шматпавярховага будынка.
|| прым.пралётны, -ая, -ае (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прызна́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак.
1.каго-што. Загадзя намеціць для якой-н. мэты, патрэбы.
П. участак для забудовы.
2.каго (што). Паставіць на якую-н. пасаду, работу.
П. брыгадзірам.
3.што. Намеціць, вырашыць зрабіць; устанавіць.
П. сустрэчу.
П. сход на сямнаццаць гадзін.
П. пенсію.
|| незак.прызнача́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз.прызначэ́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Пляцоўка ’роўнае месца на зямлі’ (ТСБМ). Паводле Германовіча (Аб нек. асабл., 13), памянш. да пляц ’участак’ (гл.). Пляцоўка ’роўнае месца паміж двума лесвічнымі маршамі’ (ТСБМ) — калька з рус.площадка ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Се́ктар ‘частка круга’, ‘аддзел, участак’ (ТСБМ), ‘звяно ў коле’ (мсцісл., рэч., ЛА, 2). Запазычана праз ням.Sektor і рускае се́ктор ці польск.sektor з лац.sektor ‘рассякаючы’ ад secare ‘рэзаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гра́бен
(ням. Graben = роў, канава)
участак зямной кары, абмежаваны тэктанічнымі разрывамі і крыху апушчаны адносна суседніх участкаў (параўн.горст).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)