МАЦУРЭ́ВІЧ (Іпаліт Купрыянавіч) (студз. 1882, г.п. Глуск Магілёўскай вобл. — 22.7.1939),
украінскі хімік-арганік. Акад.АНУкраіны (1939). Скончыў Кіеўскі ун-т (1907), дзе і працаваў (з 1935 праф.). Навук. працы па арган. сінтэзе. Сінтэзаваў α-этыл-β-талілэтыленмалочную і α-этыл-β-метылэтыленмалочную к-ты (1907—09). Устанавіў механізм пераўтварэння карбазідаў, семі- і тыясемікарбазідаў ненасычаных кетонаў. Даследаваў састаў смол парэнхімных каўчуканосных раслін (1932—35).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІРКО́ЎСКІ (Яўген Іванавіч) (31.1.1904, Мінск — 10.8.1992),
Герой Сав. Саюза (1944). У Чырв. Арміі з 1927, у пагранвойсках. У Вял.Айч. вайну удзельнік абароны Масквы, з сак. 1942 камандзір асобнага партыз. атрада імя Дзяржынскага, які дзейнічаў на тэр. акупіраваных Гомельскай, Палескай, Брэсцкай абл. Беларусі, Чарнігаўскай, Сумскай, Кіеўскай, Жытомірскай, Валынскай абл.Украіны, у 1944 кіраўнік дыверсійнай групы на тэр. Польшчы. У 1945—55 у органах КДБ.
украінская скрыпачка, педагог. Засл.арг.Украіны (1960). Скончыла Маскоўскую кансерваторыю (1953, клас Д.Ойстраха). У 1953—82 салістка Кіеўскай філармоніі. Выкладала ў Кіеўскай (з 1977 праф.) і Бел. (1982—90, да 1988 заг. кафедры) кансерваторыях. Лаўрэат Міжнар. конкурсаў скрыпачоў імя Г.Вяняўскага (Познань, 1952), імя М.Лонг — Ж.Цібо (Парыж, 1955), імя В.А.Моцарта (Зальцбург, 1956). З 1989 жыве за мяжой.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕТРЫНЕ́НКА (Дзіяна Ігнацьеўна) (н. 8.11.1930, с. Белавусаўка Драбаўскага р-на Чаркаскай вобл., Украіна),
украінская спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана). Нар.арт.СССР (1975). Скончыла Кіеўскую кансерваторыю (1955). З 1955 салістка капэлы «Думка», у 1962—87 — Кіеўскай філармоніі. З 1961 выкладае ва Укр. акадэміі музыкі (з 1985 праф.). У рэпертуары творы ўкр. кампазітараў, укр. і рус.нар. песні, арыі з опер. Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Р.Шаўчэнкі 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРГІЕ́НКА (Раіса Міхайлаўна) (13.7.1925 г. Новаўкраінка Кіраваградскай вобл., Украіна — 20.3.1987),
украінская спявачка (мецца-сапрана). Нар.арт.Украіны (1960). Нар.арт.СССР (1973). Скончыла кансерваторыю ў г. Адэса (1951). Працавала ў Адэскім т-ры оперы і балета. Сярод партый: Наталка («Наталка Палтаўка» М.Лысенкі), Мар’яна («Арсенал» Г.Майбарады), Наташа («Русалка» А.Даргамыжскага) і інш. Выступала ў канцэртах. 2-я прэмія на Усесаюзным конкурсе вакалістаў і артыстаў балета (1956).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Газні́кгазні̑ца ’газоўка’ (БРС), газні́ца (Шат., Бяльк., Касп., Др.-Падб., Яруш., Гарэц., Інстр. I), газу́лька (Шат.). Утварэнне ад газа (гл.), але дэталі гісторыі гэтых слоў пакуль што не зусім ясныя. Можна меркаваць, што гісторыя іх узнікнення і пашырэння на ўсх.-слав. тэрыторыі досыць складаная. Аб гэтым сведчыць тое, што падобныя словы ёсць ва ўкр. мове. Так у Грынчанкі з розных месц Украіны адзначаецца: газни́к, газни́ця, га́сни́к, га́сни́ця ’газоўка’. Вельмі цікавым з’яўляецца і тое, што падобных слоў няма ў польск. гаворках (гл. у Карловіча), але ў рус. ёсць га́сник, га́сни́ца ’газоўка’ (гл. СРНГ, 6, 151–152), га́зник ’тс’ (там жа, 94), як і гас > газ ’газа’ (там жа, 93–94, 150).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВІННІЧЭ́НКА Уладзімір Кірылавіч [7.8.1880, с. Грыгарыіўка (паводле інш. звестак — Вялікі Кут) Херсонскай губ., Украіна — 6.3.1951], украінскі паліт. дзеяч, пісьменнік, публіцыст. Чл.Рэв.укр. партыі (РУП). У снеж. 1905 удзельнічаў ва ўстаноўчым з’ездзе Укр.с.-д. рабочай партыі, выступаў за аўтаномію Украіны. У 1907—14 у эміграцыі. У брашуры «Пра мараль паноў і мараль прыгнечаных» (1911) выклаў сваё этычнае і паліт. крэда. У 1917 адзін з лідэраў Укр.с.-д. рабочай партыі, старшыня Ген. сакратарыята — урада Цэнтр. Рады. У 1918 — лют. — кіраўнік Дырэкторыі Украінскай народнай рэспублікі (гл. таксама Украінскай Дырэкторыі ўрад). У 1920 у Вене арганізаваў замежную групу Укр.камуніст. партыі, выдаваў газ. «Нова доба» («Новая эпоха»). У маі 1920 у Маскве вёў перагаворы пра ўваходжанне ў склад урада Сав.Украіны, прызначаны нам. старшыні Саўнаркома і наркома замежных спраў Украіны. Расчараваўшыся ў сац. і нац. палітыцы, выехаў за мяжу. Апошнія гады жыцця правёў у Францыі; у 1941 за адмову супрацоўнічаць з фашыстамі зняволены ў канцлагер. Аўтар аповесцей, апавяданняў (1902—06) пра жыццё сял. беднаты, глухой правінцыі. Сац.-псіхал. раманы «Запаветы бацькоў» (1914), «Хачу» (1916), «Запіскі кірпаносага Мефістофеля» (1917) пра ідэйны і духоўны крызіс, крайні індывідуалізм і скепсіс у рэв. асяроддзі. У эміграцыі апублікаваў уласную версію гісторыі ўкр. рэвалюцыі («Адраджэнне нацыі», т. 1—3, 1920). Аўтар фантаст. рамана-утопіі «Сонечная машына» (1928), рамана-антыутопіі «Лепразорый» (1938), паліт. рамана «Слова за табой, Сталін!» (нап. 1950); на працягу 40 гадоў (1911—51) вёў дзённік. Стварыў больш як 70 жывапісных палотнаў.
Тв.:
Рус.пер.: — Собр. соч.Т. 1—9. М., 1911—17;
Из истории украинской революции // Революция на Украине по мемуарам белых. М.; Л., 1930 (репр. Киев, 1990);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЦЮ́НЯ (Аляксандр Рыгоравіч) (2.7.1898, в. Курганы Кіраўскага р-на Магілёўскай вобласці — 21.3.1976),
генерал-палкоўнік (1958). Скончыў Вышэйшыя стралк.-тактычныя курсы (1921), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1934). У арміі з 1916. Удзельнік грамадз. вайны на Зах. фронце, баёў каля воз. Хасан у 1938. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўд., Паўд.-Зах., Варонежскім, 1-м Укр. франтах; нач. штаба корпуса, арміі. Удзельнік вызвалення Украіны, Чэхаславакіі. Да 1961 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ГДАН (Фёдар Емяльянавіч) (н. 28.3.1939, в. Кацельня-Баярская Брэсцкага р-на),
бел. спявак (бас). Засл. арт.Украіны (1979). Скончыў Львоўскую кансерваторыю імя М.Лысенкі (1966). З 1966 саліст ансамбляў песні і танца «Данбас» ваенна-паветраных сіл Групы сав. войскаў у Германіі, Чарнаморскага флоту. З 1990 саліст Брэсцкай абл. філармоніі. У рэпертуары арыі з опер кампазітараў-класікаў, класічныя рамансы, песні сучасных аўтараў, апрацоўкі бел., рус., укр.нар. песень.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ДАЛІ́ВА»,
прыватнаўласніцкі герб. У блакітным полі сярэбраная перавязь з левага верхняга кута ў ніжні правы, на перавязі 3 чырвоныя 4-пялёсткавыя (або 5-пялёсткавыя) ружы; клейнод — 2 чорныя валовыя рагі, паміж імі 3 пастаўленыя адна над адной ружы. Існуе варыянт герба: поле чырвонае. Паводле падання, узнік у пач. 11 ст. У ВКЛ існаваў з пач. 15 ст. Гербам карысталіся больш за 130 шляхецкіх родаў Беларусі, Літвы, Польшчы, Украіны.