Перастаць адпавядаць сучасным патрабаванням, выйсці з ужытку, моды. Устарэла мадэль станка. □ [Пушкоў:] — Ісціна, што любоў і голад правяць светам, устарэла.Гаўрылкін.[Настаўнік:] — У тваіх вершах усё вельмі проста, вельмі ўсё зразумела. Цяпер гэта не ў модзе, устарэла.Бялевіч.Кінь, Ілья, пустое дзела! Твая тэхніка ўстарэла.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гуказа́пісм. Tónaufnahme f -, -n, Tónaufzeichnung f -, -en;
сту́дыя гуказа́пісу Tónstudio n -s, -s;
тэ́хніка гуказа́пісу Phónotechnik f -;
узнаўле́нне гуказа́пісу Tónwiedergabe f -, -n
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
біятэ́хніка
(ад бія- + тэхніка)
комплекс мерапрыемстваў па забеспячэнні гадоўлі ў прыродных умовах дзікіх жывёл і паляпшэнні іх прадукцыйных уласцівасцей.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Про́шчыня ’палатно, вытканае ў 2 панажы’ (пін., Шатал.), прошчыне́ ’тс’ (драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), про́шчынʼа́, прошчыне́ ’тэхніка ткання на дзвюх нічанках і двух панажах, калі кожная нітка ўтка пераплятаецца з кожнай ніткай асновы пад прамым вуглом’ (Уладз.). Да просты (г. зн. просты від пляцення) з суф. ‑y‑ або ‑ja (*prostja) і з суф. *‑yni > ыня, як у рус.простыня́ < *prostyni (аб суфіксе гл. Слаўскі, SP, 1, 139 і наст.).
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
пірагра́фія
(ад піра- + -графія)
тэхніка аздаблення скураных і драўляных прадметаў выпальваннем разагрэтым да чырвані металічным разцом рознага роду ўзораў, малюнкаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
МІ́НСКАЯ ЗУБАЎРАЧЭ́БНАЯ ШКО́ЛА,
прыватная навуч. ўстанова. Існавала ў 1907—16. Мела 1-ы разрад і падпарадкоўвалася МУС. Прымаліся асобы з 17 гадоў пасля заканчэння 6 класаў сярэдняй агульнаадук.навуч. установы. Тэрмін навучання 2,5 года. Вучэбны курс падзяляўся на тэарэт. частку і практычныя заняткі. Вывучаліся: хімія, фізіка, анатомія, фізіялогія, гісталогія, агульная паталогія, хірургія, дыягностыка і тэрапія, пламбіраванне і гігіена зубоў, пратэзная тэхніка.
рус. акцёр. Нар.арт. Расіі (1944). Сцэн. дзейнасць пачаў у 1918. З 1943 у Маскоўскім т-ры імя Массавета. Яркі характарны акцёр. Яго мастацтву ўласцівы віртуозная тэхніка, камедыйнасць і тонкі гумар. Сярод лепшых роляў: Лыняеў («Ваўкі і авечкі» А.Астроўскага), Дзядзька Васа («Пані міністэрша» Б.Нушыча) і інш. Здымаўся ў кіно: Джон Сільвер («Востраў скарбаў»), Грэк Дымба («Вяселле» паводле А.Чэхава). Дзярж. прэмія СССР 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІБРАМО́ЛАТ,
ударна-вібрацыйная машына для забівання і выцягвання з грунту паляў, шпунтоў, труб, а таксама для ўшчыльнення грунту, бетону і інш. Вібратар вібрамолата злучаецца з нагалоўнікам пагружальнага элемента спружыннай падвескай і разам з вібрацыйным уздзеяннем перадае яму ўдарныя імпульсы, што інтэнсіфікуе, напр., працэс забівання. Найб. пашыраны вібрамолат з 2 электрарухавікамі. Гл. таксама Вібрацыйная тэхніка.