газета прагрэс. кірунку, орган партыі «Вызволене». Выдавалася з 29.1 да 24.6.1923 у Вільні на бел. мове групай радыкальна настроеных дэпутатаў польск. сейма, якія ў 1924 выйшлі з «Вызволеня» і заснавалі Незалежную сялянскую партыю. Выходзіла 1 раз на тыдзень замест закрытай польск. ўладамі газ. «Wyzwolenie Ludu» («Вызваленне народа»). З пазіцый сял. дэмакратыі крытыкавала ўрад, мясц. адміністрацыю (арт. «Чаго варты ўрад Сікорскага», «Вынікі працы новага ўрада», «Законы, канстытуцыя і некаторыя чыноўнікі»), выкрывала дэпутатаў сейма, якія дагаджалі пануючым класам (арт. «Вітас прадаўся Хісна-Пясту»), прапагандавала ідэю паліт. аб’яднання сялянства на ўзор рабочых. У рубрыцы «Нашы песняры» змясціла нататкі пра Ф.Багушэвіча, Я.Купалу, вершы, якія мелі актуальнае значэнне ва ўмовах Зах. Беларусі. Выйшла 5 нумароў. Забаронена польск. ўладамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
збо́льшага, прысл.
Разм. У асноўным, у галоўных рысах. Праз які тыдзень атрад збольшага быў укамплектаваны.Краўчанка.— Не бойся, — пачаў .. [незнаёмы] і, хвалюючыся, пераскокваючы з аднаго на другое, збольшага расказаў пра сябе.Сачанка.// Не ў поўную меру, часткова. Перакусіўшы збольшага, хлопцы паклалі рэшту хлеба ў чамаданы і выйшлі на вуліцу.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наве́дацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Зайсці, заехаць да каго‑н., куды‑н., пабываць дзе‑н. [Лабановічу] самому хацелася наведацца да маці такіх слаўных дзяцей, як Лідачка і Коля.Колас.У бальніцу Зоня другі раз не прыйшла, хоць абяцала наведацца.Кулакоўскі.За тыдзень да свята Ігнат Андрэевіч наведаўся ў Мінск.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нахадзі́цца, ‑хаджуся, ‑ходзішся, ‑ходзіцца; зак.
Пахадзіць многа, доўга, уволю. Дзень прамінуў для Міхася неўзаметку, хоць і нахадзіўся ён і напрацаваўся за добры іншы тыдзень.Якімовіч.[У вёсцы] я цудоўна адпачыў, пазнаёміўся з многімі цікавымі людзьмі, нахадзіўся ўдосталь па лесе і сенажацях.Ляўданскі.// Стаміцца, змарыцца ад хады. Нахадзіўся, што ног не чуе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перадапо́шні, ‑яя, ‑яе.
Які папярэднічае апошняму, другі ад канца. Праз тыдзень пасля гэтай гутаркі Алесь, Крушына, Печка і Трайны — у чарговай перадапошняй групе няхворых — выйшлі з-за лагерных дратоў.Брыль.І вось я, Васіль Падлескі, студэнт перадапошняга курса сельскагаспадарчага інстытута, прыехаў у палескую глуш, у вялікае сяло.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тлуміць галаву — марочыць, задурваць, пазбаўляць магчымасці разумна разважаць. Данік, пачынаючы з панядзелка, увесь тыдзень тлуміў мне галаву, каб у выхадны дзень мы селі на човен і падняліся да той памятай для яго пераправы.Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уні́мак, ‑мку, м.
Разм. У выразах: без унімку — бесперастанку. Архіп Архіпавіч нешта ўсё гаварыў. Гаварыў без унімку.Сіняўскі; няма (не мець) унімку — нельга спыніць, стрымаць. З тыдзень унімку не было, жыць не давала [гаспадыня], поедам мяне ела.Сачанка.На ўсходзе неба запалавела, а грымучае пекла не мела унімку.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сы́рніца1 ’яда з сыру і топленага масла, спецыяльна прыгатаваная для мачання бліноў’ (ТСБМ), ’тварог з малаком, падрыхтаваны для доўгага захоўвання’ (віл., рас., Сл. ПЗБ; полац., Нар. сл.), ’парэзаны на кавалкі і залпы маслам сыр’ (мёрск., Нар. сл.; чэрв., Жд. 3). Да сы́рны < сыр, гл.
Сы́рніца2 ’апошні тыдзень перад вялікім ластам’ (Некр. і Байк.). Параўн. рус.сы́рная неде́ля ’тс’, балг.си́рна неде́ля. Вынік семантычнай кандэнсацыі да сыры́ < сыр, гл. сырапосны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Wóchenenden -s
1) уік-э́нд; штотыднёвы адпачы́нак (з другой паловы пятніцы да панядзелка)
2) агля́д за ты́дзень (у газеце)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)