САКАЛО́Ў Юрый Мацвеевіч (20.4.1889, г. Нежын Чарнігаўскай вобл., Украіна — 15.1.1941),
рускі і ўкр. фалькларыст і літ.-знавец. Акад.АН Украіны (1939). Скончыў Маскоўскі ун-т (1911). У 1911—25 выкладаў у гімназіях і ВНУ Масквы. З 1939 дырэктар Ін-та фальклору АН Украіны. Складальнік фальклорных зб-каў: «Казкі і песні Белазерскага краю» (1915), «Паэзія вёскі» (1926; абодва з Б.М.Сакаловым), «Быліны» (1937), «Народная лірыка» (1939), «Анежскія быліны» (выд. 1948) і інш. Аўтар прац «Слова аб палку Ігаравым» і народная творчасць» (1936), «Рускі фальклор» (1941). У некат. працах выкарыстоўваў бел. фальклор.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛЬВІ́НІ (Salvini) Тамаза (1.1.1829, г. Мілан, Італія — 31.12.1915),
італьянскі акцёр. З акцёрскай сям’і. У 1842 дэбютаваў на прафес. сцэне. З 1843 у трупе пад кіраўніцтвам Г.Модэны, які паўплываў на яго творчасць. З 1860-х г. узначальваў свае трупы. Творчасці ўласцівы рамант. ўзнёсласць, гераічны пафас у спалучэнні з глыбокім пранікненнем у псіхалогію вобраза. Сусв. славу яму прынеслі выкананне гал. роляў шэкспіраўскай драматургіі: Атэла, Гамлет, Макбет, Кароль Лір у аднайм. п’есах. Сярод інш. лепшых роляў: Карада («Грамадзянская смерць» П.Джакамеці), Арасман («Заіра» Вальтэра). Аўтар мемуараў і тэарэт. артыкулаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКО́ПАС (Skopas),
старажытнагрэчаскі скульптар і архітэктар 4 ст. да н.э. Ураджэнец в-ва Парас. Творчая дзейнасць прыпадае на 380—330 да н.э. Працаваў у Атыцы, у гарадах Грэцыі і М.Азіі. Работы: храм Афіны ў Тэгеі са скульпт. кампазіцыямі на франтонах (захаваліся фрагментарна), мармуровы фрыз маўзалея ў Галікарнасе), у рым. копіях — статуі «Менада», «Малады Геракл», «Мелеагр», «Потас». Мастацтва С. прасякнута драм. пафасам, у вобразах раскрываюцца моцныя душэўныя пачуцці, барацьба страсцей. Творчасць С. паўплывала на скульптараў эпохі элінізму (гл.Эліністычнае мастацтва).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЎЛА́Й Галіна Валянцінаўна (н. 22.9.1946, Мінск),
бел. этнамузыколаг. Дачка В.П.Таўлая. Канд. мастацтвазнаўства (1983). Скончыла Бел. кансерваторыю (1970). У 1965—73 выкладала ў муз. школах Мінска. З 1985 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Бел.АН. З 1996 у Рас. ін-це гісторыі мастацтваў. Даследуе праблемы функцыянавання, стылістыкі, этнагр. кантэксту, муз. тыпалогіі, мелагеаграфіі бел. песеннага фальклору. Аўтар манаграфіі «Беларускае купалле. Абрад, песні» (1986), муз. раздзелаў у тамах серыі «Беларуская народная творчасць»: «Сямейна-бытавыя песні» (1984), «Купальскія і пятроўскія песні» (1985), «Сацыяльна-бытавыя песні» (1987), «Радзіны: Абрад, песні» (1998).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРА́ЙЛІГРАТ (Freiligrath) Фердынанд (17.6.1810, г. Дэтмальд, Германія — 18.3.1876),
нямецкі паэт. У 1848—49 супрацоўнік газ. «Neue Rheinische Zeitung» («Новай Рэйнскай газеты»). У 1851—68 у эміграцыі (Лондан). Друкаваўся з 1829. Зб-кі вершаў «Сімвал веры» (1844), «Ça Ira» (1846) пра барацьбу ням. пралетарыяту. Апяваў рэв. 1848: вершы «Мёртвыя — жывым», «Рэвалюцыя», «Развітальнае слова «Новай Рэйнскай газеты». Паступова яго творчасць страціла рэв. характар, займаўся пераважна перакладамі.
Тв.:
Рус.пер. — Избр. произв.М., 1956.
Літ.:
Дворкина Ю. Фердинанд Фрейлиграт. Мн., 1935;
Николаева Т.С. Поэзия немецкой революции 1848 г. [Саратов], 1961.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІХАМІ́РАЎ (сапр.Міхайлаў) Васіль Дзмітрыевіч
(29.3.1876, Масква — 20.6.1956),
расійскі артыст балета, балетмайстар. Нар.арт. Рэспублікі (1934). Скончыў Пецярбургскае тэатр. вучылішча (1893). З 1893 артыст, адначасова ў 1913—35 балетмайстар, у 1925—30 заг. балетнай трупы Вял.т-ра ў Маскве. Яго творчасць адметная высокай тэхнікай, строгай манерай выканання; сцвярджаў мужны, гераічны стыль танца. Сярод партый: Базіль («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Жан дэ Брыен («Раймонда» А.Глазунова), Дэзірэ («Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Авас («Саламбо» А.Арэндса) і інш. Паставіў балет «Чырвоны мак» Р.Гліэра (1927, з Л.Лашчыліным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАПЫ́ГІН Аляксей Паўлавіч (17.10.1870, в.Вял. Вугал Каргапальскага р-на Архангельскай вобл., Расія — 21.10.1937),
рускі пісьменнік. Друкаваўся з 1903. Аповесці «Белы скіт» (1913), зб. «Па звярынай сцежцы» (1918) пра жыццё дарэв. Расіі. У гіст. раманах «Разін Сцяпан» (ч. 1—3, 1926—27), «Гуляшчыя людзі» (ч. 1—4, 1935—37) рамантызацыя нар. стыхіі, сілы, бунтарства. Аўтар аповесці «Жыццё маё» (1929), апавяданняў, п’ес, нарысаў, артыкулаў пра літ.творчасць і інш.
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ПШЫРКО́Ў Юльян Сяргеевіч (31.10.1912, в. Кісцяні Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. — 23.12.1980),
бел. літаратуразнавец, крытык. Д-рфілал.н. (1962), праф. (1964). Засл. дз. нав. Беларусі (1978). Скончыў Ленінградскі ун-т (1939). З 1945 у Ін-це л-ры АН Беларусі (з 1953 заг. сектара), адначасова ў 1945—57 выкладаў у БДУ, у 1966—68 у Мінскім пед. ін-це. Друкаваўся з 1940. Аўтар крытычных артыкулаў па творчасці Я.Купалы, Я.Коласа, першай у бел. коласазнаўстве манаграфіі «Якуб Колас. Жыццё і творчасць» (1951). Даследаваў літ. жыццё 1920-х г., станаўленне і шляхі развіцця бел. прозы, творчасць Я.Брыля, У.Дубоўкі, К.Крапівы, А.Макаёнка, М.Танка, І.Шамякіна і інш. Аўтар прац «Трылогія Якуба Коласа «На ростанях» (1956), «Беларуская савецкая проза (20-я — пачатак 30-х гг.)» (1960), «Эпас рэвалюцыі» (1975) і інш. Сааўтар кніг «Нарыс гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1954), «Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры» (1956), «Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (т. 1—2, 1968—69), «Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры», «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры» (на рус. мове, 1977), падручнікаў па бел. л-ры для сярэдняй школы і інш.Дзярж. прэмія Беларусі імя Я.Коласа 1980.
Тв.:
Уплыў творчасці А.С.Пушкіна на развіццё беларускай літаратуры. Мн., 1949;
Якуб Колас: Критико-биогр. очерк. Мн., 1952;
А.Е.Богданович. Мн., 1966;
З майго жыццёпісу: [Аўтабіяграфія] // Пра час і пра сябе. Мн., 1966;